Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Джун вярнуўся пасля года ў войску, а кампаніі ўжо няма. «Як быццам свет абваліўся»

Спойлер: свет, хай і з цяжкасцю, удалося перасабраць.

24 каментарыя
Джун вярнуўся пасля года ў войску, а кампаніі ўжо няма. «Як быццам свет абваліўся»

Спойлер: свет, хай і з цяжкасцю, удалося перасабраць.

Не так даўно джун, які вельмі пераймаецца праз тое, што яго забяруць у войска і ён пагубляе там прафскілы, папрасіў падзяліцца досведам тых айцішнікаў, хто ўжо вярнуўся са службы. Адгукнуўся наш чытач, які сышоў у войска з размеркавання. У яго простая і драматычная гісторыя: пакуль хлопец служыў, кампанія ліквідавалася.

— Я пачаў працаваць у аўтсорс-кампаніі пры канцы лета 2021 года, перад чацвёртым курсам. Пасля ВНУ застаўся там на размеркаванні. Усё было добра: кар’ера ішла ў гару, зарплата расла як на дражджах, мне ўжо прапаноўвалі выконваць некаторыя функцыі па наборы людзей і праверцы тэставых (праца для мідлоў/сеньёраў). Але ў кастрычніку 2022-га мяне забралі ў войска.

У кампаніі да майго прызыву паставіліся з разуменнем. СЕО нават намякаў, што «калі што», я магу працаваць і з войска, не вельмі афіцыйна. Аднак такіх спосабаў я не знайшоў. 

За год службы ў войску да праграмавання я не дакранаўся, але, па адчуваннях, нічога асабліва не памянялася.

Навыкаў я не пагубляў, што праўда, і новых не набыў. Магчыма, веды сінтаксісу мовы ледзь саслаблі, але рашэнне задач усё вяртае на месца. 

Але пакуль я быў у войску, мая кампанія пачала міграцыю з рынку Беларусі. І калі я вярнуўся ў лістападзе 2023-га, філіял ужо ліквідавалі. У мяне як быццам свет абваліўся, я наогул не разумеў, што буду рабіць, ці застануся ў ІТ.

Па размеркаванні да войска я паспеў адпрацаваць толькі 3-4 месяцы, потым адпрацоўку паставілі на паўзу. Але тут праблемы не ўзнікла.

Я проста звярнуўся ва ўніверсітэт па даведку аб самастойным працаўладкаванні, і мне без лішніх пытанняў яе далі, бо я адслужыў.

Толькі нагадалі, што трэба паведаміць кампаніі, у якой я праходзіў размеркаванне. Але тут я адказаў, што апавяшчаць няма каго, бо кампаніі ўжо няма. (Забягаючы наперад: даведка мне дагэтуль не спатрэбілася, я працую на ППД).

Насамрэч у маёй ранейшай кампаніі супрацоўнікаў, якія засталіся ў краіне, не выкінулі, проста перавялі на ППД. І, вядома, мой першы імэйл пасля войска быў да іх. Але мне адказалі, што найманне замарожанае — нават у дачыненні да «такіх крутых», якім яны мяне памяталі, папрасілі напісаць пазней. Я напісаў яшчэ раз у лютым 2024-га.

Адказалі, што маглі б узяць, але стэк тэхналогій у іх пашырыўся — яны, як і большасць кампаній, хочуць ключык ад усіх дзвярэй.

Увогуле, ім патрэбны быў PHP. Я спрабаваў на старце (яшчэ калі не было асаблівых ведаў, нават франтэнду), і мне не асабліва палюбілася калупацца з ім. Кампанія тады з разуменнем ставілася да гэтага, таму я да канца заставаўся ў франтэнд-частцы. Думаю, калі б не войска, то так працягвалася б і далей: я б займаўся па большай меры франтэндам і мяне не звольнілі б.

Да войска я, вядома, не думаў, што за час маёй адсутнасці ў айцішцы адбудзецца такі «бум». Знайсці новую працу аказалася складана, і войска не палегчыла задачы.

Першае пытанне ад большасці працадаўцаў: «А што гэта за перапынак у вас у год?» Другое: «А ці не страцілі вы нешта за гэты час?» Тыя, хто акцэнтаваў на гэтым увагу, звычайна не вярталіся. 

Працу шукаў чатыры месяцы. Калі б не ўдача, думаю, шукаў бы і далей. Проста неймаверная выпадковасць: мой водгук выбралі з 660-і!

Гэта маленькі стартап беларусаў, якія знаходзяцца не ў краіне. Праект накіраваны на еўрапейскі рынак. Супрацоўнікі ў Беларусі — на ППД. Мне падабаецца тое, што я раблю (задачы куды больш комплексныя, чым тыя, што былі ў першай кампаніі), але не падабаецца, што за гэта я атрымліваю куды менш грошай. У параўнанні з працай да войска мая зп упала амаль у два разы (у стартапа няма вялікіх грошай), а абавязкаў стала куды больш.

Вядома, служба прыпсавала мне рэзюмэ, знікненне на год уплывае на ўспрыманне эйчарамі тваёй кандыдатуры. Але, азіраючыся назад, я разумею, што ў маёй сітуацыі ідэальнага рашэння і не было. З войскам ці без, мяне ў любым выпадку чакалі б праблемы.

Дапусцім, мяне б не прызвалі — кампанія б усё роўна ліквідавалася і мне спатрэбілася б новае месца для адпрацоўкі. У вас была гісторыя пра хлопца, якога скарацілі, хоць яму заставалася яшчэ 6 месяцаў на размеркаванні. Пераезд за мяжу з працягам працы на сваю кампанію тады таксама не быў варыянтам. Як ні круці, я апынуўся б у вельмі непрыемнай для дупы сітуацыі.

Апошнія пару гадоў я наогул не магу будаваць планы. Таму пакуль проста працую, папаўняючы свае «залатыя запасы». Часам адгукаюся на вакансіі і праходжу сумоўі, але часу цяпер на гэта менш, чым было да працы. Я не супраць кудысьці пераехаць, але на гэта мае быць прычына (офер). Пакуль такога не знайшоў.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

По сравнению с работой до армии моя зп упала почти в два раза (у стартапа нет больших денег), а обязанностей стало куда больше.

Да, это состояние яйця в РБ на данный момент, кризис в активной фазе. Хочешь получать больше, при меньших обязанностях- велком ту релокейт.

Я не против куда-то переехать, но на это должна быть причина (оффер). Пока такого не нашёл.

А, ну понятно. Под лежачий камень...

2

В Европу, джуну, где конкуренция по 100-200 чел на вакансию даже среди мидлов, лол)) Это из разряда вредные советы?

3

Как и везде, из этих двухсот 100 окончили трехмесячные курсы, 50 недавние выпускники без каких-либо проектов, 48 просто не подходят и останутся 2 подходящих на позицию человека. Так что не все так плохо. Ну, по крайней мере я смог в 22-ом году на первую работу попасть в Европе

-4

В Европу, джуну, где конкуренция по 100-200 чел на вакансию даже среди мидлов, лол))

Ну, в твоей вымышленной европе может быть, там может и Наполеон до сих пор правит. Тут уже к дохтору, не ко мне, я программист, а не психиатр.
А в реальной, зарплата в два раза выше, обязанностей в два раза меньше, искать в два-три раза быстрее чем в РБ. Для любой позиции.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 мая 2024, 12:20

2

Не знаю, как сейчас в Беларуси, но в Польше ситуация так себе. 3 года опыта, тестировщик-автоматизатор. Уже 3 месяца ищу работу, глухо. Многие прямо так в отказе и пишут - в связи с ошеломляющим количеством апликующих мы отобрали более подходящие кандидатуры. Вакансий мало, знакомый эйчар говорил, что на миддлов приходит по 200-300 резюме

-2

И как я понисаю релокей должен ьыть в европейскую страну? Если так то это прямой путь в никуда, или в РФ. Ищите вакансии в странах типо Армении, Грузии (куда проще переехать и иметь возможность легализоваться). Там пополните ваш ЗВР и обдумаете что делать дальше. Чисто подсказка, ИТишник в европе это неравно ИТишник в РБ. Когда поймете ваше это или нет сами найдете куда переехать, благо сейчас и если один то можно найти куда уехать и обосноваться.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 мая 2024, 10:36

1

Армения или Грузия, это последний вариант, либо если срочно надо. Лучше сразу в Европу, после подготовки, чем по странам скакать.

table
table Table в Database
3

Я не против куда-то переехать, но на это должна быть причина (оффер). Пока такого не нашёл.

пока ты куда то не переедешь - тебя даже рассматривать не будут. а если рассматривать не будут то и оффера никакого не будет. Замкнутый круг

3

После того как переедет, тоже рассматривать не будут😁 своих джунов там хватает

0

100%

lookin
lookin Комитёр в доме престарелых для айти-пенсионеров в Нет совпадений
-3

Ответили, что могли бы взять, но стек технологий у них расширился: им нужен PHP.
Может, автор хотел написать - сузился? Потому как PHP и расширение стэка в разных плоскостях

-1

ты перепутал со своим кругозором

3

Чаму рэдакцыя апусціла яго словы пра тое, што пасля армейкі хлопец стаў сапраўдным мужыком?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
3

а еще бесплатно ума и здоровья набрался.

3

Поправлю фразу-

а еще бесплатно ума и здоровья отрицательно набрался.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
3

Средняя зарплата в польской армии для военнослужащих вместе с надбавками составляет 7976 злотых. Значит у нас в Белоруссии он еще больше получал за службу, так как налоги у нас меньше чем в Польше.

-1

Встречаются на саммите российский и американский министры обороны. Русский хвастается:

– Мы разработали снаряд, который пробивает броневой лист толщиной в метр!
– Это уже вчерашний день, наши экспериментальные образцы пробивают броню толщиной до 135 сантиметров.
– А зато наши снайперы попадают в копейку за километр!
– Не хочу Вас огорчить, но последние модели наших снайперских прицелов позволяют уверенно попадать в пятицентовик за 1200 метров.
– А у нас, у нас... зато у нас солдат получает в день 2300 килокалорий, вот!
– Вообще-то стандартный рацион солдата НАТО гарантирует 4700 килокалорий в день.
– Врёшь, с****чь натовская! Не может ваш солдат сожрать за день два мешка брюквы!!!

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
1

не знаю сколько там брюквы, но у нас военный интернет лучше чем у илона маска и дешевле. по телевизору показывали как военный докладывал Президенту о передовых технологиях в армии и Президент высоко оценивал потенциал. в гугле "как у илона маска белоруссия" можно найти пруфы на онт

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 мая 2024, 14:40

-4

4700 килокалорий в день.

Это ж какие жирные должны быть бойцы ната, если ежедневно потребляют такой рацион) Какая уж там война с такой физ. подготовкой?) хотя и не удивительно, аббревиатурка расшифровывается как: no action talk only))

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 21 мая 2024, 14:43

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
[censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie]

Anonymous
Anonymous
0

О, новый ник. Как там зверушки?

-2

ага 10000 но только в копейках

0

Вось яшчэ адна нагода не хадзiць у армiю.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

в армию надо брать только настоящих патриотов, по конкурсу. иначе деструктивные элементы обучатся военному ремеслу и потом захватят кобрин