EPAM у Беларусі «адкінула» на 10 гадоў таму. Што з камандамі ў розных краінах

Каманда EPAM у Беларусі страціла за мінулы год больш за 20% супрацоўнікаў. Пры гэтым упершыню ў гісторыі скараціўся глабальны штат кампаніі.

75 каментарыяў

Штат у Беларусі

Паводле даных EPAM, на канец 2023 года ў офісах кампаніі ў Беларусі працавала 3,5 тысячы вытворчых спецыялістаў — гэта на 22% менш, ніж на канец 2022 года. Апошні раз столькі вытворчых супрацоўнікаў у EPAM было 10 гадоў таму — у 2013 годзе.

У лік «вытворчых» спецыялістаў EPAM уключае не толькі інжынераў: гэта BA, PM, дызайнеры і іншыя пазіцыі на ІТ-праектах. Паводле інфармацыі dev.by, усяго ў беларускім EPAM на канец 2023 года — з улікам усіх спецыялістаў — засталося менш за 5 тысяч чалавек з 10+ тысяч. 

Частка беларускай каманды сышла пры канцы мінулага года. У кастрычніку EPAM паведаміў супрацоўнікам аб прынятым рашэнні скараціць каля 2% штату ў Беларусі.

— Скарачэнне каманды ў Беларусі — гэта цяжкае, але неабходнае і адказнае рашэнне. Яно стала аб’ектыўным адлюстраваннем эканамічнай сітуацыі на глабальным рынку кліентаў за апошнія 12-18 месяцаў. Супрацоўнікі, якіх гэтае рашэнне закранула, атрымаюць усе прадугледжаныя заканадаўствам выходныя дапамогі і падтрымку кампаніі, — пракаментавалі гэтае рашэнне ў EPAM.

Раней кампанія адзначала ў сваіх справаздачах, што шэраг заказчыкаў адмовіўся працаваць з айцішнікамі ў Беларусі. Праз гэта скараціўся партфель праектаў, а кампаніі прыйшлося рэлакаваць асобныя каманды.

Як звальнялі ў EPAM

Вось што расказвалі пры канцы мінулага года супрацоўнікі EPAM пра сітуацыю са звальненнямі. 

— Апошнія звальненні (восенню 2023 года — заўв. devby) закранулі ў першую чаргу супрацоўнікаў на бэнчы і найменш канкурэнтаздольных у плане падбору пазіцый. Цяпер, калі на працягу месяца праект для супрацоўніка не прадбачыцца, вырастаюць шанцы трапіць пад скарачэнне. Такая тэндэнцыя назіраецца каля года. Больш скіловых спецыялістаў могуць прытрымаць пры ўмове, што чалавек можа хутка адаптавацца пад тыя праекты, на якіх ёсць пазіцыі. Перадумовы для новых звальненняў нікуды не зніклі.

— Сабралі супрацоўнікаў, сказалі, што масавых звальненняў не будзе, а толькі кропкавыя. Умовы звальненняў кожнага супрацоўніка будуць разглядацца індывідуальна. Але потым прыходзіць РМ з эйчарам або хэдам дысцыпліны і тлумачаць сітуацыю. Так склалася, што праектаў няма і не намячаецца, нам прыйдзецца расстацца.

Раней давалі час пасядзець на бэнчы з надзеяй, што з’явіцца праект. Цяпер такога практычна няма. Нават у 2022 годзе і на пачатку 2023 года менеджмент спадзяваўся ўцягнуць праекты ў EPAM Беларусь, але, мяркуючы з усяго, не атрымалася.

— У Беларусі да апошніх звальненняў, як я чуў, працавала блізу 4,6 тысячы чалавек. Ёсць адчуванне, што кампанія проста будзе паступова перавозіць ключавыя фігуры з аперацыёнкі, звальняць людзей і памяншаць сваю прысутнасць тут.

Штат у розных лакацыях

Каманда EPAM у Беларусі скарачаецца трэці год запар. Усяго пасля 2020 года штат вытворчых спецыялістаў паменшыўся больш як у 2,5 разы, або на 6+ тысяч спецыялістаў. 

Між тым летась скарачэнні закранулі не толькі Беларусь, але і іншыя асноўныя лакацыі EPAM.

Самы буйны офіс кампаніі па-ранейшаму ва Украіне. На канец мінулага года там працавала 9,1 тысячы вытворчых спецыялістаў. Але за 2023 год украінская каманда скарацілася амаль на 15%. 

