Многія ўсё яшчэ «ў Беларусі». З кім гутараць экспаты ў Польшчы і як вучаць мову

dev.by працягвае вывучаць міграцыйныя працэсы ў ІТ. Мы апрацавалі 1800+ анкет «Праца і жыццё ў Польшчы з пункту гледжання ІТ-экспата» і ўжо апісалі прыкладны партрэт рэлаканта, колькі ён зарабляе і як уладкаваўся ў краіне. Цяпер расказваем пра кола яго зносін, грамадзянскую актыўнасць і поспехі ў вывучэнні польскай.

19 каментарыяў

Парушэнне сацыяльных сувязяў — адное з галоўных выпрабаванняў рэлакацыі. Анлайн-камунікацыя толькі часткова папаўняе дэфіцыт звыклых сустрэч і сумесных актыўнасцяў. Усё роўна патрэбны нармальны афлайн. 

Беларусы ў Польшчы, здаецца, няблага даюць рады на новым месцы. Перш за ўсё за кошт масавасці пераезду. Больш за палову сцвярджаюць, што іх круг зносін пераехаў разам з імі. Больш за траціну камунікуюць аддалена з сябрамі і сваякамі ў Беларусі. 

Але як мінімум кожны сёмы актыўна стукаецца ў польскі соцыум — праз калег, суседзяў і першых-лепшых. Атрымліваецца па-рознаму.

У цэлым рэлаканты больш сканцэнтраваныя на сваіх сем’ях. Дыяспара мае значэнне, але для многіх хапае аднаго толькі пачуцця прыналежнасці да яе. Толькі кожны шосты знаёміцца з беларусамі афлайн. Кожны дзясяты падтрымлівае палітвязняў і беларускія праекты. Кожны пяты ніяк не ўдзельнічае ў жыцці дыяспары. А вось кожны 12-ы свядома імкнецца стаць часткай польскага грамадства.

Градус грамадзянскай актыўнасці ў чужой краіне прадказальна знізіўся. Амаль 80% не лічаць сябе актывістамі. Калі рэлаканты і лічацца ў нейкіх арганізацыях, то хутчэй гэта будзе прафесійная суполка, радзей — дабрачынная або спартовая. Рэлігія, палітпартыі, прафсаюзы беларусаў у Польшчы амаль не цікавяць. На першых месцах — сям’я, праца, вольны час. 

Зрэшты, адказы ў «грамадзянскім» блоку некалькі супярэчлівыя. Так, нягледзячы на нізкую самаацэнку ўласнай актыўнасці кожны чацвёрты рэлакант кажа, што робіць ахвяраванні — чым не актывізм?

Польскую мову вучыць пераважная большасць рэлакантаў. Кожны пяты ходзіць на бясплатныя курсы, кожны чацвёрты — на платныя (адное не выключае другога, многія яшчэ і рэпетытара наймаюць) і амаль усе імкнуцца практыкавацца ў публічных месцах і паглынаць інфармацыю на польскай дома.

Упэўненых спікераў з В1 і вышэйшым пакуль не так шмат, кожны пяты-шосты. Большасць прыпісвае сабе ўзровень А1-А2. А вось кожны шосты-сёмы нават не плануе вывучаць польскай.

Парогам занурэння ў моўнае асяроддзе можна, мабыць, лічыць паглынанне інфармацыі з польскіх медыя. Гэты крытэр дзеліць рэлакантаў амаль пароўну: амаль 40% чытаюць/глядзяць польскія медыя, крыху больш за 40% — не. Верагодна, з часам гэтая мяжа будзе моцна зрушвацца.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

ІТ-экспаты ў Польшчы: хто яны, дзе працуюць і як перажываюць крызіс. Шмат графікаў
Па тэме
ІТ-экспаты ў Польшчы: хто яны, дзе працуюць і як перажываюць крызіс. Шмат графікаў
Колькі зарабляюць айцішнікі-рэлаканты ў Польшчы. І якія ў іх падаткі
Па тэме
Колькі зарабляюць айцішнікі-рэлаканты ў Польшчы. І якія ў іх падаткі
Як абжыліся рэлаканты з сем’ямі ў Польшчы. Жытло, бюджэт і куды далей
Па тэме
Як абжыліся рэлаканты з сем’ямі ў Польшчы. Жытло, бюджэт і куды далей

Читать на dev.by