Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

«Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста». Пагутарылі з беларусамі, якія працавалі тэлефоннымі ашуканцамі

Не першы год беларусам па ўсёй краіне тэлефануюць ашуканцы з прапановамі аформіць крэдыт, растэрміноўку або расплаціцца за сваяка, які нібыта трапіў у непрыемнасці.

Мы знайшлі двух чалавек, якія некалькі месяцаў прапрацавалі ў «чорных» кол-цэнтрах, і распыталі, як уладкаваная гэтая нелегальная сфера.

44 каментарыя
«Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста». Пагутарылі з беларусамі, якія працавалі тэлефоннымі ашуканцамі

Не першы год беларусам па ўсёй краіне тэлефануюць ашуканцы з прапановамі аформіць крэдыт, растэрміноўку або расплаціцца за сваяка, які нібыта трапіў у непрыемнасці.

Мы знайшлі двух чалавек, якія некалькі месяцаў прапрацавалі ў «чорных» кол-цэнтрах, і распыталі, як уладкаваная гэтая нелегальная сфера.

Якія ашуканскія схемы часта выкарыстоўваюць чорныя кол-цэнтры?

Напрыклад, такі від махлярства як «Алё, мама!». На тэлефоны бацькоў, бабуль і дзядуляў паступаюць званкі, нібыта ад сваякоў, у якіх паведамляецца, што яны патрапілі ў ДТЗ або здзейснілі злачынства, і тэрмінова патрэбныя грошы, каб пазбегнуць адказнасці. Сродкі трэба перавесці на спецыяльны рахунак або перадаць кур’еру, які працуе на ашуканцаў.

У 2024 годзе былі папулярныя «злачынствы, учыненыя пад марай інвеставання».

— Толькі ад імя «Газпрама» зламыснікам удалося падмануць сем беларусаў — яны пазбавіліся ашчаджанняў, будучы ўпэўненымі, што ўкладваюць сродкі ў акцыі аўтарытэтнай кампаніі», — тлумачылі ў МУС.

У ланцужку заўсёды задзейнічана некалькі аферыстаў. Адзін робіць выбарку тых, каго могуць зацікавіць біржавыя ўгоды, іншы дэталёва вывучае патрэбы і плацежаздольнасць канкрэтнай асобы, трэці, ведаючы пра магчымасці патэнцыйнай ахвяры, праз месенджары схіляе да ўкладання сродкаў у нібыта высокапрыбытковы праект.  

Яшчэ адная тэндэнцыя гэтага года: ашуканцы выдаюць сябе за супрацоўнікаў сілавых ведамстваў, тэлефануюць на месенджары і пад рознымі падставамі спрабуюць атрымаць грошы. 

«У першы тыдзень навучання ты нічога не чуеш ані пра званкі, ані пра махлярства»

Аляксандру 25 гадоў. Ён праходзіў «школу навучання» для чорнага кол-цэнтра ў Мінску. Выйшаў на арганізацыю праз самы звычайны агрэгатар вакансій. Вакансія таксама нічым не выбівалася: патрабаваўся спецыяліст тэхнічнай падтрымкі, «у задачы якога ўваходзяць менеджарскія абавязкі».

Малады чалавек прызнаецца: яму самому было «прыкольна папрацаваць» у такім кол-цэнтры і паглядзець, чым «жыве гэтая нелегальная кухня».

— Не акунацца з галавой, а пабываць, так бы мовіць, праездам, — кажа ён. — Сам раней працаваў у продажах, але ў легальных, вядомая рэч. Стаміўся ад пастаянных камандзіровак. Плюс мяне шчыра прыцягвае сацыяльная інжынерыя. Для ўсякага хакерства і камп’ютарных спраў я не падыходжу, а вось язык падвешаны, і на практыцы там гэта праверыў. 

На сумоўі эйчарка расказала, што ў кампаніі ёсць некалькі офісаў у краінах «першага свету» і намякнула на магчымасць рэлакейту ў Іспанію. Паводле слоў Аляксандра, тыповае пытанне, якое задаюць кандыдатам на працу ў кол-цэнтры: «Ці гатовыя вы прадаваць неэфектыўны тавар?» 

Пасля сумоўя кандыдатаў дзеляць на групы прыкладна па 30 чалавек і адпраўляюць на навучанне з «бізнэс-трэнерам». «Курс» доўжыцца некалькі тыдняў і аплачваецца — «выпускнікам» плацяць каля 250 долараў.   

— Заняткі падобныя да ўніверсітэцкіх. Толькі меры бяспекі строгія: усе запісы трэба пакідаць у кабінеце, а на ўваходзе здаваць смартфоны, — апісвае працэс навучання Аляксандр. — Асноўная задача «бізнэс-трэнера» — зараджаць публіку на даход, грошы, аферы. Пастаянна талдычіў пра перавагі хуткага ўзбагачэння. У першы тыдзень навучання ты нічога не чуеш ані пра званкі, ані пра махлярства. Нават намёкаў няма. І цябе кадзіруюць быць цынічным, думаць аб прыбытку і не баяцца ніякіх перашкод на шляху да прыбытку. Нават калі для гэтага трэба каго-небудзь падмануць. Калі грошы можна назваць наркотыкам, то ў першы тыдзень навучання цябе на яго і падсаджваюць.

Пры канцы другога тыдня навучання частка людзей з групы Аляксандра сышла. Засталося чалавек дзесяць. Ім прапанавалі прайсці паліграф. Паводле слоў нашага суразмоўцы, «курсантаў» пыталі пра ўжыванне наркотыкаў «і іншыя асабістыя рэчы». Пасля паліграфа першапачатковая група яшчэ больш скарацілася — да шасці чалавек. А пасля «экзамену» іх засталося ўсяго двое (у тым ліку Аляксандр). 

У часе «экзамену» кандыдатам прапанавалі патэлефанаваць пенсіянерам і прадаць лекі ад раку (насамрэч, паводле слоў Аляксандра, гэта былі бяскрыўдныя біялагічна актыўныя дабаўкі).       

— Здача ўдалага экзамену называецца «закрыць слухаўку». Калі ты цімліду «закрыў слухаўку», то ўсё, пачынаеш працаваць, — тлумачыць суразмоўца dev.by. 

«Воркеры», «клоўзеры», «маманты» і «зрэзаныя слухаўкі»

Пасля навучання новаспечаных работнікаў кол-цэнтра перавялі на працу ў невялікі оўпэнспэйс у адным з бізнэс-цэнтраў у цэнтры Мінска. Аляксандр характарызуе меры бяспекі там, як «уваход на сакрэтную базу». Работнікі перад уваходам у офіс павінны былі здаваць смартфоны, а выносіць адтуль запісы не дазвалялася. Усе супрацоўнікі знаходзіліся навідавоку адно ў аднаго, а ў памяшканні пастаянна грала гучная музыка — каб нельга было зрабіць дыктафонны запіс. У адным з такіх оўпэнспэйсаў, паводле слоў суразмоўцы dev.by, была нават узброеная ахова.    

Аляксандр расказвае, што работнікі кол-цэнтра дзеляцца на «воркераў» і «клоўзераў». Воркеры — гэта «празвоншчыкі», людзі, якія робяць званкі. З прыкладна дзесяці воркераў фармуецца каманда, усім кіруе цімлід. 

Акрамя воркераў і іх лідоў ёсць так званыя «клоўзеры». Яны дапамагаюць закрываць складаныя ўгоды. Могуць праслухоўваць любога воркера і пры жаданні ўклініцца ў размову. Клоўзеры — гэта ўжо вопытныя ашуканцы, якія працуюць танчэй і адыгрываюць ролю крутых топ-менеджараў і спецыялістаў. «Людзі ім вераць і спраўна заносяць грошай», — характарызуе навыкі клоўзераў суразмоўца.   

Заробкі воркераў невялікія — максімум 700 долараў на месяц. Клоўзерам плацяць больш — каля 1500 долараў. Грошы выплачваюць у крыптавалюце або наяўнымі.  

— Далёка не ўсе кол-цэнтры займаюцца падманам пенсіянераў, — кажа Аляксандр. — Ёсць і такія, якія зазываюць укласці грошы на нейкую ўмоўную біржу і абяцаюць высокія адсоткі за інвестыцыі. Аператары кол-цэнтраў першага тыпу будуць разыгрываць сцэнар катастрофы або пагрозы. Напрыклад, тэлефануюць бабулі і кажуць: унук трапіў у аварыю і тэрмінова патрэбныя грошы. Або называюцца сілавікамі і расказваюць, што данымі чалавека завалодалі ашуканцы і трэба тэрмінова спыніць супрацьпраўныя дзеянні. Другі тып — зазывалава з абяцаннем выгадных укладанняў і імклівага «навару» грошай. Тут механікі могуць быць самыя розныя: ад прамога званка ў месенджар да апрацоўкі чалавека праз дэйцінгавыя праграмы. Напрыклад, мілавідная дзяўчына ў ціндары паказвае скрыншоты, як крута зарабляе на біржы. Дзяўчынай называецца махляр, які такім чынам паралельна камунікуе з дзясяткам людзей і шле аўдыя-паведамленні, змененыя пад жаночы голас нейрасеткай.

Звычайна механіка ўключэння людзей у ашуканскую схему выглядае немудрагеліста. Карыстальнік сацсеткі націскае на рэкламу: «Зарабі разам з кампаніяй Газпрам». На сайце (які насамрэч ашуканскі) яму прапаноўваюць запоўніць форму. Далей з ім звязваецца воркер.  

— Як людзі на такое вядуцца? Ды вельмі проста, — кажа Аляксандр. — Размовы з імі падобныя да размоў з дзіцем. Чалавеку кажаш пра выдатныя працэнты, а ён у адказ: «Так?», «Чэсна?», «А вы рэальна ж з Газпрама, так?». Для большай пераканаўчасці прыводзіш усякія аргументы накшталт «Ну, вы ж чыталі пра нас у навінах — Захад санкцыі ўвёў, вось і прыцягваем інвестараў сярод насельніцтва!». Многія людзі ні тое што навін не чыталі, ім лянота ўбіць у пашукавік назву сайта або ключавыя словы нашай гутаркі. 

На ўнутраным слэнгу кол-цэнтра падманутых кліентаў называюць «мамантамі». Калі ўгода з кліентам не ўдалася, такі кантакт называюць «зрэзанай слухаўкай». Звычайна сума ўгоды з «мамантам» не перавышае 140 долараў (прыкладна 10 базавых велічынь у Беларусі).

— Гэта звязана з асаблівасцямі беларускага заканадаўства, — тлумачыць Аляксандр. — Праз такую суму, хутчэй за ўсё, не ўзбудзяць крымінальнай справы. Максімум — адміністрацыйнае пакаранне. 

Як тлумачыць былы работнік кол-цэнтра, каб пазбегнуць крымінальнага пераследу, званкі заўсёды здзяйсняюцца ў іншую краіну. Напрыклад, беларускія кол-цэнтры могуць абзвоньваць абанентаў у Расіі, а ўкраінскія — у Польшчы. 

«Атмасфера незадаволенасці і нервяку»

Аляксандр кажа, што ў кол-цэнтрах «касмічная цякучка»:  

— Уявіць не магу, каб там хтосьці пратрымаўся даўжэй за пару месяцаў. Пануе агульная атмасфера незадаволенасці і «нервяку». Не бачыў аніводнага чалавека, хто б рабіў такую працу па кайфе. 

Сам Аляксандр, паводле яго слоў, сышоў з кол-цэнтра без якіх-небудзь праблем. На працу яго не афармлялі, ніякіх дамоў ён не падпісваў. 

Крыптамахляры падманулі мінчанку на 3 тыс рублёў. Яна пайшла да «юрыстаў» — і яе зноў абакралі
Крыптамахляры падманулі мінчанку на 3 тыс рублёў. Яна пайшла да «юрыстаў» — і яе зноў абакралі
Па тэме
Крыптамахляры падманулі мінчанку на 3 тыс рублёў. Яна пайшла да «юрыстаў» — і яе зноў абакралі

«Заўсёды ўжываецца слова „растэрміноўка“, бо людзі баяцца крэдытаў»

Як і Аляксандр, 23-гадовая Таццяна трапіла ў чорны кол-цэнтр, адгукнуўшыся на звычайную вакансію. Да гэтага яна працавала ў тэхпадтрымцы аднаго стартапа. 

