Камісія па вяртанні палітэмігрантаў разгледзела яшчэ два звароты
31 кастрычніка, Позірк. Пад старшынствам генеральнага пракурора Андрэя Шведа “камісія па разглядзе зваротаў грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца за мяжой” разгледзела два звароты палітэмігрантаў, паведамляе Генпракуратура.
Адзначаецца, што адной заяўніцы вырашана паведаміць, што ў яе дачыненні прызнана “мэтазгоднасць замены <…> меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту на больш мяккую”.
Наглядны орган сцвярджае, што жанчына “чыстасардэчна раскаялася, паведаміла пра гатоўнасць прынесці публічныя прабачэнні і пакрыць нанесеную шкоду”.
“Шчыра жадае вярнуцца на Радзіму да сям’і, малалетняй дачкі і састарэлых бацькоў, якія маюць патрэбу ў яе клопаце і дапамозе”, — гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.
Іншы чалавек, які звярнуўся ў камісію, паказаў, што баіцца вяртацца на радзіму, бо “ў 2020 годзе ўдзельнічаў у несанкцыянаваных мітынгах, дваровых сходах, вывешваў бел-чырвона-белыя палотны, выказваў недавер да вынікаў выбараў”.
Камісія падрыхтавала адказ аб “адсутнасці ў дачыненні да яго распачатага адміністрацыйнага працэсу аб правапарушэннях, узбуджанай крымінальнай справы і іншых адпаведных неспрыяльных наступствах”.
Камісія прымае заявы да 31 снежня 2023 года.
Рашэнне стварыць камісію было прынята 24 студзеня па выніках нарады ў Аляксандра Лукашэнкі. Адпаведны ўказ ён падпісаў 6 лютага.
Па стане на ліпень у камісію звярнулася ўсяго 16 чалавек, сцвярджала ініцыятыва “Кіберпартызаны” са спасылкай на атрыманыя дакументы.
У пачатку траўня Швед паведаміў у эфіры Беларускага тэлебачання пра паступленне больш за 70 заяў, але не стаў называць прозвішчы тых, хто звярнуўся. У канцы таго ж месяца наглядны орган адрапартаваў аб чарговым пасяджэнні камісіі, на разгляд якой, як сцвярджалася, былі вынесеныя звароты больш за 20 асоб. Прадстаўнікі дэмакратычных сіл неаднаразова папярэджвалі суайчыннікаў, якія эмігравалі, аб небяспецы вяртання праз пагрозу арышту.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда Беларусі ў гандлі таварамі з краінамі па-за СНД павялічылася за год на 7,2%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаГеолагі знайшлі пяць перспектыўных для пошуку вуглевадародаў структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ сакавіку суседнія краіны ЕС спынілі ў 4,3 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за студзень з лютымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка

