«Цалкам выключаць гэты сцэнар нельга». Ці можа рост долара прывесці да недахопу валюты ў абменніках?
Апошнія дні на таргах БВФБ курс долара рэгулярна абнаўляе гістарычны рэкорд. Сёння, 19 лістапада, ён дадаў 0,12% і склаў 3,3936 BYN. За апошні месяц амерыканская валюта падаражэла амаль на 3%. Старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Зміцер Крук разабраў прычыны гэтага і зрабіў прагнозы для беларускага рубля.
На думку Змітра Крука, беларуская эканоміка апошнія гады функцыянуе ў вельмі нявызначаным асяроддзі, і гэта зыходная дыспазіцыя для валютнага рынку. Вось якія фактары яго вызначаюць:
1. «Гнуткая счэпка» з расійскім рублём (высокая залежнасць ад яго), які, у сваю чаргу, вельмі зменлівы.
— Любы шок расійскага рубля становіцца непазбежна нашым шокам, — кажа эксперт BEROC. — Што праўда, ёсць магчымасць яго крыху расцягваць у часе — у спадзеве, што шок згасне.
2. Вельмі няўстойлівы экспарт.
Перафарматаванне знешняга гандлю і лагістыкі і поўная іх увязка з Расіяй, санкцыі і нестабільнасць знешняга асяроддзя для Беларусі робяць экспарт вельмі ўразлівым. Вялікія ваганні ў ім у апошнія гады — заканамернасць.
3. Перагрэтая эканоміка.
Гэта стварае перадумовы для росту імпарту. Хоць таксама ёсць патэнцыял дырэктыўнага абмежавання імпарту.
4. Назапашанае разыходжанне ў інфляцыі (і, значыць, ва ўзроўнях цэн) з Расіяй + розны стан манетарнай палітыкі.
Гэта прыносіць дадатковую нявызначанасць.
— Прычым гэта дваякі ўплыў, — удакладняе Зміцер Крук. — Нерэалізаваны інфляцыйны патэнцыял (цэнавы навес) і чаканне яго рэалізацыі ў блізкай будучыні — перадумова для абясцэнення адносна расійскага рубля. У гэтую ж скарбонку — назапашанае ўмацаванне BYN адносна RUB і вялікая прывабнасць ставак у RUB.
З іншага боку, вяртанне да раўнавагі можа зацягнуцца або раўнавага ў курсе RUB/BYN можа зрушыцца на карысць троху даражэйшага BYN, калі беларускім уладам і далей за кошт бізнэсу ўдасца зацягваць адаптацыю цэн з дапамогай цэнавага рэгулявання і нівеліраваць (за кошт прудэнцыйных і адміністрацыйных інструментаў) уплыў дыферэнцыяла ставак у BYN і RUB.
4. Нявызначанасць у паводзінах хатніх гаспадарак.
Апошнія пару гадоў яны з’яўляюцца галоўным чыстым пастаўшчыком валюты на ўнутраны рынак, адзначае эксперт. Ён звязвае гэта з недаступнасцю нармальных механізмаў ашчаджання ў замежнай валюце і асцярогамі наконт захаванасці валюты ў беларускіх банках.
— Акрамя таго, пакуль яшчэ захоўваецца спажывецкі аптымізм, які прыводзіць да буйных купляў, — дадае Зміцер Крук. — Для некаторых з іх трэба прадаць валюту.
Падзеі кастрычніка-лістапада
Усплёск у пары USD/BYN выкліканы паводзінамі расійскага рубля, нагадвае старшы спецыяліст BEROC. І яны адбіліся яшчэ не ў поўнай меры, гэта відаць, прынамсі, па дынаміцы курса RUB/BYN: за апошнія два месяцы беларускі рубель умацаваўся на 4-5%.
Знешні гандаль
У Беларусі ў верасні быў значны ўсплёск імпарту і прасяданне экспарту, аднак казаць пра значнае пагаршэнне знешнегандлёвага сальда заўчасна, мяркуе Зміцер Крук. Хутчэй, верасень быў месяцам шокаў, а ў цэлым пагаршэнне плаўнае.
