Тым, хто хоча прасоўвацца па кар’ернай лесвіцы, варта «для ўласнага дабрабыту» хадзіць у офіс і ўбіраць там патрэбныя веды і вопыт, якія немагчыма атрымаць аддалена. Пра гэта заявіў былы гендырэктар Google Эрык Шміт у падкасце The Diary of a CEO.
«Калі я быў маладым топ-менеджарам, я нічога не ведаў пра тое, што раблю. Мне літаральна проста пашанцавала апынуцца там, і я вучыўся, размаўляючы ля кулера, наведваючы нарады, знаходзячыся ў памяшканні», — сказаў Шміт. Веды, атрыманыя ў выніку знаходжання ў офісе, адыгралі «ключавую» ролю ў яго далейшым павышэнні па службе. Асабліва гэта тычыцца маладых супрацоўнікаў да 30 гадоў.
Шміт кіраваў Google у 2001–2011 гадах. Цяпер ён займае пасаду тэхнічнага кансультанта Alphabet.
Паводле апытання 2 млн офісных супрацоўнікаў, праведзенага кампаніяй Live Data Technologies, за мінулы год аддаленыя працаўнікі атрымлівалі павышэнне на 31% радзей у параўнанні з калегамі на гібрыдным графіку або з тымі, хто пастаянна працуе з офіса.
Пры гэтым Шміт прызнаў, што ў некаторых галінах, паводле даследаванняў, гнуткі фармат з магчымасцю працаваць дома прыводзіў да росту прадукцыйнасці. Аднак у 2023 годзе Goldman Sachs рабіў даклад, у якім разглядаў розныя даследаванні на гэтую тэму, і высновы аўтараў розніліся — верагодна, гэта звязана з сутнасцю саміх даследаванняў і іх падыходам да вымярэння прадукцыйнасці. Аўтары аднаго даследавання са Стэнфарда зафіксавалі зніжэнне прадукцыйнасці на аддаленай працы на 10% у параўнанні са сталай працай у офісе, а вось пры гібрыдным фармаце зніжэння не назіралася.
У красавіку Шміт сцвярджаў, што праз сваю палітыку па аддаленай працы прайграе канкурэнтам у АІ, такім як OpenAI і Anthropic. «Google вырашыла, што баланс паміж працай і асабістым жыццём і сысці дадому крыху раней важнейшы за перамогу. Прычына, з якой стартапы паспяховыя, у тым, што людзі там працуюць як праклятыя», — казаў ён, дадаючы, што калі тэхнагігант хоча заставацца канкурэнтаздольным, то не мае дазваляць супрацоўнікам сядзець дома і з’яўляцца ў офісе толькі раз на тыдзень.
Са Шмітам салідарныя іншыя ІТ-топы. Ілан Маск лічыць аддаленую працу несправядлівай, Сэм Альтман называе яе «памылкай» індустрыі, а Марк Цукерберг, не падмацоўваючы сваіх слоў фактамі, сцвярджае, што аддаленыя супрацоўнікі менш прадукцыйныя. A Amazon увогуле выкарыстоўвае (не)наведвальнасць офіса як інструмент для звальненняў.
Об этом заявил бывший гендиректор Google Эрик Шмидт в подкасте The Diary of A CEO
Diary - это же когда что-то с пищеварением?
«Когда я был молодым топ-менеджером, я ничего не знал о том, что делаю. Мне буквально просто повезло оказаться там, и я учился, общаясь возле кулера, посещая совещания, находясь в помещении»
А, ну да. Знаменитый Кулерный Государственный Университет. Знаем, лучшие менеджеры оттуда.
Work-life balance, уйти домой пораньше.... Это для менеджеров, работающих в us timezone.
А работники из Европы или индии вынуждены работать по вечерам, чтобы сконтачиться с первыми.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Diary - это же когда что-то с пищеварением?
А, ну да. Знаменитый Кулерный Государственный Университет. Знаем, лучшие менеджеры оттуда.
Diary это типо дневничок
не совсем там, в мировом рэнкинге Кулерный стоит чуть пониже Могилевского машиностроительного. Самые эффективные менеджеры оттудова
а ездить в офис можно? или только пешком?
Work-life balance, уйти домой пораньше.... Это для менеджеров, работающих в us timezone.
А работники из Европы или индии вынуждены работать по вечерам, чтобы сконтачиться с первыми.
12 лет на удаленке. Подтверждаю - все так. Молодым амбициозным специалистам выгоднее ходить в офис и учиться. Но конечно лень. Лень побеждает амбиции
Cам он видимо мало ходил, раз уже экс-СЕО