Нязначна (на 4,5%) скарацілася за мінулы год каманда вытворчых спецыялістаў у Польшчы, якая ўваходзіць у топ-3 самых буйных лакацый EPAM. Усяго ў польскіх офісах кампаніі працуе больш за 7 тысяч чалавек. 

Таксама за мінулы год зменшылася колькасць супрацоўнікаў EPAM у офісах у іншых краінах Усходняй і Заходняй Еўропы, ЗША і Канадзе, Азіі.

Адзінай буйной лакацыяй EPAM, дзе колькасць супрацоўнікаў павялічылася, стала Індыя. За мінулы год штат індыйскага офіса вырас амаль на 20%. Цяпер тут працуе больш за 7 тысяч вытворчых спецыялістаў. Для параўнання: яшчэ ў 2021 годзе ў Індыі працавала ў 1,5 разу менш супрацоўнікаў — 4,3+ тысячы. 

EPAM разглядае Індыю як адную з перспектыўных лакацый для развіцця кампаніі. Цяпер тут знаходзіцца другая па колькасці каманда пасля Украіны. У найбліжэйшыя некалькі гадоў EPAM, паводле слоў кіраўніка кампаніі Аркадзя Добкіна, плануе павялічыць каманду ў Індыі ў два разы.

У красавіку 2023 года ў EPAM з’явіўся новы офіс у Індыі — у горадзе Гургаон. Усяго ў кампаніі на дадзены момант адкрыта пяць падраздзяленняў у гэтай краіне. На сайце кампаніі цяпер адкрыта больш за 180 вакансій для працы ў Індыі. Для параўнання: для працы ў Польшчы, напрыклад, адкрыта 116 вакансій. 

Глабальны штат

Праз скарачэнні супрацоўнікаў у асноўных лакацыях глабальны штат EPAM скараціўся за мінулы год больш як на 10%, або на 6+ тысяч спецыялістаў. Калі на канец 2022 года ў кампаніі працавала 59,3 тысячы чалавек, то на канец 2023 года — 53,2 тысячы спецыялістаў.

Мы таксама паглядзелі, як мяняўся глабальны штат кампаніі ад 2009 года. Выявілася, летась ён скараціўся ўпершыню ў гісторыі EPAM.


Дзякуй, што чытаеце нас, дарагі юзер. Некалькі разоў на тыдзень (часам радзей, і дарма) вы заходзіце на dev.by. Часы бываюць розныя (наш cash flow  упаў у разы, напрыклад).

Але нягледзячы на жах за акном, мы працягваем працаваць, слухаць і чуць вас, знаходзіць абнадзейлівыя гісторыі, зашкварныя выпадкі, фіксаваць усё, што адбываецца з беларускім ІТ. Дапамажыце dev.by заставацца з вамі. Мы вам яшчэ спатрэбімся.

Сапорціце dev.by праз PatreonDonorbox (зручна ў Беларусі) або крыпту:

  • Bitcoin (BTC): 0×276e0eC1bf16cfB5E0934382B6e09Ce1836b28Ba
  • Etherium (ETH): bc1q2ghxe9fmtmwr4sgz27k58j9ql0vfs25ucxlx5t

Дзякуй. Калі плацеж штомесячны — дзякуй два разы!

EPAM даў справаздачу за няпросты год. Глабальная каманда — мінус 10%
Па тэме
EPAM даў справаздачу за няпросты год. Глабальная каманда — мінус 10%
EPAM звольніць частку каманды ў Беларусі. «Цяжкае рашэнне»
Па тэме
EPAM звольніць частку каманды ў Беларусі. «Цяжкае рашэнне»
Даведаліся, як маюцца епамаўцы ў Беларусі, Польшчы, Грузіі, Вялікабрытаніі ды іншых краінах
Па тэме
Даведаліся, як маюцца епамаўцы ў Беларусі, Польшчы, Грузіі, Вялікабрытаніі ды іншых краінах
EPAM і Wargaming зноў сталі найбуйнейшымі ІТ-бізнэсамі Літвы па падатках (х2 да мінулага года)
Па тэме
EPAM і Wargaming зноў сталі найбуйнейшымі ІТ-бізнэсамі Літвы па падатках (х2 да мінулага года)
Каго шукаюць і якую зарплату прапануюць EPAM, Wargaming і іншыя ў Літве на пачатку 2024
Па тэме
Каго шукаюць і якую зарплату прапануюць EPAM, Wargaming і іншыя ў Літве на пачатку 2024
EPAM и другие хайрят в Польше, хоть и не так активно. Вот кого и на какие деньги
По теме
EPAM и другие хайрят в Польше, хоть и не так активно. Вот кого и на какие деньги

Читать на dev.by