Пры гэтым рызыкі для экспарту застаюцца велізарнымі, падкрэслівае старшы спецыяліст BEROC. У той жа час захоўваюцца магчымасці для дырэктыўнага абмежавання імпарту.
Іншыя важныя фактары: наколькі экспарт у статыстыцы трансфармуецца ў атрыманую выручку + паводзіны насельніцтва (ёсць трэнд на плаўнае скарачэнне аб’ёмаў чыстай прапановы).
Высновы і прагнозы для BYN
Ці будзе рэзкая дэвальвацыя?
— Захоўваецца (ад 2022 года) вельмі высокая нявызначанасць: у любы момант могуць узнікнуць перадумовы для значнага абясцэнення беларускай валюты, — прагназуе эксперт.
Проста цяпер дынаміку дыктуе расійскі рубель. На кароткім/сярэднім адрэзку верагодны сцэнар адкату да курса каля 95 расійскіх рублёў за долар і дыяпазону 95-100 RUB.
Паступовае пагаршэнне стану гандлю, рэалізацыя назапашанага інфляцыйнага навеса і зніжэнне продажаў валюты насельніцтвам будуць на працягу 2025 года штурхаць BYN да абясцэнення прапарцыйна інфляцыі (7-8%).
Варта памятаць, што ўмяшанне любых неэканамічныя фактараў, або ўплыў глабальных шокаў можа істотна змяніць сітуацыю.
А ці не пагражае беларусам дэфіцыт валюты ў абменніках?
— Цалкам выключаць гэты сцэнар нельга, але ў кароткатэрміновай перспектыве знікненне долара малаверагоднае, — лічыць Зміцер Крук. — Дэфіцыт па гандлі пакуль умераны, да таго ж насельніцтва выступае чыстым прадаўцом валюты.
Wanted! Шукаем чытачоў у Беларусі, якія адчулі на сваёй кішэні рост курса долара.
Раскажыце, як рост адбіўся на вашым гаманцы, арэндзе кватэры, дэпазіце і пр.
какие оптимистичные прогнозы по обоим рублям. Учитывая, что в РФ обычная ипотека уже приближается к 30% годовых, рубль, конечно, будет в коридоре 95-100 руб. за доллар, ага.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 лістапада 2024, 21:32
это ставка - симптом, что по деньгам экономика перекачана и обвал может случиться в любую минуту. Иначе имеется вечный двигатель по зарабатыванию денег - продавай доллары, рубли на депозит под 25%, через год обратно - готово 15-20% годовых в долларах с учетом некоторого падения курса. Процентный арбитраж называется. За такую доходность западные банки и фонды удавятся. И не только западные.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Усё стабильно. Стабильный рост. Как и обещали. Экономика бьёт рекорды. Заказчики деньги белазами везоут.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 лістапада 2024, 16:59
Белазами грузовиками или белазами ботинками?
Что эта тревожная и дискредитирующая определённых должностных лиц новость делает на моём "сейф спейс" сайте?
какие оптимистичные прогнозы по обоим рублям. Учитывая, что в РФ обычная ипотека уже приближается к 30% годовых, рубль, конечно, будет в коридоре 95-100 руб. за доллар, ага.
Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 19 лістапада 2024, 21:32
курс рубля и российского и беларусского зависит от цен на нефть, а не ставки рефинансирования
это ставка - симптом, что по деньгам экономика перекачана и обвал может случиться в любую минуту. Иначе имеется вечный двигатель по зарабатыванию денег - продавай доллары, рубли на депозит под 25%, через год обратно - готово 15-20% годовых в долларах с учетом некоторого падения курса. Процентный арбитраж называется. За такую доходность западные банки и фонды удавятся. И не только западные.
Ну там уже вовсю Саудиты обсуждают отмену соглашения ОПЕК+. Так что к январю и цены на нефть кого-то сильно удивят.
Не рост доллара, а падение экспорта и рост импорта.
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
но это не точно
Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.
Правила тут, их всего 5
Все по плану, отрицательный рост вражеском валюты, которая белорусам не нужна
а есть тут те, кто подписался на фикспрайс в русруб на росгалеру? как у вас компенсируют курсовую разницу падения доллара?