Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Выдавец «танкаў» у Беларусі і Расіі адхрышчваецца ад ініцыятывы Wargaming у дапамогу Украіне

Учора Wargaming анансаваў новую акцыю, у рамках якой геймеры могуць набыць тэматычныя наборы ў шэрагу гульняў, а атрыманыя сродкі будуць накіраваныя на падтрымку Украіны. Кампанія Lesta Games, якая выдае «Свет танкаў» і «Свет караблёў» у Беларусі і Расіі, паспяшалася заявіць пра недатычнасць да дабрачыннай ініцыятывы.

8 каментарыяў

«С 2022 года мы оперируем проектами „Мир танков“, „Мир кораблей“ и „Tanks Blitz“ на территории России и Беларуси. Наши проекты вне политики и мы не имеем отношения к иным играм и проектам схожей тематики», — подчеркнула Lesta в своём Telegram-канале.

«Ад 2022 года мы аперуем праектамі „Свет танкаў“, „Свет караблёў“ і „Tanks Blitz“ на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Нашыя праекты па-за палітыкай, і мы не маем дачынення да іншых гульняў і праектаў падобнай тэматыкі», — падкрэсліла Lesta ў сваім тэлеграм-канале.

Пецярбургская студыя настойліва рэкамендавала сваім гульцам «быць уважлівымі пры здзяйсненні плацяжоў і пакупак анлайн, каб не парушаць заканадаўства Расійскай Федэрацыі або Рэспублікі Беларусь». Яна дадала, што выступае за выкананне правілаў і прынцыпаў паводзін на ўсіх сваіх публічных рэсурсах і пляцоўках.

Нагадаем, у красавіку 2022 года Wargaming абвясціў аб сыходзе з Расіі і Беларусі і прадаў бізнэс у гэтых краінах расійскай «дачцэ». Lesta атрымала правы на гульні World Of Tanks і World of Warships тут пад брэндамі «Свет танкаў» і «Свет караблёў», а Wargaming — на міжнародным рынку.

Wargaming ахвяруе грошы пацярпелай ад вайны Украіне ўжо паўтара года. Напрыклад, кампанія накіравала $1 млн на медыцынскую дапамогу і абсталяванне ў першы тыдзень вайны, а таксама перадала $100 тысяч на дапамогу пацярпелым ад разбурэння Кахоўскай ГЭС.

Wargaming запусціў новы праект у падтрымку Украіны
Wargaming запусціў новы праект у падтрымку Украіны
Па тэме
Wargaming запусціў новы праект у падтрымку Украіны
У Lesta Games расказалі што з аўдыторыяй гульняў Wargaming пасля рэбрэндынгу
У Lesta Games расказалі, што з аўдыторыяй гульняў Wargaming пасля рэбрэндынгу
Па тэме
У Lesta Games расказалі, што з аўдыторыяй гульняў Wargaming пасля рэбрэндынгу

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

3

Кто бы сомнивался. [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

3

Не знаю что написано после "Кто бы сомневался." Но поддерживаю)))

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
9

В каждой из этих игр будут доступны для покупки специальные наборы, посвящённые Украине.

За покупки в танках будут сажать? :)

6

За покупки в танках будут сажать? :)

Соответсвующий законопроект уверен уже готовится.

3

Да конечно. Чем эти донаты хуже других? Тем более варгейминг публично сделал это почти прямой возможностью отправлять деньги в Украину.

Потом соответственно либо раскаивайся и плати х10 от доната, либо от 5 до 10.

Велкам ту беларус)))

alekseyrr
alekseyrr Дегустатор смузи в ООО "Смузи-много-не-бывает"
10

Lesta Games это позор :)

3

Ну вообще они для этого и разделились. Типа вг ведёт бизнес по европейским правилам и сг (союзное государство) его не достанет. А леста на аналогичных условиях, но в своем регионе.

0

Кто-то еще гоняет в танки в 2023?