Айцішнікі трывожацца дома і ў эміграцыі. Псіхатэрапеўт раіць, як вывозіць 2023-і
Пагутарылі з псіхатэрапеўтам Змітром Дзямко (займаўся аховай псіхічнага здароўя супрацоўнікаў некалькіх буйных кампаній) пра тое, што трывожыць пацыентаў-айцішнікаў у 2023-м.
Выявілася, цяпер усе жывуць у такім інфармацыйным стрэсе, што нават амаль не выгараюць на працы.
Пагутарылі з псіхатэрапеўтам Змітром Дзямко (займаўся аховай псіхічнага здароўя супрацоўнікаў некалькіх буйных кампаній) пра тое, што трывожыць пацыентаў-айцішнікаў у 2023-м.
Выявілася, цяпер усе жывуць у такім інфармацыйным стрэсе, што нават амаль не выгараюць на працы.
«Галоўная праблема — інфармацыйны стрэс»
З якім цяжарам праблем сёння прыходзяць да псіхатэрапеўта айцішнікі? Ці памянялася штосьці істотна за апошнія 2-3 гады?
Я назаву самую галоўную праблему не толькі айцішнікаў, але і сучаснага чалавека наогул — гэта інфармацыйны стрэс.
Чалавек эвалюцыйна не гатовы да той колькасці інфармацыі, якую ён цяпер атрымлівае. Эвалюцыя ідзе чарапашай хадой, а колькасць інфармацыі за апошнія 100 гадоў павялічылася ў тысячы, а то і сотні тысяч разоў. Яшчэ на пачатку мінулага стагоддзя прагрэсіўны чалавек мог штосьці прачытаць у газеце, яшчэ штосьці даведацца на вуліцы і ад знаёмых — трохі навін і чутак на працягу дня. А цяпер гэтую ж колькасць інфармацыі ягоны нашчадак атрымлівае ўсяго за некалькі секунд у сацсетцы. Хуткасць росту інфаплыні значна перавышае здольнасць чалавека адаптавацца да яе. Кажуць, дыназаўры вымерлі праз надыход халадоў. Але ж не самое пахаладанне сталася прычынай, а тое, як хутка зямля пакрылася лёдам і снегам — дай прырода ім болей часу, яны б прыстасаваліся.
Людзі перакормліваюць свой мозг інфармацыяй. Калі я пытаюся ў пацыентаў, як яны адпачываюць, многія адказваюць, што бавяць вольны час за экранам камп’ютара або сядзяць у тэлефоне. Перагрузка ўзнікае тады, калі няма чаргавання актыўнасцей: пачытаў навіны — пайшоў на вуліцу, пашпацыраваў, адцягнуўся, пагутарыў з людзьмі.
Прывядзіце топ-3 (або топ-5) сігналаў пра тое, што чалавек у моцным інфармацыйным стрэсе.
Неўсвядомленае адчуванне трывогі (мінучае ці пастаяннае — не істотна), якое часта з’яўляецца знакам таго, што ёсць нейкае няшчасце. Гэта можа быць і «звыклая» трывожнасць, пра што на прыёме ў псіхолага людзі нярэдка кажуць так: «Ну я ж заўсёды быў трывожным». Але з гэтым таксама можна штосьці зрабіць.
Мабыць, сон. Якасць сну пагаршаецца за кошт таго, што ў сне мозг перапрацоўвае інфармацыю і як быццам бы раскладвае яе па палічках, — і калі інфармацыі занадта шмат або яна вельмі напружаная, мозг можа не даваць рады гэтай дзейнасці ў сне. Чалавеку складана заснуць увечары, яго мучаць непрыемныя сны, ён часта прачынаецца сярод ночы. Тут часта ўтвараецца замкнёнае кола: калі чалавек не высыпаецца, ён горш дае рады інфаплыні. А калі ён горш дае рады — у яго парушаецца якасць сну. Гэты круг звужаецца, як рыльца варонкі, зацягваючы чалавека ўсё глыбей і глыбей.
