«Ежу, алкаголь і ваду няможна». На мяжы з Літвой новая праблема ад 3 чэрвеня

Літоўскія мытнікі знішчаюць прадукты харчавання, ваду і напоі, якія беларусы бяруць з сабой у Літву. 

49 каментарыяў

У Літве ад 3 чэрвеня ўступіла ў сілу забарона на імпарт сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў для жывёл з Беларусі і Расіі. Урад Літвы раней зацвердзіў пералік забароненых тавараў са спасылкай на «абмежавальныя меры ў дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны». 

У спіс уключаныя 24 групы тавараў — мяса, рыба, малако, яйкі, мёд, гародніна, садавіна, арэхі, спецыі, крупы, мука, крухмал, алей і тлушч, цукар, какава ды інш. Забаронены ўвоз таксама алкагольных і безалкагольных напояў, тытуню і заменнікаў тытуню. Усяго 2,8 тысячы найменняў — поўны спіс тут.

Забаранілі менавіта імпарт, пры гэтым транзіт па тэрыторыі Літвы дазволены — пакуль не ясна, як гэта будзе працаваць на практыцы. 

Што адбываецца на мяжы

Як пішуць карыстальнікі ў тэлеграм-чатах, літоўскія мытнікі яшчэ 2 чэрвеня пачалі папярэджваць беларусаў пра абмежаванні, сёння ўвоз заблакавалі — ежу, напоі, алкаголь утылізуюць на мяжы. 

  • «Нічога няможна везці. Алкаголь з крамаў выкідваюць. Могуць пакінуць 0,5 літра вады або паўпачка цыгарэт. У мяне была прадукцыя з Літвы, яе таксама выкідваюць, бо яна пабывала ў Беларусі».
  • «Мытнік перад уездам на тэрыторыю Літвы старанна праверыў машыны, перавярнуў усе сумкі. Усю ежу, напоі, ваду, алкаголь сказаў утылізаваць у кантэйнер».
  • «Трасуць сумкі, цэлыя скрыні мінералкі і квасу забралі».
  • «Мытнікі трасуць усе сумкі, касметычкі. Выкідваюць ежу, ваду, алкаголь выліваюць проста ў каналізацыю».
  • «Мне асабіста пакінулі толькі пратэінавы батончык, сказалі, што гэта на абед, і пакінулі таблеткі. Астатняе ўсё згрэблі на стол. Квас у бутэльках таксама ва ўтыль»

Многіх абурае, што тавары для асабістага карыстання прыраўноўваюцца мытнікамі да імпарту.

Ад літоўскага боку няма ўдакладненняў, ці тычацца абмежавання не толькі юрыдычных асоб, але і фізічных асоб. Зацверджаны спіс не ўтрымлівае такой інфармацыі.

«Я забавіўся». Айцішнікі (не) хочуць з’язджаць з Літвы
Па тэме
«Я забавіўся». Айцішнікі (не) хочуць з’язджаць з Літвы

Читать на dev.by