Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Як ІТ-кампаніі закручваюць гайкі для бэнчу

Айцішнікі расказалі, як крызіс у галіне ўплывае на бэнч-умовы ў кампаніях з беларускімі каранямі.

41 каментарый
Як ІТ-кампаніі закручваюць гайкі для бэнчу
Айцішнікі расказалі, як крызіс у галіне ўплывае на бэнч-умовы ў кампаніях з беларускімі каранямі.

«Бэнч пераводзяць на 0,5 стаўкі»

Дзе: IntexSoft — Беларусь, Польшча, Германія, Казахстан 

— У IntexSoft усіх, хто на бэнчы, пераводзяць на 0,5 стаўкі. Гэта апошнія навіны: такія ўмовы ўводзяцца ад гэтага тыдня і датычацца QA-аддзела. Гэты аддзел агульны на ўсю кампанію, а людзі могуць знаходзіцца ў розных лакацыях. За астатнія аддзелы казаць не вазьмуся, бо не ведаю. Раней бэнч аплачваўся цалкам. 

IntexSoft

IntexSoft з’явілася ў Горадні ў 2001 годзе. Цяпер гэта міжнародная кампанія, аўсорсер з офісамі не толькі ў Беларусі, але таксама ў Польшчы, Германіі і Казахстане. На старонцы ў LinkedIn пазначана, што ў кампаніі працуе 300+ супрацоўнікаў.

«Любую актыўнасць на бэнчы можна „логаць“ толькі з дазволу начальства»

Дзе: Twistellar, Беларусь

— Летась у Twistellar быў такі прынцып: на бэнчы ты логаеш час і пазначаеш, чым займаўся, што вучыў, з чым разбіраўся — калі папрасілі зрабіць штосьці новае. Такім жа парадкам мы логалі час, калі доўга чакалі ад кагосьці адказаў, крэдаў.

А цяпер нам забаранілі гэта рабіць. Любая актыўнасць логаецца толькі з дазволу начальства. 

Што можна логаць паводле новых правілаў: вы дамаўляецеся з кампаніяй, што менавіта маеце вывучыць і за які прамежак часу. Логаць можна толькі гэта.

Што няможна логаць паводле новых правілаў:

  • час чакання адказу ад іншага супрацоўніка (кампанія лічыць, што ты абавязаны гэтыя 15 хвілін вучыцца і ніякіх але!)
  • дапамога камусьці 
  • вывучэнне чагосьці новага ў працэсе (прычым адзін дырэктар лічыць так: калі вучыш штосьці для вырашэння задачы — унось час у тыкет гэтай задачы. Іншы дырэктар: «Чаму гэта сюды ўнесена? Калі ты вучышся — гэта вучоба, а не праца!» І ты нібыта паміж молатам і кавадлам.)
  • час, які ты выдаткоўваеш на ацэнку задачы або праверку таго, што робіць твой падначалены джун (на гэта можна адвесці толькі 15 хвілін)

На вывучэнне сертыфіката даецца прыкладна 60-100 гадзін, звычайна даводзіцца сядзець вечарамі, вучыць у вольны час, каб укласціся ў гэтыя часавыя рамкі нават у спакойны час. Калі ў цябе мноства задач з розных праектаў — гэтая лічба змяняецца: для цябе, а не для начальства. У сярэднім на дзень на тое, што не пакрыецца тваімі задачамі, сыходзіць прыкладна 1,5-2,5 гадзіны.

Тэрмінаў, колькі трымаць чалавека на бэнчы, — няма. Калі за супрацоўніка «трымаюцца», то яго пакінуць так надоўга, як спатрэбіцца. Альбо пакуль ён першым не вытрымае — і не сыдзе. 

Плацяць як і на праектах. Іншая рэч, што тэрміны павышэння заробкаў, відаць, перагледзелі: ведаю, што людзі падоўгу чакаюць адказаў: ухваляць/не ўхваляць.

Заробак павышаюць прыкладна на $300 раз на 6-9 месяцаў, аднак многія супрацоўнікі баяцца гэтага — так як наўздагон «насыплюць» абавязкаў, якія нельга логнуць: будзеш весці праект, хоць у цябе досведу ўсяго 2 гады; ментарыць джуноў або яшчэ штосьці рабіць, што табе зусім не трэба. 

Гэта тычыцца Мінска. У нас ёсць тыя, хто працуе з-за мяжы, але не ў офісе. 

Twistellar з’явілася на рынку ІТ у красавіку 2017 года. Займаецца распрацоўкай рашэнняў на базе платформы Salesforce. На сайце кампаніі ў падрабязнасцях распісаны штат: 90+ супрацоўнікаў.

«Заробак на бэнчы захоўваецца, пакуль ёсць заяўкі»

Дзе: Aston, Беларусь

— У Aston, якая «адгалінавалася» ад Andersen, вось як: тэрміны бэнчу невядомыя, нам кажуць, што яны індывідуальныя. Але калі сутыкаешся з гэтым ужо індывідуальна — таксама не дадаюць канкрэтыкі, колькі гэта працягнецца.

Заробак на бэнчы захоўваецца, пакуль ёсць заяўкі — то-бок праекты, на якія цябе можна было б прасумовіць. А далей ты атрымліваеш голы аклад. Некаторых адпраўляюць у неаплачваны адпачынак, нават калі пазіцыі ёсць, спасылаючыся на «складаную сітуацыю». 

Яшчэ ў лютым у нас змянілі ўмовы перагляду заробку — цяпер раз на год. А потым да чэрвеня замарозілі бягучыя перагляды.

Aston з’явілася на беларускім рынку ў 2007 годзе. На сайце кампаніі пазначана, што ў яе ў штаце 1100 дасведчаных спецыялістаў. А цэнтры распрацоўкі Aston знаходзяцца ў буйных гарадах Расіі, Казахстана і Беларусі. Іх адрасы ў Мінску, Гомелі, Полацку і Віцебску супадаюць з адрасамі цэнтраў распрацоўкі Andersen. Сама Andersen ад 2022 года засяродзілася на заходніх рынках. 

«Альбо пераводзяць на 60% акладу, альбо прапаноўваюць сысці»

Дзе: EPAM, Чэхія

— У чэшскім EPAM ад сакавіка вось такія навіны: ад першага ж дня, як ты апынаешся на бэнчы, цябе альбо пераводзяць на 60% акладу, альбо прапануюць сысці — але з двума акладамі ў кішэні.

Я сам не на бэнчы, усё гэта расказваў мне сябар, які трапіў на бэнч. Нашыя калегі крыху ў шоку ад такога, але сыходзіць цяпер — таксама не варыянт, бо вакансій мала, а людзям трэба яшчэ і дакументамі займацца, калі змяняеш працу.

Цэніш remote? Паглядзі на прыдатныя вакансіі ў ІТ-кампаніях

«Чакалі, што колькасць праектаў павялічыцца, але цуду не адбылося» 

Дзе: EPAM, Літва

— EPAM у Літве цяпер скарачае супрацоўнікаў без пераводу на бэнч. Праектаў не стае, на кожную пазіцыю — па 15+ кандыдатаў, таму працаўнікам, якія засталіся без праекта, прапануюць альбо адразу звольніцца з выплатай за 3 месяцы, альбо пераводзяць на 0,5 стаўкі і даюць пару-тройку месяцаў на пошук працы.

Асабіста мне прапанавалі на выбар: 

  • альбо я вывучаю на працягу месяца новую тэхналогію — і спрабую прайсці асэсмент (і ў выпадку поспеху зноў адпраўляюся на бэнч, пакуль мне не падбяруць новага праекта, а ў выпадку няўдачы — сыходжу);
  • альбо мы ўзгоднім дату звальнення, і мяне не будуць чапаць месяцы два — я буду спакойна займацца пошукам працы ў іншай кампаніі.

Вакансій мала яшчэ ад студзеня, бэнч вялікі — і сітуацыя не мяняецца. Чакалі, што ў другім квартале колькасць праектаў павялічыцца, але цуду не адбылося. 

Кампанія заснаваная ў 1993 годзе. Гісторыя ў галоўных датах, лічбах, угодах, праектах — тут. 4 гады таму штат беларускай EPAM — гэта прыкладна 1/5 усіх айцішнікаў краіны (10 тысяч супрацоўнікаў). Аднак пры канцы 2022 года ў Беларусі працавала ўжо 4,5 тысячы чалавек. Актывы ў Расіі EPAM выставіў на продаж

У 2021 годзе EPAM увайшоў у топ-100 найлепшых кампаній ЗША, паводле версіі часопіса Nesweek. Тады ж кампанія ўвайшла і ў топ-3 ІТ-кампаній Літвы па заробках і топ-20 айцішных працадаўцаў. А яшчэ гэта падаткаплацельшчык № 1 у літоўскім ІТ.

«Скарачаюць людзей на бэнчы»

Дзе: Softeq, Польшча, Літва, Мексіка

— Softeq скарачае 60 чалавек — пра гэта гаварылася ў лісце, што даслалі супрацоўнікам мінулага тыдня. У Беларусі ў нас ліквідавалі офіс, а ў Літве, Польшчы і Мексіцы — звальненні. Умовы звальнення ва ўсіх індывідуальныя: хтосьці змог старгавацца на выплаты; а тыя, хто па B2B-дагаворах у Польшчы аформленыя, — атрымалі апавяшчэнне за 2 тыдні, і ўсё. 

Паводле слоў менеджараў, на бэнчы ў кампаніі застаецца яшчэ каля 50 чалавек.

Пры гэтым умовы бэнчу не мяняліся: заробак захоўваецца, рамак па часе няма — сядзіш, пакуль не знойдуць табе праекта. 

Softeq Development заснаваная ў 1997 годзе. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ў Х’юстане, штат Тэхас. У 2008 годзе Softeq адкрыла ў Мінску цэнтр распрацоўкі — «Софтэк Дывелапмент». Там займаюцца распрацоўкай софту і «жалеза» на заказ.

Мінскі офіс, паводле інфармацыі супрацоўнікаў (яны спасылаюцца на заявы кампаніі на агульных мітынгах), хочуць ліквідаваць. Пакуль, паводле даных адзінага дзяржрэгістра, «Софтэк Дывелапмент» — дзейная кампанія. Пры гэтым на сайце Мінска няма ў спісе лакацый.


А як у вас? Пішыце ў каментарах!


Вы дачыталі гэты матэрыял да канца. Калі вы тут апынуліся, значыць, хутчэй за ўсё, вас штосьці зачапіла. Выдаткуйце яшчэ 30 секунд, калі ласка.  

Беларускае ІТ нельга ўявіць без dev.by.

Мы ўжо амаль 15 гадоў робім важныя і сумленныя матэрыялы, дапамагаем кожнаму з вас дзяліцца прафесійным досведам і думкамі, робім беларускую версію. Мы радаваліся поспехам індустрыі разам, звярталі ўвагу на несправядлівасць, даем слова кожнаму.

Сёння рэдакцыя dev.by — каманда аддаленых беларусаў з 10 чалавек. Яшчэ ў нас ёсць менеджмент, бэкофіс і, вядома, тэхнічныя спецыялісты. У нас 600+ тысяч чытачоў штомесяц і дзясяткі тысяч у тэлеграм-каналах і сацыяльных сетках. Мы выпускаем 300+ навін і вялікіх тэкстаў, накшталт таго, што вы толькі што чыталі. Усе беларускія медыя цытуюць dev.by.

Ва ўсіх цёмныя часы. І мы ідзем праз ідэальны шторм разам з кам’юніці. Нашыя рэкламныя даходы, якія былі крыніцай фінансавання рэдакцыі, скараціліся ў некалькі разоў.

Пры гэтым мы ўпэўненыя, што тым больш важна працягваць заставацца месцам сустрэчы беларускай ІТ-супольнасці — усіх, хто застаецца і з’язджае.

Вы можаце нам дапамагчы. Пры канцы мінулага года мы запусцілі падпісную кампанію — пачалі збіраць данаты ад чытачоў. Мы хочам у 2023 сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. Цяпер іх 170.

