Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Айцішнік «падвёз сяброўку» з Мінска ў Вільню на прыватным самалёце. Так можна было?

Кажа, забароны на прыватныя палёты і не было.

13 каментарыяў
Айцішнік «падвёз сяброўку» з Мінска ў Вільню на прыватным самалёце. Так можна было?

Кажа, забароны на прыватныя палёты і не было.

Літоўскія медыя сёння расказалі, што раніцай 28 мая ў аэрапорце Вільні прызямліўся спартыўны самалёт з Беларусі (рэгістрацыйны нумар EW–535SL) пад кіраваннем прыватнай асобы. У сувязі з гэтым авіяцыйныя ўлады вымушаныя былі даць тлумачэнне: маўляў, праводзілася жорсткая працэдура ўзгаднення палёту.

— Пасля працэдуры праверкі самалёту дазволілі здзейсніць пасадку ў віленскім аэрапорце, — сказаў прадстаўнік кампаніі «Літоўскія аэрапорты» Тадас Васіляўскас.

Паводле яго слоў, такія працэдуры распаўсюджваюцца на ўсе нерэгулярныя рэйсы.

Самалёт належыць прыватнаму аэрадрому «Сівіца» пад Барысавым. А кіраваў ім заснавальнік кампаніі HQSoftware Сяргей Вардамацкі. На сваёй старонцы ў фэйсбуку ён называе сябе «апошнім прыватным „міжнародным“ пілотам з Беларусі», а таксама [дзякуючы ўвазе медыя] «самым знакамітым». І расказвае, што такім чынам «падвёз сяброўку да Ryanair».

Старонка ў фэйсбуку Сяргея Вардамацкага

Акрамя таго, Вардамацкі сцвярджае, што «ніхто ніколі не закрываў паветра ў ЕС для беларускіх самалётаў, як і не забараняў прыязджаць на сваім аўтамабілі». Маўляў, палёты з Беларусі ў ЕС абмежаваныя толькі для перавозчыкаў.

Нагадаем, авіязносіны паміж Беларуссю і ЕС спыніліся тры гады таму, у маі 2021 года, пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair у Мінску.

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Ed Bobrovnik
Ed Bobrovnik Chief Loafing Officer в eternity ltd
1

Интересно не столько то, как литовцы впустили, а то как выпустили.
Это же нужно, наверное, искать где-то таможню на вылет, в Минск-2 добираться.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

кучеряво живут эти айцишники

2

Деньги дают свободу выбора

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 29 мая 2024, 20:50

1

Так то не гребец, а купец-делец цифровой с барышнями воздухоплавает.

toshnila
toshnila Смузихлебатель в Polska Strong Development
0

так гребцы и не летают на самолётах, это гребцы

-4

А тебя, простого Ванька, пнут ногой и выпрут из страны. Уезжайте из прибалтики в Польшу, а то получается из беларуси в беларусь переехали.

-1

Дорогой, вали уже на польские форумы, что ты тут забыл?

Anonymous
Anonymous
2

Из очереди в польском банке на разблокировку счета пишешь? Понятненько.

0

Бл***, сач ротоботов с релоботами торжественно объявляется закрытым (я только не понял, кто победил). Остаток года, дамы и господа, проведём в саче между литоботами и полоботами.

Bart Simpson
Bart Simpson Meme officer в localhost
2

Зачем ryanair? Чего сразу на лазурку не полетели?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

мешки с долларами через таможню минского аэропорта не пропустят, пересчитают и в доход государства заберут. пришлось с колхозного поля на кукурузнике взлетать

fallinmyhand
fallinmyhand Патриот в Мерси Софтваре
5

а этот глава ИТ компании своим сотрудникам зарплату вовремя платит?

1

Во время, только увольнять не хотят по хорошему

Как тестировщицу запугали на работе и она умерла