Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Айцішнікі ў сакавіку зноў атрымалі вялікі заробак (бонусы!)

Сярэдні заробак у ІТ-сектары ў сакавіку перавысіў 7 тысяч рублёў. Гэта самы вялікі заробак айцішнікаў за апошнія 12 месяцаў.

Верагодна, паўплывалі гадавыя бонусы (сакавік заўсёды вылучаецца за іх кошт) і рост курса долара.

6 каментарыяў

Сярэдні заробак у ІТ-сектары ў сакавіку перавысіў 7 тысяч рублёў. Гэта самы вялікі заробак айцішнікаў за апошнія 12 месяцаў.

Верагодна, паўплывалі гадавыя бонусы (сакавік заўсёды вылучаецца за іх кошт) і рост курса долара.

Паводле звестак афіцыйнай статыстыкі, за сакавік сярэдні заробак айцішнікаў склаў 7,2+ тысячы рублёў. Апошні раз больш за 7 тысяч рублёў айцішнікі атрымлівалі ў сакавіку мінулага года. Але тады заробак быў крыху вышэйшы (+2%). У параўнанні з лютым гэтага года сярэдні заробак вырас на 12,5%.

Адная з магчымых прычын росту заробку — выплата ІТ-кампаніямі гадавых бонусаў. Часцей за ўсё такія бонусы айцішнікі атрымліваюць якраз у сакавіку.

Другая верагодная прычына — рост курса асноўных валют — долара і еўра.

У большасці ІТ-спецыялістаў заробак прывязаны да валюты, і якраз у сакавіку долар і еўра больш за ўсё падаражэлі. Так, сярэдні курс долара паводле даных Нацбанка вырас на 3,2% — ад 2,75 рубля (за люты) да 2,84 рубля. Сярэдні курс еўра ў сакавіку ўпершыню сёлета перавысіў адзнаку ў 3 рублі.

Сярэдні заробак айцішнікаў у валюце перавысіў у сакавіку 2,5 тысячы долараў (зыходзячы з сярэдняга курса Нацбанка за месяц). У параўнанні з сакавіком мінулага года і лютым гэтага года заробак выявіўся вышэйшым амаль на 10%, або на 200+ долараў. Больш за тое, за перыяд ад пачатку 2022 года сакавіцкі заробак увайшоў у топ-2 самых высокіх. Толькі ў лютым мінулага года айцішнікі атрымалі больш (3,3+ тысячы долараў). 

Сумарна за першы квартал сярэдні заробак у ІТ склаў 6561 рубель, або 2384 долары. Але пакуль гэта ніжэй, ніж у 2022 годзе, нягледзячы на «прадукцыйны» сакавік. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года заробак у рублях упаў на 12%, у доларах — на 10%.

Ва ўмовах крызісу і дэфіцыту праектаў кампаніі вымушаныя скарачаць выдаткі ў тым ліку на выплату заробкаў. Адзін з апошніх прыкладаў — скарачэнне заробкаў спецыялістам на бэнчы ў EffectiveSoft.


Вы выдаткавалі на гэты матэрыял пару хвілін. Выдаткуйце яшчэ 15 секунд, калі ласка.  

dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.

Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

«Так як у Беларусі я больш нідзе не вашаваў». Айцішнік раіць як атрымліваць $18К у Польшчы
«Так, як у Беларусі, я больш нідзе не вашаваў». Айцішнік раіць, як атрымліваць $18К у Польшчы
Па тэме
«Так, як у Беларусі, я больш нідзе не вашаваў». Айцішнік раіць, як атрымліваць $18К у Польшчы
«Пакуль усе вучылі Java я выбраў іншае». Як 25-гадовы айцішнік выйшаў на 10К на месяц
«Пакуль усе вучылі Java, я выбраў іншае». Як 25-гадовы айцішнік выйшаў на 10К на месяц
Па тэме
«Пакуль усе вучылі Java, я выбраў іншае». Як 25-гадовы айцішнік выйшаў на 10К на месяц
Айцішнік навучыўся зарабляць 14К+ на месяц. Даведаліся як
Айцішнік навучыўся зарабляць 14К+ на месяц. Даведаліся як 
Па тэме
Айцішнік навучыўся зарабляць 14К+ на месяц. Даведаліся як
Палова+ айцішнікаў з Беларусі незадаволеныя заробкамі. Усё горш ніж паўгода таму
Палова+ айцішнікаў з Беларусі незадаволеныя заробкамі. Усё горш, ніж паўгода таму
Па тэме
Палова+ айцішнікаў з Беларусі незадаволеныя заробкамі. Усё горш, ніж паўгода таму

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

1

В марте просто много рабочих дней)

0

Какие бонусы в марте бывают?

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 28 красавіка 2023, 12:15

0

Годовые

0

Обычно они в январе )

0

У кого как

Илон Маск
Илон Маск Босс в Компания счастья
1

То же не понял про бонусы