Вандалы пакінулі на будынку ЕГУ патрабаванне да Ціханоўскай “прыбірацца з Вільнюса”

1 жніўня, Позірк. На будынку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Вільнюсе невядомыя пакінулі надпіс “Ціханоўская, прэч з нашага горада”. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал “МотолькоПомоги”.
Надпіс быў зроблены на літоўскай мове з памылкамі. Гэта ўжо другі выпадак вандалізму, накіраваны супраць прысутнасці беларусаў у літоўскай сталіцы.
У ноч на 28 ліпеня ў Вільнюсе было атакавана памяшканне беларускай творчай прасторы і крамы “Кропка”. На будынку невядомыя пакінулі надпіс на літоўскай мове “Вяртайцеся дадому, беларускія свінні” з трыма арфаграфічнымі памылкамі. Таксама было разбіта акно. Уладальнік арганізацыі, былы палітвязень Дзмітрый Фурманаў заявіў “Позірку”, што лічыць гэтае здарэнне “правакацыяй лукашыстаў”.
Творчую прастору і краму “Кропка” ў літоўскай сталіцы Фурманаў адчыніў разам з жонкай Вольгай у траўні 2024 года. Там прадаюцца сувеніры, вырабленыя ў тым ліку майстрамі, якія пакінулі Беларусь праз пагрозу палітычнага пераследу.
Напад на “Кропку” — “чарговая правакацыя рэжыму” Лукашэнкі, каб “пасварыць беларусаў і літоўцаў, сфармаваць варожае стаўленне да беларусаў у Літве і пасеяць пачуццё страху сярод беларускай супольнасці”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
30 ліпеня каманда “Кропкі” абвясціла збор грошай на рамонт.
31 ліпеня паліцыя Вільнюса апублікавала здымак падазраванага ў вандалізме.
Варта адзначыць, што напісанне некаторых літар у абедзвюх абразлівых надпісах практычна супадае.

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаНа гэтым тыдні Ціханоўская здзейсніць візіты ў Нарвегію, Італію, Аўстрыю, Германію і БельгіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