— Адгукнулася на вакансію, бо абяцалі адразу ж заплаціць 1500 рублёў бонусам, — тлумачыць Таццяна. — Грошы былі вельмі патрэбныя, дый новы досвед нейкі. Сумоўе доўжылася не доўга. Калі зразумелі, што язык у мяне падвешаны, увялі ў курс справы. Маўляў, фірма прадавала электроніку, але без свайго каталога. А замест яго выкарыстоўваўся каталог вядомай беларускай сеткавай крамы. Што цікава, кампанія працавала ў легальным юрыдычным полі: нібыта аказвалі «лізінгавыя паслугі» і афіцыйна афармлялі супрацоўнікаў у штат (хоць мяне так і не аформілі).

Дзяўчына тлумачыць сутнасць ашуканскай схемы наступным чынам. У сацыяльных сетках круцілася таргетаваная рэклама з прапановай купіць у растэрміноўку тавар — напрыклад, халадзільнік або пральную машыну. Ахвотныя купіць пакідалі свае кантакты. Рэклама таргетавалася не на Мінск і буйныя гарады, а на сельскія раёны. Людзей падкупляла тое, што растэрміноўка паказвалася досыць нізкая — усяго 30 рублёў на месяц, але цягам шасці гадоў. 

— Уся праца зводзілася да таго, што я цэлы дзень абзвоньвала людзей па гэтых нумарах і спрабавала ім што-небудзь уцюхаць, — кажа Таццяна. — Умоўна, зламалася ў бабулі ў глухой вёсцы пральная машына, да горада ехаць дзве гадзіны з трыма перасадкамі, а тут мы прапаноўваем растэрміноўку і дастаўку. Чалавек цікавіцца, ці ёсць у нас у наяўнасці пральная машына. Аператар адказвае, што так, такая ёсць. І далей кліента «прагружаюць» усялякімі бонусамі: і бясплатная дастаўка, і выгадная цана, і што гаджат выдатны, па якім зваротаў не было. І што ўжо праз тры дні запаветная пральная машына будзе ў вас дома. Заўсёды ўжываецца слова «растэрміноўка», бо людзі баяцца крэдытаў праз працэнты па іх. На гэтым этапе самае важнае — выцягнуць з чалавека яго пашпартныя даныя. Як толькі даныя атрыманыя, пачынаецца чос па ўсіх сайтаў, на якіх можна будзе аформіць крэдыт на куплю. Далей, калі крэдыт узяты і ўхвалены, нашая «кампанія» накладвала зверху сваю маржу. Напрыклад, гаджат каштуе 800 рублёў у краме, а зверху нацэнка на яго яшчэ 1600. 

Часта кліенты Таццяны палохаліся, калі чулі суму растэрміноўкі, пачыналі задаваць пытанні. Яна тлумачыць, што гэта самы важны момант у размове, на яго «і нацягваюць аператараў».  

— Можна сказаць, што іншыя фірмы вам нічога не прывязуць, а ў нас самыя надзейныя партнёры, — прыводзіць прыклады выкрутаў аператараў суразмоўніца. — Або чалавеку кажуць, што толькі адзін банк гатовы даць грошай пад лізінг і растэрміноўку, а ўсе астатнія адмовілі. Мэта адная — напалохаць чалавека і прымусіць яго паверыць у тое, што ён сапраўды ў бязвыхаднай сітуацыі.

У дзень Таццяна рабіла прыкладна 500-600 падобных званкоў. 

— З тых, каму мы тэлефанавалі, прыкладна 5-8 чалавек давалі пашпарты і толькі 1-3 крэдыты маглі ўхваліць банкі, — кажа яна. — За кожны крэдыт я атрымлівала ў сярэднім 20 беларускіх рублёў. На дзень атрымлівалася рублёў 40. 

«Грошай няма зусім, а ёй патрэбная пральная машына, каб бялізну праць. І яна згодная на любыя ўмовы» 

— Што асабіста мне запала са званкоў, дык гэта скаргі на бытавыя праблемы, — успамінае Таццяна. — Лядоўня зламалася, а ў іх падсобная гаспадарка, і гучыць такое слова як «тэрмінова». А калі чуеш гэтае слова, то яшчэ да сумы крэдыту можна спакойна накідваць 300 рублёў. Яшчэ запомніліся перманентна п’яныя людзі. П’яныя людзі вельмі згаворлівыя. Чуеш шум і гам, і часцяком пасля кароткай размовы: «Так, мы хочам самы вялікі тэлевізар, вязіце!», — кажаш: усяго толькі 250 рублёў на месяц і самы вялікі TV у вас дома. Там ужо можна маўчаць, на колькі гадоў ідзе гэты крэдыт. А калі яны «прасыхалі» праз пару дзён, ім ужо прывозілі дакументы і тэхніку. На гэтым этапе таксама ішлі ўсякія запалохванні і маніпуляцыі. Маўляў, тут ужо адмаўляцца позна, давайце падпісвайце.

Часта заяўкі пакідалі жанчыны ў дэкрэце.

— Гэта звязана з тым, што банкі не ўхваляюць крэдытаў дэкрэтніцам, — тлумачыць экс-працаўніца кол-цэнтра. — Памятаю гісторыю ад такой жанчыны, якая скардзілася, што ад яе сышоў муж, і ў яе трое дзяцей, яна цяжарная чацвёртым. Грошай няма зусім, а ёй патрэбная пральная машына, каб бялізну праць. І яна згодная на любыя ўмовы. 

Таццяна прызнаецца, што часам ёй станавілася шкада такіх людзей. Але за тым, каб з кліентаў выціскалі грошы па максімуму, сачылі менеджары (якія праслухоўвалі размовы).  

— Часта тэлефанавалі людзі, якія апынуліся ў вельмі цяжкіх умовах. У нейкай глухой вёсцы. Фінансава непісьменныя. І ты ўсё гэта слухаеш так ці інакш, занураешся ў кантэкст гісторыі. Але калі я, напрыклад, не накручу паўтары тысячы рублёў з чалавека, то менеджары потым будуць пясочыць мяне. Ідзе ціск: маўляў, я не прыношу грошай у кампанію і гаворка ўжо пра маю зарплату.  Калі ўжо апошнія дні там працавала, то проста пра сябе малілася, каб пенсіянер хоць бы параіўся са сваякамі або дадумаўся палічыць, у якія грошы яму ўляціць гэтая купля.

«За норму было прынята гнабіць чалавека»

Акрамя Таццяны ў кол-цэнтры працавала ад 6 да 15 аператараў (каманда пастаянна змянялася праз цякучку). Быў яшчэ менеджар, «чалавек, які праслухоўвае размовы», «аддзел па дакументах, дастаўцы і вырашэнні спрэчных сітуацый», некалькі дырэктараў і тры сузаснавальнікі.    

— Атмасфера ўнутры калектыву была наўмысна і штучна жудасная, — кажа Таццяна. — За норму было прынята гнабіць чалавека, маральна яго зневажаць. Калі званок няўдалы, і ты нічога нікому не ўцюхаў, цябе маглі выклікаць у кабінет, дзе старшы менеджар разбіраў твой званок, паказваў на месцы, дзе ты чалавека «не даціснуў». І яны ж вучылі менавіта гнабіць людзей, маніпуляваць імі і адключаць эмпатыю.

Таццяна кажа, што яе «хапіла на тры тыдні» і яна звольнілася з кол-цэнтра. 


За 2023 год у Беларусі было зарэгістравана каля 12 тысяч выпадкаў махлярства, значная частка якіх звязаная з тэлефоннымі аферамі. У першым квартале бягучага года такіх выпадкаў было больш за 3 тысячы. У лютым СК даў справаздачу аб затрыманні міжнароднай крымінальнай групы, якая праз сетку кол-цэнтраў падманула больш за 5 тысяч людзей у Беларусі і Расіі.

Как не потерять деньги: 9 схем которые используют криптовалютные мошенники
Как не потерять деньги: 9 схем, которые используют криптовалютные мошенники
По теме
Как не потерять деньги: 9 схем, которые используют криптовалютные мошенники

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

6

До сего дня не думал, что фраза "Не читал, но осуждаю" имеет право на жизнь

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
4

Ради таких персонажей я даже комментарий придумывать не стану. Живите сами со своим что у вас там внутри.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
4

редакции спасибо за интересный материал!

Дмитрий Иванов
Дмитрий Иванов ФРилансер в Global Freelance
-13

А чём собственно проблема? Вы же продаёте себя или вас продают как технических специалистов за хорошую сумму, хотя сами прекрасно знаете, что ваш родной БГУИР годится только на то чтобы менять картриджи в принтере.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
5

вот скоро наша милиция окончательно решит проблему с оппозицией и сразу тогда за такие дела возьмется. просто сейчас времени нет отвлекаться на мелочи

ade
ade автор в t.me/adeby
-2

небольшой опенспейс в одном из бизнес-центров в центре Минска

В одном из таких опенсейсов, по словам собеседника devby, была даже вооруженная охрана.

Ну да, ну да... Очень секретная и неуловимая группировка.

table
table Table в Database

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

6

я подписалась за Чемоданову. крепкий хозяйственник и думает о народе. [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://mstagmanager.com/news/comments-2024]

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 лістапада 2024, 00:14

Anonymous
Anonymous
2

И ты всё это слушаешь так или иначе, погружаешься в контекст истории. Но если я, к примеру, не накручу полторы тысячи рублей с человека, то менеджеры потом будут песочить меня. Идёт давление: дескать, я не приношу денег в компанию и что речь уже про мою зарплату.

дзесці я гэта ўжо чуў
[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://mstagmanager.com/news/comments-2024]

sprtnr
sprtnr фрилансер в Upwork
-3

а я бы воспользовался услугами воркера. адресно, конкретному человеку и не за просто так)
если вдруг кто-то читает - напишите, обсудим приватно )

bacek
bacek Programmer в Конь с горы
4

— Только от имени «Газпрома» злоумышленникам удалось обмануть семь беларусов — они лишились накоплений, будучи уверенными, что вкладывают средства в акции авторитетной компании», — объясняли в МВД.

Так вот из-за чего у Газпрома рекордный убыток в 630 млрд. Не дошли средства вкладчиков, по дороге мошенники утянули.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

3

Мы нашли двух человек, которые несколько месяцев проработали в «чёрных» колл-центрах

Пара риторических вопросов. Если я обманом выманил кого-нибудь деньги и присвоил их, то я преступник или нет? Если у меня есть контакты человека и его признание в совершении мошенничества в составе организованной группы людей, то я должен сообщить о нем в правоохранительные органы? И последний: редакция сообщила о совершенном преступлении в правоохранительные органы или "это другое"?

0

Больше всего удивляет то, что находятся индивиды которые минусуют этот комментарий.

shipishi
shipishi Должность в Белокрылые лошадки
0

потому что детский сад. На все вопросы герои статьи расскажут что они все выдумали ради статьи, не были, не участвовали, ничего не знают. А журналист еще и от себя к рассказу добавил.

-5

Уровень материалов уже давно стал ниже плинтуса... уровень редакции и её авторов. Когда то, через комментарий, уехавшие называли себя элитой, сливками ИТ, оказывается там это сливки, а тут это просто телефонные мошенники.

2

Ну сейчас залезшь в свой катер и на фоне заката настрочишь и покажешь всем как надо.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 лістапада 2024, 00:35

Anonymous
Anonymous
3

Ну он таки прав в одном - качество материала стало уж совсем желтушное.

-2

а зачем ты выдавала себя за айтишника, если ты на самом деле просто обижающаяся на объективную критику авторка? вот даже интересно стало, сколько среди дежурных релоботов вообще настоящих представителей сферы? а я еще помню холивары на 200+ коментов с участием кучи знакомых в жизни людей.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 лістапада 2024, 14:29

table
table Table в Database

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

-1

Герои статьи могут быть похожи на кого угодно, но по факту это преступники в бегах, очень вероятно скрывающиеся за личиной политического беженца или противника войны. Не удивлюсь, если кто то из них строчит тут комментарии, проливающие грязью Беларусь. А редакция (если статья не вымысел) просто покрывает преступников.

1

а вы за кого подпись поставили, молодой человек?

8

почему вы решили что они в бегах? оба ушли без проблем как я понял, в штат не оформлялись. Может выглядят приличными людьми сейчас, ходят спокойно по Минску - от вас не отличишь при встрече.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Валдис Адаскус
Валдис Адаскус Старший Заместитель Младшего Пропагандиста по работе с РБ в Европейское ЦИПСО

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

0

я не специалист, но думаю, что быка, который мечется внутри вас, лучше выпускать. и минусуют вас скорее всего за агрессивное высокомерие. но это не точно. примите, что анонимус суров, но справедлив.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

fabulius 91
fabulius 91 CEO в Предприниматель в Польше

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

-2

Слово "обычно" предполагает, что говорящий в курсе ситуации. Вы из какой структуры?

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
2

Слово "обычно" прямо означает "заурядно, чаще всего, в большинстве случаев". И да, везде по миру они действуют только под прикрытием силу и/или власть имеющих. Если вы реально думаете, что где-то в Минске могла быть подобная компания с таким количеством обзвонов и даже вооружённой охраной, но при этом не иметь крыши, то обсуждать дальше можно только то, чья крыша. [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://mstagmanager.com/news/comments-2024]

Возможно, с высоты яхты такие мелочи выглядят не такими значительными.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 лістапада 2024, 13:06

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
5

Если что, я так и не понял с чего вдруг Энди решил что эти люди в Польше, с чего он взял что их кто-то в эмигрантской или какой-либо иной бел среде уважает, и что кто-то их выгораживает или обеляет. Я абсолютно уверен, что они работают и живут в Беларуси дальше, у них нету ни возможностей, ни мотивации чтобы уехать, и быть не может. И таких людей на самом деле очень много, вы с ними каждый день на улице сталкиваетесь, просто этого не знаете.

Это какой-то невероятный сбой в конкретной голове -- журналисткий материал пытаться выдать за политический чтобы было что покритиковать (да, не по теме статьи вообще, что есть типичный маркер демагога).

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 лістапада 2024, 14:17

Валдис Адаскус
Валдис Адаскус Старший Заместитель Младшего Пропагандиста по работе с РБ в Европейское ЦИПСО
1

Тут больше похоже на "разрыв шаблона". Человек себя убедил, что сделал все правильно, решив остаться. И все что происходит вокруг интерпретирует со своей позиции. [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://mstagmanager.com/news/comments-2024]
Из-за этого диссонанса и злоба. По сути у человека рушится картина мира

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
3

Странно только то, что людей не смущает как дети (и собственные, и их окружение) растут в стране, где на каждом углу реклама слотов, казинычей и ставок, аудитория у которых неустанно растёт.

-3

ой-ей-ей, толи дело европа в целом и польшча в частности, где нет ни букмекерских контор, ни казино ни в каком виде.

вот каждый раз, когда мне кажется, что релоботское дно достигнуто, откуда-то снизу слышен стук.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 лістапада 2024, 15:54

-3

и это не говоря о том, что насколько в целом нужно морально деградировать, чтобы выгораживать бесспорные преступления тем, что где-то есть что-то как-то похожее легальное. главное, чтобы релокационная индульгенция имелась. [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://mstagmanager.com/news/comments-2024]

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 лістапада 2024, 16:11

-3

ну раз ты уверен, то энди точно не прав!

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 лістапада 2024, 14:34

kek cheburek
kek cheburek Senior CSS Architect в Flex co
1

Argumentum ad hominem.

Как и зачем мне спорить с домыслами, которые ещё и основаны на личности участников, а не на их словах и действиях? А пока не научишься разговаривать как человек -- я тебя буду полностью игнорировать.

2

Очень жаль что люди потеряли человеческий облик как те, что звонят, так и те, кто в пьяном угаре соглашается на всякую фигню.

Звонила одна такая, с латвийского телефона, ещё смела возмущаться когда мошенницей назвал.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
1

Она вероятно подумала что вы имеете в виду кожно-мышечное мешковидное образование у мужчин и самцов большинства млекопитающих.

-2

Мы нашли двух человек, которые несколько месяцев проработали в «чёрных» колл-центрах, и расспросили, как устроена эта нелегальная сфера.

Интересно, как произошла эта встреча и почему возникло доверие между этими мошенниками и редакцией.

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Валдис Адаскус
Валдис Адаскус Старший Заместитель Младшего Пропагандиста по работе с РБ в Европейское ЦИПСО
1

Если для вас мошенники, обманывающие людей в тяжёлом положении, это хорошие люди, то у меня для вас плохие новости относительно ваших моральных норм.