Былы спартсмен Шурмей стаў в.а. камандзіра палка Каліноўскага

7 ліпеня, Позірк. Былы спартсмен Павел Шурмей (пазыўны “Дзядзька”) выконвае абавязкі камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага, вынікае з яго інтэрв’ю online.ua.
У інтэрв’ю Шурмей прадстаўлены як в.а. камандзіра палка і сам сябе так называе.
Раней камандзірам каліноўцаў быў Дзяніс Прохараў (“Кіт”).
На сваіх медыярэсурсах пра перастаноўкі ў кіраўніцтве полк не паведамляў.
47-гадовы Шурмей — прафесійны вясляр, удзельнік дзвюх Алімпіяд у складзе зборнай Беларусі па акадэмічным веславанні.
На момант пачатку расійскай агрэсіі ва Украіне знаходзіўся ў ЗША, адкуль адразу ж накіраваўся ў Кіеў і далучыўся да беларускага добраахвотніцкага руху. Быў паранены. Узнагароджаны медалём БНР за адвагу.
Жанаты з украінскай вясляркай Аленай Бурак.
У Беларусі супраць Шурмея заведзеная крымінальная справа.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны (УСУ), а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк у складзе двух батальёнаў — “Волат” і “Тэрор”. Пазней быў сфармаваны трэці — “Літвін”. Пасля “Тэрор” стаў асобным падраздзяленнем УСУ па-за складам палка.
25 верасня 2023 года ПКК абвясціў аб стварэнні новага батальёна “Western” з удзелам замежнікаў, у склад якога ўвайшлі “афіцэры краін НАТО і замежныя грамадзяне, якія маюць баявы вопыт у Іраку і Афганістане”.
У Беларусі па факце стварэння палка Каліноўскага ўзбуджаная крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Паводле інфармацыі “Радыё Свабода”, па стане на ліпень 2023 года ва Украіне ваявала каля 450 беларускіх добраахвотнікаў, большасць з іх — у ПКК. Таксама на баку Украіны змагаецца “Беларускі добраахвотніцкі корпус”, асобныя грамадзяне Беларусі ўключаныя ў склад II Інтэрнацыянальнага легіёна, 79-й украінскай асобнай дэсантна-штурмавой брыгады і іншых частак Узброеных сіл Украіны.
Разам з тым Прохараў у сакавіку заявіў, што колькасць палка Каліноўскага складае амаль 5 тыс. чалавек.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа год колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве скарацілася на 7,2 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва лідзіруе ў колькасці спыненых ад пачатку года спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаРазвіццё інтэрнэт-гандлю стварыла сур'ёзныя праблемы беларускім кампаніям — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі не задзейнічаны цэлы арсенал мер стымулявання рынку арэнднага жылля — часопіс МінфінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


