Айцішнікі ў ліпені атрымалі самы нізкі сярэдні заробак у 2022 (у рублях)

Сярэдні заробак у ІТ-сектары ў ліпені ўпаў да 6070,6 рубля. Гэта самы нізкі заробак сёлета ў рублях. У доларах сярэдні заробак з улікам курса таксама ўпаў і стаў самым нізкім за апошнія тры месяцы (май–ліпень).

9 каментарыяў

У параўнанні з ліпенем мінулага года сярэдні заробак айцішнікаў вырас на 3,4%, але ў параўнанні з чэрвенем гэтага года знізіўся на 3%.

Сёлета на заробках айцішнікаў у нацвалюце адбіваецца ваганне курса рубля да долара.

Паводле звестак апошняга анкетавання dev.by, амаль у 90% рэспандэнтаў, якія жывуць у Беларусі, заробак прывязаны да валюты. За другі квартал сярэдні курс долара ўпаў на 6% адносна першага квартала — да 2,64 рубля. За ліпень долар патаннеў да 2,6 рубля. 

У валюце сярэдні заробак у ІТ склаў за мінулы месяц 2334 долары (калі лічыць паводле сярэдняга курса Нацбанка за ліпень — 2,6010). У параўнанні з ліпенем мінулага года заробак вырас нязначна — усяго на 20 долараў. У параўнанні з чэрвенем заробак упаў на 4,5%, або больш як на 100 долараў. 

Мы запыталіся ў айцішнікаў, якія жывуць у Беларусі, як змяніўся за мінулы месяц іх рэальны заробак чыстымі ў доларах у параўнанні з чэрвенем. З 900+ рэспандэнтаў большасць (83%) расказалі, што заробак не змяніўся. Пра зніжэнне заробку паведамілі толькі 3% ІТ-спецыялістаў.

Сумарна за студзень-ліпень сярэдні заробак у ІТ склаў 6770,5 рубля, або 2517,4 долара. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года заробак у рублях вырас на 9%, у доларах — на 4,2%.


Читать на dev.by