Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Беларусы сталі горш знаць англійскую: абнавіўся глабальны рэйтынг валодання мовай

Беларусь заняла 39 месца са 111 у найбуйнейшым сусветным рэйтынгу краін паводле ўзроўню валодання англійскай мовай EF English Proficiency Index за 2022 год. Летась нашая краіна была на 38 месцы са 112, пазалетась — на 40 са 100.

1 каментарый

Беларусь заняла 39 месца са 111 у найбуйнейшым сусветным рэйтынгу краін паводле ўзроўню валодання англійскай мовай EF English Proficiency Index за 2022 год. Летась нашая краіна была на 38 месцы са 112, пазалетась — на 40 са 100.

Аўтары спісу падзяляюць краіны на пяць груп: з вельмі высокімі, высокімі, сярэднімі, нізкімі і вельмі нізкімі навыкамі англійскай. Беларусь па-ранейшаму ідзе ў сярэднім звяне з вынікам 533 балы (што на 5 больш, чым у 2021 годзе) пры сярэднесусветных 502. У Еўропе мы па-ранейшаму займаем 28 месца з 35.

У спісе гарадоў Мінск разам з Кіевам набраў 541 бал і размясціўся паміж Санкт-Пецярбургам і перуанскай Лімай. У сталіцы і Мінскай вобласці беларусы ведаюць англійскую лепш за ўсё.

Найлепшымі сярод краін і гарадоў застаюцца Нідэрланды і Амстэрдам — 661 і 673 балы адпаведна. У групу з вельмі высокімі ведамі англійскай паднялася Польшча, у другой групе застаюцца Эстонія, Літва і Латвія. Украіна размясцілася на 35-м радку, Расія — на 40-м.

Поўная версія даклада тут, картка Беларусі — там.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

0

Where is the USA?