Мельнікава прапанавала пляцоўку КР для выпрацоўкі агульнай стратэгіі па палітвязнях

4 жніўня, Позірк. Выкарыстаць пляцоўку Каардынацыйнай рады (КР) для выпрацоўкі агульнай стратэгіі па праблеме палітычных зняволеных прапанавала спікер КР Анжаліка Мельнікава 4 жніўня ў Вільнюсе на канферэнцыі “Новая Беларусь”.
“Учора і сёння многія, уключаючы мяне, адзначылі прыярытэтным напрамкам працу па вызваленні палітвязняў, — сказала яна. — Але, нажаль, агульнага разумення ў нас пра нашу супрацы пакуль няма. Гэта нармальна, таму што гэта вельмі складанае пытанне”.
“Я хачу прапанаваць Каардынацыйную раду як пляцоўку для правядзення дыскусій паміж усімі суб’ектамі — як палітычнымі інстытутамі, так і праваабарончымі арганізацыямі. Каб нам разам выпрацаваць супольную стратэгію па гэтай вострай праблеме і план дзеянняў. Гэтае пытанне вельмі сенсітыўнае, як ужо адзначалі тут, таму я прапаную [правесці] закрыты круглы стол з самым шырокім прадстаўніцтвам”, — заявіла Мельнікава.
Паводле даных праваабарончага цэнтра “Вясна”, на 4 жніўня ў Беларусі 1.390 чалавек прызнана палітвязнямі.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь падзяліла з Украінай 5-е месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у ліпені, з Узбекістанам — 8-е месца з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка24 жніўня праз Беларусь у ЕС спрабавала трапіць мінімальная за апошнія тры тыдні колькасць мігрантаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка



