Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Горш (не) будзе? Чаго айцішнікам чакаць ад 2024

Поўная палітра настрояў, ад «напакутаваліся ўжо дастаткова» да «будуць цяжкія часы».

18 каментарыяў
Горш (не) будзе? Чаго айцішнікам чакаць ад 2024

Поўная палітра настрояў, ад «напакутаваліся ўжо дастаткова» да «будуць цяжкія часы».

Анлайн-пляцоўка TechSpot зноў сабрала пераднавагодні хлапечнік, на якім топы ІТ-кампаній рэв’юілі 2023-і і варажылі на 2024-ы. Дарэчы, паглядзіце, што яны навангавалі нам год таму.

dev.by адабраў прадказанні ўдзельнікаў і дапоўніў іх прагнозамі іншых ІТ-топаў.

Змест

Аптымістычны

«Веру, што мы напакутаваліся дастаткова»

Антон Жураўскі, кафаўндар On the Spot:

— Я веру, што мы намацалі дно. Я займаю ў гэтым мэйнстрымную пазіцыю, проста чытаючы справаздачы пра CPI (Consumer Price Index, індэкс спажывецкіх цэн. — dev.by), які стаіць на месцы, і гледзячы на зялёныя стрэлачкі на рынках. Я чамусьці веру, што мы напакутаваліся дастаткова і людзі цяпер зноў паволі панясуць грошы ў бізнэс, і гэта крыху падштурхне рынак.

Год-два таму ўсе пераклалі грошы ў бонды, пакуль яны там і застаюцца. Але, здаецца, гэты трэнд разгортваецца. Я спадзяюся на нейкае ажыўленне ў 2024 годзе. Не думаю, што гэта будзе жорсткі Bull Run і што ўсё перавернецца з ног на галаву. Але я быў бы рады нават простаму развароту трэнду і яго захаванню.

Тэхналагічны

«Давайце трымацца разам без ботаў»

Сяргей Ганчар, кафаўндар Locals.org, Loóna:

— Наступны год — год агентаў (АІ-агент — праграма, якая самастойна выконвае заданне, пазначанае карыстальнікам камп’ютара, на працягу вялікіх прамежкаў часу. — dev.by). Датасэты становяцца большымі, нейронкі разумнейшымі. Усе разумеюць, куды гэта ідзе.

Яшчэ думаю, што Google дагоніць OpenAI па LLМкам (LLM, Large language model — вялікая моўная мадэль. — dev.by).

Сёлета мяне ўразіў Character AI — тое, як яно стрэльнула, як людзі размаўлялі з ботамі, як усе заліпалі і абмяркоўвалі свае адносіны з Him/Her — гэта становіцца рэальнасцю, і мяне гэта крыху палохае. Цеплыні я там не адчуваю.

Таму мы робім Locals.org, дзе «тру» зносіны. Прыходзьце ў Locals пагаманіць ужывую, і давайце трымацца разам без ботаў.

А яшчэ сёлета выйшаў трэйлер GTA 6 (Grand Theft Auto VI — будучая камп’ютарная гульня ў жанры action-adventure з адкрытым светам, якая распрацоўваецца кампаніяй Rockstar Games. — dev.by). Не ведаю, наколькі вы excited — я паглядзеў раз сто. Спадзяюся, 2024-ы (рэліз абяцаюць у 2025-м. — dev.by) праляціць хутка. 

Стрыманы

«Скарачэнні, відаць, працягнуцца»

Руфат Хаслараў, Senior Engineering Manager Orca Security:

— Скажу пра скарачэнні. Хочацца верыць, што яны скончылася, але ўлічваючы, што AI набірае сілу, здаецца, гэта ўсё ж працягнецца. Хай і не ў такіх маштабах. Тая ж Spotify трызніць тым, што заменіць шмат людзей дзякуючы AI.

Я веру, што ў 2024 годзе мы ўсё ж нешта пачуем пра Q* (Q Star, праект прататыпа AGI, штучнага агульнага інтэлекту ад Open AI. — dev.by) — спадзяюся, гэта было праўдай.

І спадзяюся, што нарэшце скончацца спрэчкі аб рэгуляванні, і палкі ў колы не будуць устаўляць ані ChatGPT, ані Ореn AI, ані Google, ані новым мадэлькам. Мае быць цікавы год.

Венчурна-футурыстычны

«Паказваючы стабільны рост, можна будзе падымаць раўнды»

Раман Бугаеў, CTO Flo Health:

— Мне здаецца, будуць інвестыцыі. Яны ўжо пачаліся, венчурныя фонды не могуць не інвеставаць — ад іх гэтага чакаюць.

Цяпер яшчэ важна быць break even, то-бок не траціць грошы, а зарабляць. Трэба паказваць добры стабільны рост — не касмічны, але ўмоўна 40% год да года — і тады можна будзе падымаць раўнды.

Мяне парадавала Duolingo: яны пабілі столь у $10 млрд — столькі кампанія каштуе сумарна. Гэта крута для невялікай кампаніі з мабільнай праграмай для вывучэння мовы па падпісцы.

Будзе вялікі прыток інвестыцый у AI — ад гэтага нікуды не падзецца. І яшчэ мой вялікі прагноз — што на Open AI будзе маркетплэйс (гэта сто адсоткаў), у якім і LLМкі, і агенты розных кампаній змогуць камунікаваць паміж сабой. Можна будзе сказаць: «Hej, OpenAI, забукай мне столік у такой і такой кавярні з такімі і такімі людзьмі». 

Часам сістэма будзе букаць замест таксі самалёт ці яшчэ што-небудзь, але гэта будзе адбывацца толькі ў 10% выпадкаў і там будзе кнопачка скасавання.

Песімістычны

«У 60% тых стартапаў, што „быццам бы акей“, будуць цяжкія часы»

Зміцер Волах, Engineering Manager Stacklok:

— Пасля ўсіх гэтых гадоў турбулентнасці я ўсё яшчэ вельмі песімістычна настроены. (А вось год таму Волах быў аптымістам і чакаў буму. Выправіўся? — dev.by).

Думаю, ступень нявызначанасці застаецца даволі высокай. Плюс нас чакаюць некалькі даволі сур’ёзных падзей, напрыклад, выбары ў Штатах. Фондавы рынак будзе гуляць на гэтым, адпаведна інвестыцыі, чаканні і ў цэлым настроі людзей будуць усё менш абумоўленыя здаровым сэнсам і ўсё больш эмоцыямі і тым, што называюць wishful thinking.  Гэта калі людзі думаюць: «Ну не, не можа быць трэці год запар такое [абы-што], калісьці ж гэтаму мае быць канец».

У мяне ёсць асцярогі, што [нягледзячы на] ўсе тыя інвестыцыі, якія інвестары занеслі ў smth.ai, налета кампаніі будуць вымушаныя падымаць новыя раўнды, і рабіць гэта будзе цяжка. 

Адпаведна інвестарам трэба будзе ўкладвацца, каб падняць не 10Х, а хаця б 15Х, каб матэматыка сышлася. І круг замыкаецца.

У плане інвестыцый, думаю, мы будзем губляць сярэдзіну [стартапаў]. За 5-10% самых класных стартапаў будзе гонка. Яны змогуць выбіраць, хто ім прынясе грошы. А вось у тых 60% стартапаў, што «быццам бы акей», будуць цяжкія часы. 

Таму налета я не чакаю вялікіх пазітыўных змен. Але быў бы рады, калі б трэнд развярнуўся.


Дыскусію пра будучыню Хаслараў падсумаваў рытарычным пытаннем: «Ці намацалі мы дно, ці яшчэ будзем падаць?». А Ганчар іранічна дадаў: «Галоўнае, што мы ўсе разам».

І яшчэ 6 прадказанняў

А вось што думаюць пра 2024-ы іншыя айцішнікі.

Міхаіл Дубакоў, CEO Fibery:

«Стартапы страпянуцца і з падвыгарэлым энтузіязмам будуць пітчыць»

— Я — нястрымны аптыміст. AI найбліжэйшымі гадамі сур’ёзна павялічыць прадукцыйнасць працы, так што нас чакае прагрэс (але не росквіт). Рынкі будуць абачліва расці, інвестары пачнуць з асцярожнасцю штосьці кудысьці ўкладваць, стартапы страпянуцца і з падвыгарэлым энтузіязмам будуць пітчыць, скардзіцца на жыццё, звальняць людзей, але расці. 

Тэхналагічны пералом пачне паволі, але моцна мяняць многія прафесіі. 

Усміхацца менш стануць графічныя дызайнеры, капірайтары, ілюстратары і некаторыя праграмісты. Некаторыя маркетолагі з’едуць з глузду (зрэшты, некаторыя праграмісты таксама). Да безумоўнага базавага даходу яшчэ гадоў 15, таму трэба штосьці рабіць, каб застацца са здаровым глуздам.

Усім, як звычайна, будзе цяжка, аднак, нягледзячы на гэта, жыццярадасных фатаграфій з філіжанкай флэт уайт у руцэ ў Instagram менш не стане.

«Многія стартапы, якія падымалі грошы па высокіх ацэнках у 2021-2022, будуць масава банкрутаваць»

Арсень Краўчанка, ML-інжынер, прадстаўнік супольнасці Open Data Science, аўтар тэлеграм-канала partially unsupervised.

1) Будзе шмат усяго пра ўзаемадзеянне AI і дзяржаў: больш капірайт-пазоваў, больш згенераванай прапаганды, больш судоў, законаў, рэгуляцый.

2) З’явіцца мінімум адная оўпэнсорсная LLM, параўнальная па якасці з GPT-4, і мінімум адная камерцыйная LLM, якая яе пераўзыдзе.

3) Generative AI хайп злёгку аціхне і структуруецца: менш стартапаў-абгортак вакол GPT API і праектаў накшталт «мы зрабілі чат-бота, бо ўсе навокал робяць чат-ботаў», больш глыбокай інтэграцыі для карысных юзкейсаў.

4) Частка людзей, якія захапіліся AI на хайпе, зноў сыдуць у крыпту на чарговым бычыным рынку, mixed reality ці яшчэ нейкую next big shiny thing.

5) Rust будзе ўмацоўваць пазіцыі сістэмнай мовы для новых прадуктаў, у тым ліку для ML-інфраструктуры, застанецца most loved language, але ўсё яшчэ не будзе must have для ўсіх інжынераў.

6) будзе шмат альтэрнатыў Nvidia для вылічэнняў (ад AMD да стартапаў з абсалютна новым жалезам), але нішто не адваюе значнага кавалку рынку.

7) многія стартапы, якія падымалі грошы па высокіх ацэнках у 2021-2022, будуць масава банкрутаваць/прадавацца за бесцань. Але, дзіва, вялікія seed-раўнды будуць часцейшымі, ніж у 2023.

«Рынак будзе рухацца ўверх, хоць і няхутка»

Ігар Маханёк, фаўндар інвестфонду Geek Ventures:

— Так як Federal Reserve у ЗША сігналізаваў паніжэнне ставак, я чакаю, што рынак будзе рухацца ўверх, хоць і няхутка. VC змогуць сабраць новыя фонды, і будзе больш раўндаў — як мінімум на ранніх стадыях.

Пазнейшыя стадыі будуць даўжэй аднаўляцца.

У першай палове 2024 года памрэ шмат стартапаў, якія былі створаныя да 2022 і не змаглі цалкам адаптавацца да новага, больш асцярожнага ў фінансавым плане свету.

Праз развіццё AI стартапам будзе трэба менш персаналу і, адпаведна, менш грошай; гэта дазволіць лепшым фаўндарам выйграваць на складаным рынку.

«Хоць рынак будзе паступова адтаваць, яго ёмістасць па-ранейшаму будзе невялікай»

Тамара Кулінковіч, саўладальніца «Sorokin&Kulinkovich Studio», Non-tech IT Academy Skademy.by:

— Чакаю, што рынак аўтсорсінгу і SAAS будзе паступова адтаваць. Але ў 2024 годзе гэта наўрад ці істотна адаб’ецца на продажах. Калі не здарыцца глабальных узрушэнняў, да нас вернецца сезоннасць з лёгкай цікавасцю вясной і ранняй восенню для SMB і позняй восенню — для буйных карпаратыўных заказаў. 

Продажы яшчэ некалькі гадоў не вернуцца да паказчыкаў 3-гадовай даўніны. Некаторыя кампаніі яшчэ не да канца адчулі падзенне попыту, працягваючы існаваць за кошт старых кліентаў. Размовы пра ўзмацненне продажаў ім пакуль здаюцца непераканаўчымі. У 2024-м крызіс дойдзе да многіх з іх, і адчуванне агульнага падзення стане глабальнейшым. Хоць насамрэч рынак будзе паступова адтаваць, яго ёмістасць па-ранейшаму будзе невялікай і ва ўмовах драматычна высокай канкурэнцыі кліенты будуць даставацца шустрэйшым канкурэнтам.

Калі попыт хоць трохі адтае, выйграе той, хто хутчэй пабяжыць. А для гэтага, як у анекдоце пра мядзведзя, дастаткова падрыхтаваць абутак лепшы ніж у астатніх. На мой погляд, час зацішша кампаніям варта выкарыстоўваць на ўсведамленне сваёй унікальнай гандлёвай прапановы, яе ўпакоўку/пераўпакоўку, крытычны перагляд колькасці ніш і павелічэнне сваёй прысутнасці ў мэтавых нішах. Плюс добра было б прадумаць аргументы, чаму кліенты маюць выбіраць менавіта іх. 

Усё гэта можна рабіць рукамі захаванай каманды маркетолагаў і прадаўцоў, пісьменна ацэненай і кіраванай. У іх пакуль усё роўна не вельмі эфектыўна працуе халодны аўтрыч, таму лепш засяродзіць намаганні на BizDev. 

«Укладваць будуць на пазнейшых стадыях»

Міхаіл Ларчанка, распрацоўшчык, YouTube-блогер:

Як мне здаецца, свет крыху адышоў ад узрушэнняў, выкліканых пандэміяй каранавіруса, канфліктам у Ізраілі і вайной ва Украіне.

Але пры гэтым не думаю, што сітуацыя ў ІТ сур’ёзна зменіцца. Заробкі будуць расці павольна, колькасць вакансій павялічвацца таксама, а кампаніі працягнуць аптымізацыю выдаткаў. Наўрад ці яны будуць наймаць усіх запар, як гэта было ў 2020 і 2021 гадах.

Таксама выкажу здагадку, што працягнецца тэндэнцыя змяншэння попыту на франтэндараў (замест іх будуць шукаць фулстэк) і мабільных распрацоўшчыкаў.

Што да стартапаў і інвестыцый, лічу, што ўкладваць будуць на пазнейшых стадыях і ў тыя прадукты, якія ўжо знайшлі сваіх першых карыстальнікаў. Інвестары таксама аптымізуюць свае выдаткі і ўсё яшчэ плануюць зарабляць грошы, таму не будуць раздаваць грошы направа і налева ў спадзеве, што штосьці ды стрэліць.

«Асабліва важным для стартапаў стане visibility і пісьменны PR»

Вячаслаў Смірноў, CEO і кафаўндар Around PR Studio:

— Несумненна, 2024 стане годам масавага ўкаранення генератыўных і моўных мадэляў AI у рэальныя праграмы.

У лістападзе я наведваў WebSummit у Лісабоне, і ўсе размовы там былі пра перспектывы і вобласці прымянення штучнага інтэлекту — гэта паказальна. Вядома, гэты найбуйнейшы сусветны ІТ-саміт ужо сам па сабе «праяўляе» і нават задае трэнды. Моўныя мадэлі AI стануць меншымі ў аб’ёме, таннейшымі ў навучанні і будуць больш спецыялізаванымі. Асаблівую значнасць набудуць датасэты — наборы даных для навучання AI, яны стануць свайго роду валютай. Генерацыя выяў абавязкова дагоніць у 2024 годзе генерацыю тэкстаў, а дэфіцыт чыпаў і вылічальных магутнасцяў для AI-мадэляў выразна выявіцца ўжо ў наступным годзе. 

У 2024-м маюць актывізавацца венчурныя фонды, а асноўны прыток інвестыцый прыйдзецца менавіта на нішу AI. Немагчыма баяцца і чакаць дрэнных навін занадта доўга, інвестарам таксама трэба зарабляць. 

Пры агульным павелічэнні аб’ёму венчурных інвестыцый усё ж захаваецца трэнд на больш жорсткі адбор стартапаў — інвестару трэба будзе «прад’яўляць» важкія аргументы. Асабліва важным для стартапаў стане visibility і пісьменны PR — ва ўмовах узрослай канкурэнцыі неабходна вылучацца і прыцягваць увагу. 

Што тычыцца беларускага рынку ІТ і венчуру, тут пазітыўных прагнозаў менш: пункт незвароту ўжо пройдзены, далей толькі стагнацыя і адток спецыялістаў і цэлых кампаній за мяжу.


А чаго чакаеце вы? Дзяліцеся ў каментах.


Чытачы, віншуем! Мы перажылі яшчэ адзін складаны год. У 2023 наша каманда працягвала сачыць за беларускім ІТ і трымала вас у курсе самага важнага.

Без вас у нас бы не атрымалася! Вы дзеліцеся з намі досведам і інсайдамі, расказваеце гісторыі, смешныя і сумныя, ствараеце дыскусіі — робіце ўсё, каб беларускае ІТ працягвала жыць нягледзячы на межы і адлегласці. dev.by быў і застаецца месцам сустрэчы нашых чытачоў, дзе б яны не знаходзіліся. 

Мы працягваем працаваць, у тым ліку дзякуючы вам. Сёлета нам заданацілі 678 чалавек. Гэта неверагодна кранальна і значна дапамагае нам працаваць далей і верыць у будучыню dev.by. Але нам усё яшчэ патрэбная падтрымка. Вашыя данаты дапамагаюць выплачваць заробкі журналістам.

Даб’ём да 700? Падтрымайце нас:

— Праз Patreon
— Праз Donorbox (калі вы ў Беларусі)
— Крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй. З Новым годам!

Прыцярпеліся. Пра што быў +1 цяжкі год — заключны тэкст пра 2023
Прыцярпеліся. Пра што быў +1 цяжкі год — заключны тэкст пра 2023
Па тэме
Прыцярпеліся. Пра што быў +1 цяжкі год — заключны тэкст пра 2023

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

5

Кто то рискнёт делать предсказания хотя бы на пару недель? Ню-ню.
Как говорит пословица "Хочешь насмешить Бога, поделись с ним своими планами"

0

уже все утвердил: Глава государства Александр Лукашенко подписал Указ № 292, которым утверждена Программа социально-экономического развития Беларуси на 2021-2025 годы, основные положения которой одобрены шестым Всебелорусским народным собранием.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
5

"Генератор случайных предсказаний"
Автор(ы) Сурженко Я.
Количество страниц 416
ISBN 978-5-17-094288-6

Anonymous
Anonymous
11

В странах запада и не было плохо в этом году, было наоборот, все хорошо, а вот в [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie] будет хуже, увы. Будут показательные аресты, проблемы с переводами от заказчиков, токсичность региона не изменится, зарплаты продолжат падать.

Если хотите, что бы хуже не было, особенно на длинной дистанции, тогда вперед в релокацию.

Кстати, существовать в [censored - П. 4.1.2. Пользовательского соглашения — https://mstagmanager.com/pages/polzovatelskoe-soglashenie] пока можно, до шарашек еще далеко. В 24 кардинально ничего не поменяется в текущем тренде, да, будет хуже, но не резко. А вот в 25 начнется превентивный поиск предателей перед выборами, и вот там будет весело.

11

Так... тренды по вакансиям говорят, что в РБ до окончательной смерти ИТ не так далеко. Всего лишь нужно принять какой-нибудь тупой указ/декрет и готово.

кол-во вакансий на jobs.devby:

2019-21: ~800
2022-23: ~100
2024: 74

Например для Senior JS с зарплатой "не за еду" на rabota.by + dev.by найдется всего 1-3 вакансии.
При этом justjoin.it - 900+ вакансий для Senior JS и каждый год +10-30%, даже в 2020, 2022 всё время в плюс.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
-3

это хороший тренд, значит государство успевает готовить в государственных вузах достаточное количество специалистов чтобы удовлетворить потребности в них без перекоса. за это спасибо мудрости и дальновидности нашего Президента.

да и статистика неполная, не отражающая реальности - если поиском в городском центре занятости населения ввести "программист" будет предложено 384 вакансии. с указанием зарплаты и предприятия.

например, свежая вакансия ведущего программиста (синьер по заграничному), в ОАО МТЗ - 1176 руб оклад.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 3 студзеня 2024, 16:20

2

сходить что ли на собес. чисто посмотреть что там программировать на мтз? бухгалтерия или склад?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

трактор это не только железяка с колесами. там много электроники на отечественных микрокуркулерах - щиток с приборами, гидравлика с приводами, дополнительное оборудование навесное... можете в польше сходить посмотреть катерпиллер - у нас не меньше.
а еще облако, где AI мониторит параметры системы и делает предикшин мейтененса трактора и вероятности поломок, солярку чтоб не сливали итп. сейчас на дворе индустрия 4.0 , по старинке уже никто не пашет в Белоруссии

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 5 студзеня 2024, 16:00

htostsi
htostsi Wizard в Moonlight
0

А трактары толькі пры дыктатуры можна ствараць? Ды і нешта складана паверыць што ў тых сістэмах ёсць хаць нейкі ўдзел праграмістаў, якія працавалі і раней за 400 даляраў.
Гэта ж якімі трэба быць патрыётамі, каб працаваць па цане значна ніжэй за рынкавую і выдаваць прадукты не горш за сусветныя аналагі? Хутчэй паверу у тое што там хіба што шыльдачка ў гэтых сістэмах МТЗ і 'За Беларусь' а ўсё астатняе куплена гатовае.
І тыя праграмісты на МТЗ за 400 даляраў гэта нешта сярэдняе паміж запраўшчыкамі прынтараў, супрацоўнікамі бухгалтэрыі і карыстальнікаў якіх небудзь спецыялізаваных пакетаў праектавання.

2

Так ресурс попал в экстремистские списки, и без впн недоступен. Кто тут что будет рекламировать?

-9

Попивая свой вечерний флэт уайт я был просто excited этой статьей. Конечно если mixed reality стартапы будут активно питчить и продвигать свою visibility, то довольно скоро найдут свой break-even. Успех остальных next big shiny thing - это всего лишь wishful thinking. Кто бы что не думал. Тем более если они не используют the most loved language.

7

"И надеюсь, что наконец закончатся споры о регулировании, и палки в колёса не будут вставлять ни ChatGPT, ни Ореn AI, ни Google, ни новым моделькам".

Надеюсь, что все любители отсутствия регуляций в старости будут лечится у докторов, написавших свои дипломы в ChatGPT, а также жить в странах, в которых к власти будут приходить политические силы, создавшие наибольшее число дипфейков и пропаганды.

5

А сейчас что по другому? Какая разница ChatGPT написал диплом или специалисты из фирм оказывающих такие услуги населению.

Пропаганды точно также как и сейчас будет больше от тех, у кого больше ресурсов.

0

"Cпециалисты из фирм оказывающих такие услуги населению" существуют, как правило, в банановых странах. Не думайте, что раз в Беларуси оно так, то и во всем мире такое есть. В нормальных странах студенты, как правило, знают, что такое academic integrity и academic misconduct. Но чат-ГПТ тут, конечно, вызов.

2

Rust будет укреплять позиции системного языка
дальше не читал

0

и правильно делал, мы даже доказали что это провал. Даже дефективным менеджерам ценой их увольнения за разбазаривания денег.

htostsi
htostsi Wizard в Moonlight
0

Мне здаецца што зараз адбываецца складаны працэсс перэарыентацыі рынка на выкарыстоўваўнне штучнага інтэлекта і гэта вызывае вялікую турбулентнасць. Усё пытанне ў тым ці будзе здольна грамадства знайсці такія формы ўзаемадзеяння і развіцця гэтых тэхналёгій каб чалавек у гэтым працэссе ўсё ж такі быў патрэбен, а не аказываўся проста лішнім. Калі гэта не адбудзецца то паступова будуць стварацца новыя спецыялізацыі і з'яўляцца новыя тыпы працы. Калі ж чалавек будзе не патрэбным, ці скажым патрэбы ўвогуле да развіцця нейкіх тэхналёгій дойдуць да той ступені, калі нешта новае будзе ўжо незапатрабавана, ці скажым рынак будзе падзелен паміж вельмі буйнымі карпарацыямі якія будуць вельмі хутка ствараць унікальныя прадукты дзякуючы штучнаму інтэлекту і невялікай колькасці людзей, то астатніх будуць чакаць сумныя часы - нейкая нізкакваліфікаваная праца ці сапорт.

htostsi
htostsi Wizard в Moonlight
0

Тут ёсць пэўная аналёгія з шахматамі. Раней грайсмейстэры маглі абыграць машыну, але сёння гэта ўжо немагчыма. Тым не меньш людзям цікава спаборнічаць паміж сабой і ўзровень ігры думаю што ўзрос у агульным сэнсе. Ну але людзі тым не меньш не знайшлі спосаба, ці можа быць і не зацікаўлены яго шукаць каб узаемадзейнічаць са штучным інтэлектам і павысіць свае здольнасці. Такім чынам фактычна грамадства падзялілася на спаборніцтвы людзей і спаборніцтвы робатаў. Лагічна было б каб спаборніцтвы гульцоў змяніліся на спаборніцтвы творцаў гуляючых праграмм. Але гэта пакуль не адбылося. Не адбылося таму што гэта зусім розныя сферы і людзям па ранейшаму цікава гуляць самім, але наўрадці гэта будзе мэтазгодна ў іньшых сферах. Скажым наўрадці чалавек будзе гатовы плаціць значна больш за тое каб атрымаць нейкую інфармацыйную паслугу з удзелам жывога чалавека, які не будзе пераўзыходзіць нейкую натрэніраваную мадэль, нават наадварот будзе саступаць і граць роль нейкага чалавечага арбітра.