Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Хакеры ўзламалі ІТ-кампаніі з Расіі і Беларусі, патрабавалі выкуп

Хакерская групоўка Sneaking Leprechaun за апошні год атакавала дзеля выкупу 30+ арганізацый з Расіі і Беларусі, паведамляе кампанія па кіраванні лічбавымі рызыкамі Bi.Zone.

3 каментарыя

Хакерская групоўка Sneaking Leprechaun за апошні год атакавала дзеля выкупу 30+ арганізацый з Расіі і Беларусі, паведамляе кампанія па кіраванні лічбавымі рызыкамі Bi.Zone.

Асноўная частка пацярпелых, паводле звестак Bi.Zone, займаецца распрацоўкай і інтэграцыяй софту. Сярод ахвяр — кампаніі са сфер прамысловасці, фінансаў, лагістыкі, медыцыны, а таксама дзяржструктуры.

Групоўка нібыта ўзломвала серверы і пранікала ў інфраструктуру арганізацый. Для гэтага хакеры выкарыстоўвалі ўразлівасці ў састарэлых версіях Bitrix, Confluence і Webmin на серверах пад кіраваннем Linux. Пасля пранікнення яны замацоўваліся ў сістэме з дапамогай шкоднага софту, уручную аналізавалі даныя і капіравалі тыя, якія лічылі каштоўнымі. Потым злачынцы звязваліся з кампаніяй і патрабавалі выкуп, пагражаючы размясціць скрадзенае ў адкрытым доступе.

Wanted! Шукаем пацярпелыя кампаніі. Калі вашую арганізацыю атакавалі падобным чынам, напішыце ў @devby_insight_bot. Гэта ананімна.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

-1

"Ищем пострадавшие компании"
не уж таки объявятся, жеж-жеж

-1

налоговая хочет за лицензии спросить
битрекс не дремлет :)

0

Огласите весь список пжлста