Мытнікі вынялі найбуйнейшую ў гісторыі краіны партыю наркотыкаў — больш за тону

17 ліпеня, Позірк. У Беларусі за суткі спынены арганізаваны канал увозу забароненых рэчываў і вынята найбуйнейшая ў гісторыі краіны партыя наркотыкаў і псіхатропаў — 1.077 кг, паведаміла 17 ліпеня прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Адзначаецца, што першую частку партыі — больш за 184 кг гашышу — выявілі брэсцкія мытнікі пры надглядзе польскага грузавіка ў пункце пропуску Казловічы (з другога боку — Кукурыкі).
Другую частку партыі — 188 кг — спрабаваў вывезці ў Расію беларускі грамадзянін, яго затрымалі віцебскія мытнікі.
“Паралельна супрацоўнікі Брэсцкай мытні праводзілі спецмерапрыемствы ў Брэсце — высветлілі кантакты паляка, месца збору і захоўвання наркотыкаў для вывазу ў Расію. Тут працавалі ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі наркакантролю Брэсцкага УУС. Пры спробе ўцячы затрыманы чарговы злачынец, які спрабаваў вывезці амаль 706 кг псіхатропу 4-СМС”, — паведамляе камітэт.
Брэсцкая мытня ўзбудзіла ў дачыненні да групы асоб крымінальныя справы паводле ч. 2 арт. 3281 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу ЕАЭС і (або) дзяржмяжу Беларусі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў, здзейсненае групай асоб з папярэдняй змовай).
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ першай палове 2025 года краіны ЕС зафіксавалі ў 1,6 раза больш спробаў пераходу нелегалаў з Беларусі, чым у другой палове 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства