Google дазволіць хаваць рэальны электронны адрас за выдуманым для абароны канфідэнцыйнасці і барацьбы са спамам
Партал Android Authority выявіў у кодзе Google Play Services 24.45.33 мноства згадак функцыі Shielded Email. Як мяркуецца, яна пазбавіць карыстальнікаў ад непажаданых рассылак.
Кожны раз пры рэгістрацыі на чарговым сайце або сэрвісе ад карыстальніка патрабуюць увесці электронны адрас, на які ён рызыкуе атрымліваць кучу назойлівых апавяшчэнняў і прома-акцый. Gmail і так нядрэнна фільтруе спам, але Google рыхтуе яшчэ адное рашэнне.
Мяркуючы з усяго, функцыя «Абароненая электронная пошта» дазволіць юзерам маскіраваць сваю рэальную электронную скрыню за выдуманым імем. Яго можна будзе выкарыстоўваць адзін або абмежаваную колькасць разоў. Паведамленні, якія прыходзяць на яго, будуць перасылацца на асноўны акаўнт.
Верагодна, Google распрацоўвае гэтую функцыю спецыяльна для рэгістрацыі ў праграмах, якія запытваюць электронную пошту. Акрамя абароны ад спаму такая функцыя дапаможа забяспечыць канфідэнцыйнасць імэйла — напрыклад, перашкодзіць адсочваць звязаную з ім актыўнасць у сеціве і паменшыць наступствы ад патэнцыйных уцечак інфармацыі і ўзломаў.
Калі функцыя стане даступная і як менавіта будзе ўладкаваная, невядома.
Так это можно несколько раз (скажем, четырежды) перенаправить одноразовый почтовый ящик в одноразовый почтовый ящик в одноразовый почтовый ящик. И ещё один раз.
Солнце садилось, а письма всё перенаправлялись и перенаправлялись...
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Так это можно несколько раз (скажем, четырежды) перенаправить одноразовый почтовый ящик в одноразовый почтовый ящик в одноразовый почтовый ящик. И ещё один раз.
Солнце садилось, а письма всё перенаправлялись и перенаправлялись...
VFVWdk0xVllUbXRSZVhOM1YxVm9VMW93TlVSa2VrSmFWRVpLY1ZSclpFTk5SbXMwVUZFOVBRPT0=
тут скорее хотят сделать то что сделал эпл