Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як пражыць лістапад (і ўсю зіму) без антыдэпрэсантаў. Раяць СЕО і доктар

CEO і кіраўніца некалькіх ІТ-кампаній Надзея Ручанава падзялілася ў лінкедзіне парадамі, «як пражыць лістапад без антыдэпрэсантаў». Калі вас таксама прыгнятае адсутнасць сонца + дрэнныя навіны, — лавіце лайфхакі. 

Свае спосабы, як выжыць у цёмныя часы і не страціць жадання жыць і працаваць, выкладвайце ў каментарах. 

17 каментарыяў
Як пражыць лістапад (і ўсю зіму) без антыдэпрэсантаў. Раяць СЕО і доктар

CEO і кіраўніца некалькіх ІТ-кампаній Надзея Ручанава падзялілася ў лінкедзіне парадамі, «як пражыць лістапад без антыдэпрэсантаў». Калі вас таксама прыгнятае адсутнасць сонца + дрэнныя навіны, — лавіце лайфхакі. 

Свае спосабы, як выжыць у цёмныя часы і не страціць жадання жыць і працаваць, выкладвайце ў каментарах. 

«Сонца заходзіць якраз у той момант, калі я канчаткова прачынаюся»

— У цудоўнай Латвіі мне падабаецца ўсё — акрамя лістапада. Часам я жартую, што тут сонца заходзіць у лістападзе якраз у той момант, калі я канчаткова прачынаюся. Ад 2020 года на няпростыя кліматычныя ўмовы накладваецца навінавы парадак дня, які ну ніяк не спрыяе аптымізму.

Вайна і крызіс могуць доўжыцца доўга, а вось жыць трэба тут і цяпер. І пажадана яшчэ атрымліваць задавальненне ад жыцця. Такім чынам, мае рэцэпты:

  • Штодзённая фізічная актыўнасць. Кожную раніцу ў 7:45 я бяру ровар і гадзіну еду куды вочы глядзяць. Часцей за ўсё яны глядзяць на мора. Я не бяру навушнікаў, не слухаю музыкі ці падкастаў.

Я прагна ўслухоўваюся і ўнюхваюся ў навакольны свет. Пах лісця, пах мора, хвалі, чайкі — вось мае навіннікі. Я лаўлю светлавы дзень, падаўжаючы ўласнае адчуванне даўжыні дня. 

  • Гэта мой час толькі для сябе — добра ж пагутарыць з прыемным чалавекам. Міжвольна я ўсё роўна абдумваю працоўныя задачы, якія потым робяцца літаральна за 5 хвілін. Усе актыўнасці ў памяшканні (басейн + каток) я выношу на другую палову дня. Некалькі разоў на тыдзень у мяне атрымліваецца па 2 актыўнасці на дзень.
  • Вітамін D — штодня, вітаміны групы B — штодня. Па магчымасці здаровае харчаванне (па магчымасці, бо без фанатызму: хачу моркву на вячэру — ем, але калі да болю ў скронях хочацца торта — ем торт). Але рэжым харчавання мае быць, і 90% рацыёну мае складаць здаровая ежа, якая падыходзіць менавіта мне.
  • Праца з перспектывай. Гэта самы складаны пункт плана. Ва ўмовах нявызначанасці ўжо сама наяўнасць плана зніжае трывожнасць і стрэс. Веданне таго, што хачу/буду рабіць паслязаўтра, праз месяц, праз год мне асабіста вельмі дапамагае адчуваць самой сабе гаспадыняй. Я традыцыйна фармую планы летам (у мяне дзень нараджэння ў жніўні), ёсць выразныя KPI у некалькіх катэгорыях: «прафесіяналізм», «здароўе», «камфорт і якасць жыцця». Цяпер у мяне ў распрацоўцы чарговая сертыфікацыя, нармалізацыя вагі і падзімняя сяўба мнагалетнікаў у садзе. 
  • Прыемныя людзі і заняткі. Сюды я адношу хобі і іншае прыемнае баўленне часу, калі гэта не патрапіла ў пункт тры. Планую зрабіць эскіз для роспісу шаўковага шаліка, сам роспіс, бадай, зраблю ў снежні.

А яшчэ ў мяне ёсць актыўнасць па-за пунктамі — гэта мой любімы курс. Гэта гадзіны задавальнення, падзарадка ад прафесійнай супольнасці, у пэўным сэнсе гэта і праца з перспектывай, і прыемны занятак. Мой пазасезонны антыдэпрэсант.

«Кожны трэці губляе энергію, у кожнага дзясятага — амаль дэпрэсіўныя сімптомы»

Надзея просіць улічыць: яе парады добра працуюць для яе самой. Але нехта іншы мог бы працягнуць спіс. 

Мы вырашылі, што гэта можа зрабіць доктар, к. м. н., аўтар кніг «Што і калі есці», «Воля да жыцця: дапаможнік здароўя» Андрэй Белавешкін. І звярнуліся да яго з пытаннем, бдык як жа ратавацца ў «цёмныя часы».

— Так, Сонца сыходзіць — і надоўга. І многія людзі адчуваюць пагаршэнне тонусу аж да «сезоннага афектыўнага разладу». Як мінімум кожны трэці губляе энергію, а ў кожнага дзясятага амаль дэпрэсіўныя сімптомы. Мала сіл, змрочныя думкі, страта цікавасці, няма жадання рухацца і да т. п. 

Гэта ўсё — «восеньская хандра», якая, як і «вясновы авітаміноз», звязаная з перабудовай цыркадных рытмаў. Сонечнае святло важнае для добрага самаадчування. Калі яго недастаткова, падае выпрацоўка сератаніну і мы адчуваем прыгнечанасць. 

Што можа нам дапамагчы:

  • Эфектыўны спосаб і пры гэтым бяспечны прафілактыкі зніжэння настрою — фотатэрапія. Для гэтага патрэбная лямпа, якая будзе даваць не менш за 10 000 люкс.
  • Яшчэ адзін мінус зімы — рэзкае зніжэнне фізічнай актыўнасці, праз што людзі часта адчуваюць сябе млявымі. Вельмі важна не адмаўляцца ад шпацыраў, і пажадана здзяйсняць іх раніцай — калі святла больш за ўсё, нават у пахмурныя дні. Таксама варта не забываць аб актыўнасці на працягу дня. Калі надвор’е зусім дрэннае, можна займацца дома. 
  • Млявасць бывае і праз закаркаваныя вокны, якія мы закрываем на ўвесь сезон, спрабуючы пазбегнуць страт цяпла. Але гэта няправільна. Важна нават зімой праветрываць памяшканне, дзе мы знаходзімся, — днём і ноччу. 
  • Таксама я рэкамендую гартаваць арганізм холадам: гэта можа быць зарадка на вуліцы, а можа — кантрасны душ або яшчэ нешта. Халодны душ бадзёрыць і павялічвае ўзровень адрэналіну. 
  • Варта структураваць свой дзень і сфармаваць пазітыўныя чаканні — чакаць можна навагодніх святаў, вясны, яшчэ нейкіх добрых падзей.
  • Многіх людзей грэе яшчэ і пачуццё настальгіі. Часам прыемна згадаць дзяцінства, перабраць свае старыя фатаграфіі, проста прагледзець галерэю тэлефона — выдатна рабіць гэта разам з блізкімі людзьмі. 
  • Узровень энергіі дапамагае падтрымаць і прыём раслінных адаптагенаў — курс травяных дабавак накшталт элеўтеракоку, араліі, жэньшэню, радыёлы, ашваганды, лімонніку і да т. п. Абараніць скуру ад холаду — амега-3 (не выпадкова іх назапашваюць рыбы ў халодных, а не цёплых морах), лепш за ўсё ў выглядзе суцэльнай рыбы, а не дадаткаў. А каб скура не была бледнай, варта не ў салярый хадзіць (што паскарае фотастарэнне скуры), а есці пабольш гародніны, якая змяшчае лікапін і каратын — яны надаюць здаровае адценне скуры нават зімой.  А ад перападаў настрою і дэпрэсіўных думак можа абараніць нізкадозавы літый.

dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут кашалькі.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Как айтишники худели к лету и вообще. 10 историй — ищите свой способ (и приложение)
Как айтишники худели к лету и вообще. 10 историй — ищите свой способ (и приложение)
По теме
Как айтишники худели к лету и вообще. 10 историй — ищите свой способ (и приложение)
После тюрьмы и детской травмы. Как живут айтишники с ПТСР
После тюрьмы и детской травмы. Как живут айтишники с ПТСР
По теме
После тюрьмы и детской травмы. Как живут айтишники с ПТСР

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

Как бы лучше летнее пекло прожить написали, и инфаркт не схлопотать, когда +30 неделями.
А сейчас хорошо, в ноябре еще тепло, декабрь НГ, а там уже и весна не за горами.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

брр. весна , цветение аллергия. вместо антидепресантов алерекапс пить жменями. ну его такую жизнь. [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 лістапада 2023, 14:07

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou B2B Contractor (AI Solution Manager) в Worldwide Market
-1

А чего ни одного нормального суплемента диеты не подсказали? Вот моя рекомендация, я ж тоже врач, - D-Rutin CC. Там вам и D3, который собственно генерится на свету кожей и зимой дефицится, цинк бодрящий иммунку и витамин С + рутин, которые вам сосудики поберегут. Если стрессуете - Магне B6 и перед сном мелатонин 1-2 мг с любым седативчиком легким, типа валерьянки. Согласен с автором, что Омега-3 всегда хорошая идея, но лично мне от него есть хочется больше, возможно, какая-то индивидуальная реакция. Но зимой вроде как лучше двигаться, чем жрать.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 4 лістапада 2023, 14:28

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou B2B Contractor (AI Solution Manager) в Worldwide Market
0

А [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie] минусовать? Рецепт правильный, а врач я хороший. Универсальная рекомендация бесплатно. Делайте как доктор прописал.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 6 лістапада 2023, 22:22

2

Релокация в теплые края. А то советы будто не для девбай публики.

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou B2B Contractor (AI Solution Manager) в Worldwide Market
1

От холода и дефицита света освободит. От всего остального нет. Но если в среднем брать - нормальная рекомендация.

4

Советы "Прокатиться с утра часок на велосипеде вдоль моря" и подобные им хороши для тех, у кого нет маленьких детей и других забот.

1

подобные им хороши для тех, у кого нет маленьких детей и других забот.

Ага, они ещё любят послеобеденный сон. Словно пенсионеры на пенсии, работать им не надо.

2

Полный бред, оторванный от жизни даже 90% айтишников.
В 7. 45 люди или отводят своих детей в сады, школы, или уже на работе, что бы забрать их после учебы.

1

анекдотический пример, но в моем окружении (30-35 лет) айтишников, детей нет почти ни у кого, так что думаю про 90% большое преувеличение, думаю что как раз у 90% детей нет (увы)

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou B2B Contractor (AI Solution Manager) в Worldwide Market
2

Соглашусь. Дети влияют. Чем ближе к дому школа, и чем старше ребёнок, тем меньше вопросов. Тем, у кого до 4-5 класса дети, - приходится забирать. А тем, кто старше, через заявление на свободный уход после занятий. Моя доча ходит сама в школу и из школы. Но для самостоятельного ухода пришлось заявление писать, что школа не отвечает, когда дзецко ушло после занятий домой. А если до окончания занятий, то секретарь звонит и спрашивает подтверждение на мейл классухе, чтобы раньше ушла. Не сачкануть урока :) Не доступна нашим детям часть наших тёмных удовольствий :)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 лістапада 2023, 22:33

Надежда Ручанова
Надежда Ручанова Program/Project Manager в Accenture
0

У меня тоже ребенок ходит садик, его утром отвозит муж, а вечером забираю я и везу на дополнительные занятия и на спорт. Работа удаленная.

0

никак.

-2

Каждый третий теряет энергию, у каждого десятого — почти депрессивные симптомы

Ага, тоесть нормальных, без всех этих заморочег людей всё-же больше? Ну радует, радует. Депресняки пусть остаются в свём сером депреснячем мире. Айайай, солнышко селооо.... хнныыыык

Вы может ещё в дождик за руль боитесь садиться и плетёсь 30км/ч?

Bart Simpson
Bart Simpson Meme officer в localhost
1

Кавалерку в розовый цвет перекрасить?

8

Аж заплакал, как хорошо в РБ стало, когда всех айтишников выгнали. И независимость как колосится, без россии ничего не решается. Но это правильно, деятели на местах ничего не понимают, им нужна сильная рука на востоке, чтобы направляла на правильную и самую независимую дорогу.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]