NASA звольніла больш за 300 супрацоўнікаў лабараторыі па даследаванні космасу
Лабараторыя Jet Propulsion Laboratory пры NASA, якая займаецца рабатызаванымі апаратамі для касмічных місій, абвясціла, што да канца года звольніць 325 супрацоўнікаў, або 5% свайго штату.
Прычына звязаная з абмежаванасцю бюджэту. Лабараторыя спрабавала размеркаваць яго на 2025 год так, каб гэта мінімальна адбілася на супрацоўніках, але ў выніку была вымушаная пайсці на складанае рашэнне. Звальненні закрануць тэхнічнае і структурныя падраздзяленні лабараторыі.
Сёлета яна ўжо скараціла 530 супрацоўнікаў і больш за 100 падрадчыкаў праз праблемы з дзяржфінансаваннем, а таксама замарозіла найманне. Гэта адбылося галоўным чынам таму, што на міжпланетную экспедыцыю Mars Sample Return Mission было выдзелена ўсяго $300 млн замест $950 млн, якія запытвала NASA.
Даставіць на Зямлю ўзоры марсіянскага грунту планавалася да 2040 года. Але кошт праграмы ўзляцеў з $7 млрд да $11 млрд, а тэрміны ва ўрадзе палічылі непрымальнымі. На 2025 год NASA запытала пад праект толькі $200 млн, але адобраны гэтыя грошы могуць быць толькі пры ўнясенні істотных змен у яго. Цяпер агенцтва спрабуе скарэктаваць яго і нават разглядае прапановы прыватных кампаній.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
пушки и бомбы важнее космоса