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Цяпер сярэдні чэк — каля 10$, але мы радыя любой суме. Штомесячныя плацяжы робяць нашыя планы больш прадказальнымі, але вы самі глядзіце, як вам зручна :)

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

«Звольнілі за дзень». Як айцішнікі застаюцца без працы ў 2023
«Звольнілі за дзень». Як айцішнікі застаюцца без працы ў 2023
Па тэме
«Звольнілі за дзень». Як айцішнікі застаюцца без працы ў 2023

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

5

Ждём роту валетов-бульбей

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
-13

Бегункам на бенче только и остаётся, ждать (проекта) и надеяться (что не турнут).

14

Не бегунки в худшем положении в любом случаи. ;-)

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
-17

Релоботы, которых за руку (а.к.а. "в переноске" ) релоцировали - получится абстрагироваться?

11

Первый пошёл. 🤣

Рота стройсь. На провакационные бото-работы шагом АРШ

11

Расскажите, в какой компании работаете и как там обстоят дела с оплатой на бенче

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
0

ну борадатым детям это на пользу пойдет

6

ты логаешь время

активность логается только с разрешения начальства

Я считаю это прекрасно.

Можно ещё реконсайлить постинги

Лаврентий  Лучезарный
Лаврентий Лучезарный Пилот межзвёздного пространства в Космолёт
2

EPAM в Литве теперь сокращает сотрудников без перевода на бенч

Ой, а что случилось? ))

1

А сейчас нам запретили это делать. Любая активность логается только с разрешения начальства.

Назад в СССР

0

Поиск "крысы" - 3,2,1 Старт!

10

«Любую активность на бенче можно „логать“ только с разрешения начальства». Twistellar, Беларусь

А разрешение для похода в туалет у кого нужно брать? Есть ли таймтрекер в туалете?

6

Как интересно за полтора года изменилась тематика обсуждений. Раньше обсуждали, как за полгода накрутить себе зряплату перебеганием из конторы в контору. Сейчас обсуждают, есть ли жизнь на бенче. 😁
Мне интересно, это все одни и те же люди?

-3

Мне интересно, это все одни и те же люди?

Да. Это те же профессионалы в ИБД.

Разве ещё *рота эта ещё добавилась

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 12 красавіка 2023, 19:40

0

Прямые контракты вошли в чат...

-8

Вы заметили что проблемы только у шлюпок с бел корнями почему-то? Совпадение - не думаю

1

У своей шлюпки течь закрыл?

-1

я на контракте, завтра без бенча просто пинком под зад на изи

-1

А тут разве про других рассказывают?

-2

если врубить мозг, то можно понять почему я это сказал, а не потому что я токсить сюда приперся

0

если врубить мозг, то можно просто ответить на вопрос, а не впадать в истерику непризнанного гения.

-3

как скажешь

1

Так и скажу.

9

Не знал, что Майкрософт, уволившая 10000 сотрудников - с бел корнями...

-1

давай сюда еще касперского припелтем)

-1

А с ними что не так?

-4

Правильно думаете. В РБ галеры имели огромные скидосы по налогам. Дешевый труд в РБ выгодно было толкать в ЕС. Сегодня нанимать в ЕС за дешево уже не по карману бел компаниям. Почему убежали в Польшу, а не в Германию? Потому-что платить много в Германии и продавать за дешево - несовместимые понятия.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 красавіка 2023, 18:47

0

какой то сюр, друг во Вроцлаве живет, ушел из одной компании, устроился в Нидерландскую, да еще и по умове, и зп норм, второй в канаде, его сократили с PHP разраба (он сеньор), сократили, потому что компания на мели, тоже нашел работу, но уже как Go разраб, кажется как будто статья от лукаботов с онлайнера, порой при чтении беларуских новостей, хочется блевать, что сейчас, что раньше.

1

Ну так и в Беларуси люди находят себе работу.

Anonymous
Anonymous
0

Ну так нормальный специалист не будет сидеть ровно...

А если джун, а если мидл (по факту джун), а если была узкая специализация - которая больше никому не нужна....

Вариантов много, но если ты работал в ЕПАМ, устроится в компанию не ЕПАМ - сложнова-то, так как по другому выстроенна работа, проекты и т.д. и т.п.

Anonymous
Anonymous
-3

статья от лукаботов с онлайнера

да, нет, это твой родной девбай.

