У Тбілісі за біткойны можна купіць кватэру. Што адбываецца з крыптой у Грузіі, Арменіі, Казахстане і Узбекістане?
Сёння расказваем пра сітуацыю з крыптавалютамі ў папулярных рэгіёнах для IT-рэлакантаў у 2022 годзе. Здзейснім віртуальную экскурсію ў крыптавалютны абменнік у Грузіі, даведаемся, як карыстацца P2P-сэрвісамі ў Арменіі, а таксама якія крыптавалютныя перспектывы чакаюць Казахстан і Узбекістан.
У сакавіку 2022 года многіх прыезджых здзівілі тэрміналы і крыптавалютныя абменнікі ў Грузіі. У краіне пакуль нельга афіцыйна аплаціць пакупкі крыптавалютай у прадуктовай краме, але можна, напрыклад, абмяняць крыптавалюту на долар або купіць Bitcoin за кэш. Дарэчы, набыць кватэру ў Тбілісі таксама можна за крыпту.
Грузія імкнецца развіваць крыптафінансавы сектар па аналогіі з заканадаўствам ЕС: павышае якасць плацежных паслуг, патрабаванні да капіталу і пастаўшчыкоў віртуальных актываў. Калі вы, напрыклад, вырашылі абмяняць на долары, дастаткова звярнуцца ў найбліжэйшае аддзяленне па абмене крыптавалют.
— Камісія залежыць ад сумы. Пры ўгодзе ніжэйшай за $10 тыс. камісійныя 3%. Калі транзакцыя перавышае $10 тыс., камісія — не большая за 1%, — расказвае працаўнік абменніка.
Зняць валюту можна і ў крыптабанкаматах. Пры вывадзе буйной сумы вам трэба будзе сябе верыфікаваць. Каб прайсці праверку, дастаткова ўвесці прывязаны нумар тэлефона і прыкласці скан пашпарта або дазвол на жыхарства.
Арменія
Арменія яшчэ афіцыйна не легалізавала крыптавалютнага рынку. Прадаць або купіць крыптавалюту тут можна двума спосабамі:
праз крыптабіржу, прайшоўшы стандартны працэс рэгістрацыі;
скарыстаўшыся P2P-сэрвісамі.
У другім выпадку працэс чымсьці нагадвае дошку аб’яў, свайго роду аналаг знакамітага ценявога абменніка prokopovich.net, толькі крыптовы. Пакупнікі і прадаўцы пакідаюць запыт па куплі або продажы лічбавых валют і чакаюць зваротаў. Прапанова можа быць абмежаванай, стаўка будзе сур’ёзна перавышаць дзейны сярэдні курс. Для такіх P2P-угод у Арменіі звычайна выкарыстоўваюць LocalBitcoins.
Хоць армянскія ўлады не спяшаюцца з легалізацыяй крыптавалюты, перспектывы ў блакчэйн тэхналогій усё ж ёсць. Ужо цяпер у Арменіі дзейнічае льготнае падаткаабкладанне для IT-кампаній, яго плануюць пашырыць і на крыптаіндустрыю.
Казахстан
У 2022 урад Казахстана прыняў праграму па мадэрнізацыі фінансавага, прамысловага і лічбавага сектара эканомікі.
Крыптавалютны досвед у Казахстане ўжо ёсць. У 2021 годзе ў краіну масава сцякаліся майнеры з Кітая. Гэта было выклікана поўнай забаронай на майнінг кітайскім урадам. У выніку пры канцы мінулага года доля Казахстана ў сусветным майнінгу склала рэкордныя 21,9%.
Увосень 2022 года ва ўладальнікаў казахскага пашпарта з’явілася магчымасць набываць крыптавалюту за тэнге паводле формуле «крыптабіржа — банк — кліент». Зняць лічбавы актыў або здзейсніць іншае дзеянне дазваляе сістэма, распрацаваная Еўразійскім банкам. Аперацыя праводзіцца праз банкаўскі рахунак кліента, звязаны з іншым яго рахункам на крыптабіржы Intebix (гэтая біржа напрамую звязана з Нацыянальным банкам Казахстана. — заўв.). Гэта абавязкова, бо ў краіне пакуль няма юрыдычных падстаў для прызнання крыптавалют плацежным сродкам.
Еўразійскі банк абвясціў пра планы выпусціць у Казахстане крыптакарту з магчымасцю аплаты крыптавалютамі. Такія пластыкавыя карты дазволяць аплаціць крыптой пакупку ў супермаркеце або інтэрнэт-краме.
Узбекістан
Раней улады Узбекістана дазвалялі толькі продаж намайненых токенаў. Абмежаванні аргументаваліся нізкай фінансавай кампетэнтнасцю жыхароў рэспублікі. Але, пачынаючы ад студзеня 2023 года, жыхары Узбекістана змогуць свабодна здзяйсняць крыптавалютныя аперацыі па куплі, продажы і майнінгу, але толькі на афіцыйна зарэгістраваных у краіне біржах і майнінгавых пулах. Прычым усе ўгоды будуць цалкам вызваленыя ад падаткаў.
Ребят вы с небес спуститесь при подготовке материалов) нужно смотреть куда проще на мир и на ежедневную жизнь релоканта в Грузии и других странах! Например пополнить мобилочку в этих странах можно криптой https://topup-balance.com/en-ge/georgia. Или например есть сервисы, где за газ можно криптой заплатить, при чем здесь квартиры? обычному айтишнику это вообще не нужно)
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Ребят вы с небес спуститесь при подготовке материалов) нужно смотреть куда проще на мир и на ежедневную жизнь релоканта в Грузии и других странах! Например пополнить мобилочку в этих странах можно криптой https://topup-balance.com/en-ge/georgia. Или например есть сервисы, где за газ можно криптой заплатить, при чем здесь квартиры? обычному айтишнику это вообще не нужно)
Зашел, что бы почитать ваш единственный коммент на эту тему, т к кому вообще такое может быть интересным