У Баранавіцкім раёне мужчына загінуў падчас расчысткі лесу ад паваленых дрэў
6 жніўня, Позірк. 49-гадовага мужчыну насмерць прыціснула дрэвам у Баранавіцкім раёне (Брэсцкая вобласць), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Папярэдне ўстаноўлена, што раніцай 6 жніўня работнікі Баранавіцкай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў расчышчалі ўчастак лесу ад паваленых дрэў паблізу станцыі Грыцавец.
Спілаванае дрэва ўпала на галаву мужчыны, ён сканаў на месцы. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.
Паводле звестак МНС, ад непагадзі ў ліпені ў краіне загінула сем чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Зафіксавана 830 выпадкаў падзення дрэў у Брэсцкай (23), Гомельскай (404), Мінскай (8) і Магілёўскай (384) абласцях і Мінску (11). Паваленымі дрэвамі пашкоджана 55 аўтамабіляў у Гомельскай (46), Мінскай (1) і Магілёўскай (8) абласцях.
Паводле прагнозу Белгідрамета, да канца дня 6 жніўня захаваюцца неспрыяльныя ўмовы надвор’я. Аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Месцамі навальніцы і залевы з узмацненнем ветра да 15–20 м/с.

- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі выяўлена амаль 280 тыс. фактаў самавольнага заняцця зямлі — ДзяржкаммаёмасцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаУ Адзіным рэестры пустуючых дамоў Беларусі каля 49 тыс. будынкаў — Дзяржкаммаёмасць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі штогод больш за 300 дзяцей захворваюць на рак, які часта выяўляецца ў запушчанай стадыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

