Рэальны заробак у Беларусі расце на фоне высокага попыту на працоўныя рэсурсы, адзначае ЕАБР

29 ліпеня, Позірк. Рэальны заробак у Беларусі ў чэрвені вырас на 11,2% у гадавым вымярэнні “на фоне высокага попыту з боку кампаній на працоўныя рэсурсы”, гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
“Пры зніжэнні занятых (-0,8% год да года па выніках траўня), колькасць вакансій вырасла на 16,7% з пачатку года, абнавіўшы гістарычны максімум і дасягнуўшы 3,8% ад працуючага насельніцтва. Пры гэтым узровень беспрацоўя ў другім квартале знізіўся да гістарычнага мінімуму ў 3%”, — адзначана ў дакуменце.
Намінальны налічаны сярэдні заробак Беларусі ў чэрвені 2024 года склаў 2.270 рублёў — на 50,8 рубля больш (+2,29%), чым у траўні (2.219,2).
Праведзены раней “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта паказаў, што ў беларускай эканоміцы ў гэтым чэрвені было занята 4 млн 113,6 тыс. чалавек — на 1,4% менш (-16,5 тыс.), чым у студзені, і на 0,8% менш, чым у чэрвені 2023 года (-34,5 тыс.).
Акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC Леў Львоўскі, прагназуючы на просьбу “Позірку” сітуацыю на 2024 год, адзначыў, што праз вельмі нізкае беспрацоўе прадпрыемствы вымушаныя браць не кампетэнтнага работніка, а “таго, каго могуць знайсці”.
“Мы бачым, што рост заробкаў кратна апярэджвае рост эканомікі. І калі яна яшчэ не аднавілася да ўзроўню 2021 года, то заробкі ў рэальным выражэнні выраслі да гістарычнага максімуму”, — сказаў ён.

- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 10 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі ікра ласосевых, USB-назапашвальнікі і запалкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства

