3 ліпеня на волю выйшлі Дар’я Лосік і яшчэ чатыры жанчыны-палітзняволеныя (дапоўнена)

24 ліпеня, Позірк. На волю 3 ліпеня выйшлі палітзняволеныя Дар’я Лосік, Тамара Астрэйка, Святлана Лупач, Кацярына Мадзянкова і Паліна Палавінка, паведамляе “Гомельская Вясна”.
Усе яны ўтрымліваліся ў папраўчай калоніі № 4 у Гомелі.
У персанальных картах на сайце праваабарончага цэнтра “Вясна” адзначана, што яны вызваленыя па амністыі ці памілаванні.
Раней пра выхад жанчын на свабоду не паведамлялася.
Лосік была затрымана 18 кастрычніка 2022 года пасля ператрусу ў кватэры. Супраць яе распачалі крымінальную справу за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці” (ч. 1 арт. 3614 КК) — інтэрв’ю ў красавіку 2022 года тэлеканалу “Белсат”, прызнанаму “экстрэмісцкім фарміраваннем”. 19 студзеня 2023 года Лосік была прыгаворана Брэсцкім абласным судом да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Апеляцыйную скаргу 21 сакавіка таго ж года Вярхоўны суд не задаволіў.
Астрэйка была затрымана 15 лістапада 2023 года. Суд Ленінскага раёна Мінска 16 лютага 2024 года пазбавіў яе волі па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх). Праваабаронцы не змаглі высветліць, на які тэрмін.
Святлану Лупач — дачку пераследуемага ў крымінальным парадку і журналіста Дзмітрыя Лупача, які знаходзіцца за мяжой, — затрымалі 7 траўня 2023 года. Працэс над ёй пачаўся 16 кастрычніка 2023 года ў судзе Першамайскага раёна Віцебска па арт. 342 КК. Прысуд — 1,5 года пазбаўлення волі. 19 студзеня 2024 года МУС унёс яе ў “спіс экстрэмістаў”.
Мадзянкова была затрымана 9 кастрычніка 2023 года. Суд Добрушскага раёна (Гомельская вобласць) 22 снежня 2023 года прыгаварыў яе па ч. 1 арт. 342 КК да пазбаўлення волі (тэрмін невядомы).
Палавінку затрымалі 2 чэрвеня 2022 года. Мінскі гарсуд 2 снежня прыгаварыў яе да 2,5 года пазбаўлення волі і наклаў на яе штраф у памеры 100 базавых велічынь (на той момант 3.200 рублёў).
Раней праваабаронцы заяўлялі пра 18 палітвязняў, якія 3 ліпеня выйшлі на волю. Сярод іх 4 жанчыны і 14 мужчын, у тым ліку прыгавораны да 10 гадоў калоніі старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, які пакутуе на анкалагічнае захворванне. Прозвішчы іншых вызваленых не абнародаваліся з меркаванняў бяспекі.
Старшыня Вярхоўнага суда Валянцін Сукала на тэлеканале “Беларусь 1” 21 ліпеня заявіў пра 14 вызваленых і дапусціў, што гэтая колькасць можа павялічыцца. Паводле яго слоў, у рамках амністыі, якая праходзіць у краіне, могуць быць вызваленыя асобы, якія бралі ўдзел у пратэстах 2020 года, “калі яны не здзейснілі ніякіх небяспечных дзеянняў у адносінах да правапрымяняльнікаў”.
2 ліпеня Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых апанентаў улады. У той жа дзень ён падпісаў закон аб амністыі з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі, які, аднак, па змесце не распаўсюджваецца на асобаў з “экстрэмісцкіх спісаў”.
Паводле звестак праваабаронцаў, не ўсе вызваленыя былі цяжкахворымі.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+