3

Из личного - Exadel выперло всех сеньёров и мидлов, у кого 3 месяца не было проекта :)

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 красавіка 2023, 15:51

-2

сеньёров и мидлов

Озвучь направление этих сеньёров и мидлов (с чем работали) и если после этого сам не поймёшь - я тебе поясню почему так вышло.

Anonymous
Anonymous
-1

ждем экспертного мнения

-2

Godel Technologies (для бэнчеров) прикрываясь формулировкой "плохого экономического состояния" компании в РБ предлагала сотрудникам подписать соглашение об изменении труда и перевестись на 0.1 ставки. Либо уволиться с выплатой одной полной зп вперед по соглашению сторон. Искусственно создавалась ситуация, чтобы уволить лишних людей. Ни какой плохой экономической ситуации у компании нет и не было! Нужен был предлог и лазейка, чтобы скинуть гребцов. Для тех у кого заканчивался контракт, его не продлевали и лишнюю зп не выплачивали. Знаю, что Sale Managers специально не предлагали заказчикам команды из РБ, а сотрудникам говорили, что с РБ ни кто не хочет работать. Многие заказчики были не против, если команды будут работать из РБ, но не Godel. Ранее компания базировалась только в РБ, где работало ~1500 человек. Сейчас компания сдулась в РБ до 200+ человек и продолжает это делать. Многие не хотели уезжать из РБ, но компания где то поставила ультиматум, либо переезд, либо увольнение. Кого-то переманили "самые высокие" бонусы среди ИТ компаний, которые выдавались двумя траншами (1/2 сразу + 1/2 через год) под обязательства отпахать на компанию минимум пару лет. Компания также продешевилась по суммам в оферах. При всей "плохой экономической ситуации" компания продолжает открывать офисы в Польше.
Компания в целом неплохая, люди разные, руководство разное. Огорчает то, что личные интересы компании оказались выше, чем интересы людей. Компания всегда говорила о том, что для нее самым важным - являются люди. При этом обманывая их, продолжала продвигать свои интересы и увольнять под разными предлогами. Компания не стремилась сохранить людей в РБ, которые по обьективным причинам не могут уехать. Вся эта лодка с гребцами на борту показала свое широкое лицо. Как говорится, друг познается в беде. Я ни коем образом ни кого не осуждаю и надеюсь, что мой комент тоже не будет осуждаться. Это сугубо мое мнение.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 13 красавіка 2023, 18:11

1

так ведь радоваться надо, что уволили из такой плохой компании

Anonymous
Anonymous ceo в localhost
5

личные интересы компании оказались выше

Бро, с подключением.

Компания всегда говорила о том

Сладкий пряник для гребцов, доброе слово оно ж бесплатно, а на душе так приятно становится..

, что для нее самым важным - являются люди.

Не просто люди, а которые удовлетворяют условиям, генерят Профит и веслают

3

наивный какой-то коммент: с волками жить - по волчьи выть. какое отношение вы ожидаете при капитализме и контрактной системе? все галеры открывали с одной лишь целью - снять максимальную прибавочную стоимость с гребца в налоговом офшоре. надо будет - разгонят и остальных за пару часов. и это не злорадство, мы в этой реальности живем, а многие еще и топят за магический "рыночек", что все порешает.

-1

Про годел, конечно, в целом смешно. Помню как 2018 году они прям карту сделали из дерева, типа связь Англии и РБ) Так гордились, так гордились, говорили, что все заказчики в восторге, что работают с нами. Сейчас убрали все упоминания об офисах в РБ) Видать больше не гордятся и всем говорят, что из Польши родом :D

-2

Бегуны стране не нужны.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 15 красавіка 2023, 21:03

Anonymous
Anonymous sleeping beast в Godel Technologies Europe
0

При всей скорбности, но люди из РБ действительно на проектах не нужны. Заказчики действительно строго-настрого запрещают оттуда работать и надо брать выходной, чтобы съездить домой. Да, это больно, когда ты не можешь или не хочешь переезжать, но будьте уже взрослыми людьми. Не понравилось вам отношение и политика компании - идите найдите лучше.