Ціханоўская папрасіла прэзідэнта Літвы і прэм’ер-міністра Латвіі змякчыць забарону на ўезд аўтамабіляў

19 ліпеня, Позірк. Зрабіць “шырокія выключэнні” ў забароне на ўезд аўтамабіляў з беларускімі нумарамі папрасіла Святлана Ціханоўская прэзідэнта Літвы Гітанаса Науседу і прэм’ер-міністра Латвіі Эвіку Сіліня падчас сустрэч на палях саміта Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Вялікабрытаніі 18 ліпеня.
Пра гэта паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
Ціханоўская заклікала Літву “пашукаць магчымасці вырашэння гэтай сітуацыі”, выказала спадзеў на “змякчэнне або скасаванне абмежаванняў” для фізічных асоб.
У размове з Сіліня Ціханоўская “выказала заклапочанасць апошнімі рашэннямі балтыйскіх краін абмежаваць уезд аўтамабілям на беларускіх нумарах”, якое, на яе думку, “б’е найперш па беларусах, а не па рэжыме”.
“Мы разумеем, што гэтае абмежаванне ўведзена ў адпаведнасці з інструкцыямі ЕС, што абмежаванні ўведзеныя з прычын бяспекі і неабходнасці закрыць лазейкі ў санкцыях, але канкрэтна гэтае абмежаванне не вырашае ні той, ні іншай праблемы”, — адзначыла Ціханоўская пасля сустрэчы.
Тое ж пытанне Ціханоўская, паводле слоў яе дарадцы, узнімала на сустрэчах з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам і міністрам замежных спраў краіны Радаславам Сікорскім, вярхоўным камісарам ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэпам Барэлем.
Гл. падрабязней па тэме:
Латвія з 16 ліпеня перастане ўпускаць аўтамабілі з беларускімі нумарамі
Літва перастане ўпускаць аўтамабілі з беларускімі нумарамі 18 ліпеня
Эстонія таксама забараняе ўезд у краіну аўтамабіляў з беларускімі нумарамі
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым знізілася прадукцыйнасць працы, год таму быў рост (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаНародны саюз Германіі па догляду за ваеннымі магіламі не вядзе дзейнасць у Беларусі пасля прымусовага закрыцця мінскага офіса — МЗС ФРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка



