Выйшаў на волю анкахворы палітык Кастусёў — праваабаронцы (дапоўнена)

3 ліпеня, Позірк. Выйшаў на волю анкахворы палітвязень, 67-гадовы старшыня дэ-юрэ ліквідаванай Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна” са спасылкай на яго сваякоў.
Зяць палітыка Дзмітрый Антончык напісаў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”: “Сябры, інфармацыі ў мяне не шмат. Рыгор Кастусёў на волі. Дайце час на эмоцыі”.
Кастусёў быў у няволі з 12 красавіка 2021 года. 5 верасня 2022 года Мінскі абласны суд (суддзя Уладзімір Арэшка) прыгаварыў яго да 10 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 357 КК (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам) у рамках палітычна матываванай “справы змоўшчыкаў”. Кастусёў віну не прызнаў.
29 лістапада 2022 года Вярхоўны суд адхіліў яго скаргу і пакінуў вырак у сіле.
Сёлета 15 студзеня суд Івацэвіцкага раёна (Брэсцкая вобласць) пастанавіў замяніць Кастусёву рэжым утрымання на турэмны. Палітык фігуруе ў пераліку “асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці”.
Пра анкалагічнае захворванне ў Кастусёва стала вядома ўжо пасля таго, як ён апынуўся ў няволі. Стан яго здароўя пагаршаўся. Праваабаронцы звярнулі ўвагу экспертаў ААН па правах чалавека на становішча, у якім апынуўся мужчына, пасля чаго тыя заклікалі беларускія ўлады замяніць Кастусёву турэмнае зняволенне альтэрнатыўнай формай пазбаўлення волі, змякчыць пакаранне ці памілаваць.
Напярэдадні Аляксандр Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых апанентаў улады.
“Мы людзі і павінны дзейнічаць па-людску, — заявіў ён на ўрачыстым сходзе да Дня незалежнасці. — Не дзіўцеся, калі праз некалькі дзён на волю выйдуць вельмі цяжкахворыя (як пра іх пішуць) нашы, якія не паспелі збегчы і знаходзяцца ў месцах не такіх далёкіх, якія ламалі, крышылі краіну ў 2020 годзе. Гэта сапраўды цяжка хворыя, у асноўным з ракавымі захворваннямі”.
Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская заклікала безумоўна вызваліць больш за 200 палітвязняў, якія знаходзяцца ў крытычным стане.
13 чэрвеня на слуханнях Камісіі ЗША па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (Хельсінкская камісія) яна паведаміла пра падрыхтаваны дэмсіламі “гуманітарны спіс” палітвязняў, якія мусяць быць неадкладна вызваленыя. У яго ўвайшло 16 чалавек з абмежаванымі магчымасцямі, 91 — з цяжкімі захворваннямі, 65 пенсіянераў, 10 чалавек з псіхічнымі разладамі, 23 непаўналетнія, а таксама не менш за пяць сем’яў, у якіх абодва бацькоў знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі.
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства17 і 18 красавіка ў Беларусі перакрытыя абсалютныя тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+