Розныя саматафорныя праявы. Я кажу пра з’явы ў целе, якія не маюць арганічнай прычыны: галаўны боль, пачатковыя стадыі артэрыяльнай гіпертэнзіі — яны таксама могуць быць следствам уздзеяння залішняй колькасці інфармацыі.
А зніжэнне працаздольнасці? Некаторыя чытачы прызнаюцца, што не могуць працаваць, калі пачыталі зранку стужку навін.
Рэч у тым, што яны глыбока занурыліся ў нейкі кантэкст, з якога цяжка выйсці. Прафесар Праабражэнскі якраз гэта і меў на ўвазе, калі раіў не чытаць савецкіх газет перад абедам. Але ў гэтым выпадку чалавек мае выпрацаваць свой падыход да чытання навін.
«Адсутнасць інфармацыі — горш за дрэнныя навіны»
А ці варыянт гэта — не чытаць навін?
Гэтае рашэнне — не для кожнага. Адсутнасць інфармацыі можа ўспрымацца чалавекам яшчэ больш хваравіта, ніж негатыўная інфармацыя. Інфармацыйная дэпрывацыя — гэта вельмі цяжкая гісторыя.
Тым не менш, у медыя гучаць парады пра інфагігіену: не скрольце стужку пастаянна, адводзьце на чытанне навін 1-2 гадзіны на дзень, і ні ў якім разе не чытайце іх перад сном. І раптам вы кажаце, што адмова ад чытання навін — нават горшая за іх перадоз.
Я не даследаваў гэтага пытання, але мне здаецца, што з часам гэта прывядзе чалавека да большага напружання, ніж умеранае спажыванне навін.
Вось наш гіпатэтычны айцішнік на райскім востраве: ён адключыў сабе інтэрнэт — і працягвае хадзіць у бар, на пляж, катацца на сёрфе — можа на добрым фоне гэта і працуе. Але ў нас фон не такі — мы не можам усяліць у сябе надзею, што цяпер перастанем чытаць навіны і ў свеце ўсё стане добра. Не добра!
І атрымліваецца, мы як страус, які сунуў галаву ў пясок, але дакладна ведае, што не проста так у яго галава ў пяску — і што ўсе астатнія яго часткі не знаходзяцца ў бяспецы, як, уласна, і галава. Інфармацыя патрэбная чалавеку, як і любой жывой істоце, у першую чаргу каб забяспечыць сваю бяспеку. А мы як быццам бы абмяжоўваем сабе доступ да інфармацыі.
У кожнага чалавека свая патрэба ў інфармацыі і свае магчымасці яе перапрацоўкі. Таму мая рэкамендацыя: сувымераць свае магчымасці з патрэбамі — і выпрацаваць уласны падыход.
Як «ідэальны шторм» апошніх гадоў — крызіс у Беларусі і ІТ-галіне, вайна ва Украіне — уплываюць на стан вашых пацыентаў-айцішнікаў?
Гэта нармальна: усё, што адбываецца вакол, уплывае на чалавека — ён жа не ў зямлянцы ў глухім лесе жыве. Хтосьці больш, хтосьці менш, але мы ўсе знаходзімся ў сучасным інфапарадку дня, і ён стварае фон. Калі фон напружаны, то балючыя станы выяўляюцца хутчэй.
Уявіце, што хтосьці жыве на райскім востраве, у яго ўсё добра і поўна сяброў. І раптам такога чалавека кінула дзяўчына. Так, ён пакутуе, але можа адцягвацца, пераключацца — добры фон гэта дазваляе: бо сонейка свеціць, птушкі спяваюць, сябры забаўляюць. І іншая рэч, калі падобная гісторыя развіваецца на змрочным, напружаным фоне. У гэтым выпадку нашая адаптацыя не дае рады — узнікае тое, што называецца разладам адаптацыі.
Кожны адаптуецца як можа: але ў такім выпадку могуць узнікаць і дэвіянтныя формы паводзін, і саматычныя захворванні.
А як знайсці баланс, каб вывозіць? Аджа мы сутыкаемся з такой гамай эмоцый штодня — тут і пачуццё несправядлівасці, бяссілля, віны, і эмпатыя да ўсіх, каму цяпер дрэнна ў Беларусі і Украіне, і немагчымасць паўплываць істотна на што-небудзь.
Я скажу непапулярную рэч, але, пэўна, у аснове ўсё ж мае ляжаць у тым ліку і прыняцце. Вядомая сентэнцыя: варта прыняць тое, чаго я не магу змяніць. Так, прыняцце даецца нялёгка, але альтэрнатыва яму — толькі бескарысныя патугі.
Іншая рэч, калі ты можаш камусьці дапамагчы, то пазбаўляешся напружання, звязанага з тым, што ты падаешся сабе бяссільным. І вось гэта выйсце — рэалізаваць хаця б штосьці, каб гэтае бяссілле не было такім татальным.
То-бок вашая парада — гэта…
Упэўнены, што кожны, разгледзеўшыся вакол сябе, знойдзе таго, хто, можа быць, проста цяпер мае патрэбу ў дапамозе — хоць якой. Напрыклад, пажылыя сваякі, бяздомныя жывёлы або хтосьці яшчэ. І гэта дапаможа ў тым ліку і вам — таму, хто клапоціцца: гэта працуе менавіта так. Бо калі мы нічога не робім, нам значна цяжэй, ніж калі мы робім нейкую пасільную працу.
«Найлепшы варыянт для рэлаканта-айцішніка — псіхатэрапеўт-рэлакант»
«З’ехаць ці застацца?» — як часта вам даводзіцца чуць ад сваіх пацыентаў такое пытанне?
У мяне ніхто не пытаецца. Але нават калі б і спытаў, я не даваў бы ніякіх парад — не вырашаў бы за чалавека. Праца псіхатэрапеўта ў тым, каб даць пацыенту магчымасць выбраць самому.
А вось калі казаць пра настрой, то мне здаецца, усе, хто хацеў з’ехаць, ужо з’ехалі.
Як думаеце, ці здольны польскі/літоўскі псіхатэрапеўт зразумець беларускага кліента?
Па-першае, наколькі я ведаю, беларускія псіхатэрапеўты і псіхолагі аказваюць дапамогу і ў гэтых краінах — там іх, бадай, не менш, ніж тут. А па-другое, любы кваліфікаваны спецыяліст здольны за кошт сваіх асобасных якасцей, сваёй псіхалагічнай прапрацоўкі і эмпатыі зразумець чалавека, які знаходзіцца ў сітуацыі, якая ад яго самога далёкая.
Тым не менш, вядома, найлепшы варыянт для рэлаканта-айцішніка — псіхатэрапеўт-рэлакант, які зразумее свайго пацыента, бо ён, што называецца, у тэме. Пры любым, нават вельмі добрым веданні мовы, важныя нюансы — агульны кантэкст. Так, у нас з палякамі і літоўцамі ёсць агульнае савецкае мінулае. Але гэтага, на жаль, недастаткова, каб здарыўся «мэтч», кантакт з пацыентам.
«Сёння «не да выгарання»
Мы з вамі рабілі інтэрв’ю пра выгаранне. Сёння, калі працу ў ІТ знайсці не так і проста, многія пра гэта ўжо не кажуць — бо «без працы яшчэ горш». Што скажаце пра гэта?
Працаваць праз сілу і гарэць або не — выбар чалавека. Заўсёды. Аднак дагараць да жменькі попелу — не найлепшы выбар. Досвед паказвае, што нават цяпер людзі паспяхова мяняюць і саму працу, і сваё да яе стаўленне — гэта магчыма!
Я не раз чуў, як выгараўшы дашчэнту, мае пацыенты сыходзілі ў нікуды — і разумелі раптам, што свет не абрушыўся і яны не стаяць на вуліцы з працягнутай рукой і без гроша ў кішэні. Але дагараюць жа многія якраз з нейкай падспуднай думкай: калі пазбаўлюся працы — усё, з голаду памру.
«Накинет на себя упряжку — и гонит рысью». Минский психотерапевт о том, как выгорают айтишники
Я разумею, чаму так думаў селянін на пачатку мінулага стагоддзя: як здарыцца неўраджай — яму сапраўды няма да каго будзе звярнуцца, бо суседзям таксама есці няма чаго: «усе з голаду памром». Але чаму гэтая фраза гучыць у галаве ягонага нашчадка-айцішніка, які нядрэнна зарабляе і можа нават штосьці адкладаць (не заўсёды, што праўда, гэта робіць) — незразумела. Такая праграма.
А калі зірнуць на сітуацыю цвярозым поглядам, то стане ясна: можна як мінімум прыпыніцца. Так, праца знойдзецца не заўтра, і можа быць яна будзе іншай — але не заўсёды гэта горш.
Вы казалі, што нярэдка, сутыкнуўшыся з сур’ёзным выгараннем, вашыя пацыенты сыходзяць з ІТ. І цяпер таксама?
Так, і цяпер. Згадваю гісторыю: мой пацыент паспрабаваў сябе ў ІТ і пайшоў на інжынерную працу. Казаў, што адчуў, ІТ — не ягоная тэма.
Трэнд увайсці ў ІТ па-ранейшаму актуальны, хаця джуноў патрабуецца ўсё менш, а пад звальненні падпадаюць нават мідлы і сеньёры. «Увайсцішнікі» скардзяцца ў лінкедзіне, што выгаралі яшчэ на этапе рассылання рэзюмэ.
Выгаранне тут ні пры чым: мы занадта ўжо пашыраем гэтае паняцце. Ну слухайце, пошук працы заўсёды так ці інакш быў звязаны з адмовамі. Калі адсылаеш рэзюмэ, трэба мець на ўвазе, што табе хутчэй за ўсё адмовяць нейкую колькасць разоў: камусьці — адзін, а камусьці — 10 або 100. Усё, што неабходна ў гэтым выпадку — пакора.
Трэба вучыцца не губляць сябе і веру ў сябе, калі табе адмаўляюць. Бо адмаўляюць не табе, Васю Пятрову, і не тваім кампетэнцыям або тваім чалавечым якасцям, а твайму рэзюмэ — той паперцы, якую, можа быць, не заўважылі, можа быць, яна кудысьці ў спам закапалася. Або чыясьці паперка лепшай выявілася.
Як часта вашыя пацыенты кажуць пра выгаранне сёння?
Мне здаецца, значна менш, ніж некалькі гадоў таму. Для сябе я гэта тлумачу зменай фону. Выгаранне — гэта ж частка монатэматычнай гісторыі: калі ты робіш штосьці адное дзень у дзень. А цяпер монагісторый амаль няма, бо мы ўвесь час занураемся ў інфапарадак дня і такім чынам пераключаемся.
Атрымліваецца, сёння нам «не да гарэння»: як быццам мы гарым, але пад дажджом — і гэты дождж, можа быць, і захоўвае нас ад выгарання, але праз яго мы мерзнем і пакутуем.
dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.
У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]
А мне тут другое интересно. А это есть какая-то кнопка такая "принять". Или как это работает?
сходите на прием к опытному идеологу. за месяц сеансов он из вас сделает послушного принимающего
Кому война а кому мать родна
Альма жэмэс амтан соогоо hайн, айраг тараг hонин соогоо hайн
Хорошо яблоко, пока в соку, айрак и тарак - пока они свежи
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://dev.by/pages/agreement]
приезжал психотерапевт из Беларуси, выпили литр лекарства собственного производства. Жизнь продолжается.
Про новости - полная чушь, не читать "новости" вполне нормально, 99% новостей - информационный мусор, даже эта статья.
Я работаю в ВиронИТ и не тревожусь!