EffectiveSoft загадала забараніць «экстрэмізм» на працы. Што думаюць супрацоўнікі

EffectiveSoft разаслала супрацоўнікам загад «Пра недапушчальнасць экстрэмісцкіх, дэструктыўных і іншых праяў». Пра з’яўленне дакумента даведалася каманда найбуйнейшага (да блакавання) беларускага навіннага партала. Некалькі супрацоўнікаў EffectiveSoft расказалі dev.by пра сваё стаўленне да загаду.

120 каментарыяў

Дакумент з’явіўся ў снежні 2022, падпісаны дырэктарам кампаніі Юрыем Шыраканавым. Супрацоўнікі мусілі азнаёміцца з загадам і падпісаць яго ў офісе кампаніі. 

Згодна з дакументам, у EffectiveSoft забаронена:

  • прыносіць «друкаваную прадукцыю і матэрыялы з атрыбутыкай экстрэмісцкай накіраванасці»;
  • ладзіць рэкламныя акцыі, прэзентацыі, сацапытанні ды «іншыя сходы, якія не адносяцца да вытворчай дзейнасці»;
  • весці «размовы, якія спрыяюць распальванню сацыяльнай варожасці ў беларускім грамадстве»;
  • удзельнічаць «у экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку шляхам падтрымкі экстрэмісцкіх фармаванняў у сетцы Інтэрнэт, фінансавання такой дзейнасці і любым іншым спосабам».

Паводле слоў супрацоўнікаў EffectiveSoft, кіраўніцтва не каментавала прычыны з’яўлення загаду.

— У рассылцы было сказана, што кампанія «падтрымлівае карпаратыўны курс аб недапушчэнні ўдзелу працаўнікоў у радыкалізаваных і дэструктыўных палітычных працэсах, што ў прыярытэце стабільная фінансава-гаспадарчая дзейнасць і развіццё бізнэсу ў рамках заканадаўства Беларусі». Пасля гэтага толькі просьба прыйсці і падпісаць, — расказаў адзін з суразмоўцаў.

Пацікавіліся, што думаюць у EffectiveSoft з нагоды загаду, цытуем:

  • «Магчыма, дакумент з’явіўся ў сувязі з выпадкамі «зліву» людзей, якія пішуць нешта пра ўладу ў чатах кампаній. Мабыць, спрабуюць такім чынам абараніцца ад непрыемнасцей».
  • «У маёй камандзе ніхто пры мне тэму не абмяркоўваў. Думаю, усе сышліся на тым, што гэта звычайная спроба кампаніі пазбавіцца ад патэнцыяльных пытанняў да юрыдычнай асобы на выпадак, калі раптам у дзяржорганаў з’явяцца пытанні да якога-небудзь супрацоўніка. Мяркую, што ў такіх сітуацыях могуць праверыць месца працы, а тут ёсць дакумент. Маўляў, супрацоўнік быў праінфармаваны намі загадзя, і мы ні пры чым. Я асабіста стаўлюся да гэтага як да нечага належнага, што на працоўных працэсах і настроі каманды ніяк не адаб’ецца».
  • «Я яшчэ пасмяяўся са слова «загадваю». Хацелася дадаць «а чаго не «повелеваешь»? Ну, усе проста моўчкі прачыталі. А што тут казаць?) У такі час жывем 🤷🏼‍♂️ Калі шчыра, у мяне гэта не выклікае ніякіх пачуццяў. Зразумела, што гэты загад зроблены для таго, каб засцерагчы кампанію ад нейкіх «рэпрэсій». Каб калі нейкі супрацоўнік з карпаратыўнага WiFi заданаціў умоўным УСУ, пыталі не з кампаніі, а з супрацоўніка». 
EffectiveSoft заснаваная ў 2000 годзе. Кампанія спецыялізуецца на распрацоўцы праграмнага забеспячэння для спектра галін, уключна са сферай фінансавых тэхналогій, медыцынай і трэйдынгам. У Беларусі, паводле даных профілю кампаніі на dev.by, працуе каля 300 супрацоўнікаў. 

Калі вы працуеце ў EffectiveSoft і хочаце выказаць сваё меркаванне, напішыце ў наш бот. 

Мы звярнуліся па каментары ў EffectiveSoft. Апублікуем, калі атрымаем.

Калегі затрыманага «па даносе з ІТ-кампаніі» падзяліліся сваёй версіяй
Па тэме
Калегі затрыманага «па даносе з ІТ-кампаніі» падзяліліся сваёй версіяй
Затрымалі распрацоўшчыка Innowise. Магчыма, за перапіску ў карпаратыўным чаце
Па тэме
Затрымалі распрацоўшчыка Innowise. Магчыма, за перапіску ў карпаратыўным чаце
У EffectiveSoft зніжаюць заробкі для бэнчу — і ў Мінску, і ў Гданьску. Даведаліся чаму
Па тэме
У EffectiveSoft зніжаюць заробкі для бэнчу — і ў Мінску, і ў Гданьску. Даведаліся чаму
ІТ-дырэктары пабывалі ў КДБ на «ветлівай размове» пра данаты. Вось іх аповед
Па тэме
ІТ-дырэктары пабывалі ў КДБ на «ветлівай размове» пра данаты. Вось іх аповед
У кампаніі даслалі спісы айцішнікаў, якія данацілі ў фонды? «Клічуць на гутарку»
Па тэме
У кампаніі даслалі спісы айцішнікаў, якія данацілі ў фонды? «Клічуць на гутарку»

Читать на dev.by