У першым квартале выяўлена на 27,4% больш падробленых грошай, чым за аналагічны перыяд 2023 года

1 ліпеня, Позірк. У студзені — сакавіку 2024 года ў Беларусі выяўлена 186 падробленых грашовых знакаў (банкноты — 184, манеты — 2), гэта на 27,4% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га (146), паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банка.
Сярод выяўленых падробак больш за ўсё (84,4%) долараў ЗША — 157 адзінак (годам раней — 121). Фальшывых расійскіх рублёў знойдзена 16 адзінак (6), беларускіх рублёў — 3 (2). Падробленых еўра ў гадавым вымярэнні выяўлена менш — 10 адзінак (17).
Паводле інфармацыі Нацбанка, сярод іншага знойдзеныя 50-доларавыя купюры — частковыя падробкі. Іх вырабілі з сапраўдных банкнот, змяніўшы “асноўныя літарна-лічбавыя выявы на больш высокі намінал”.
“Падробныя расійскія рублі выяўляліся толькі наміналам 5 тыс. рублёў. У параўнанні з першым кварталам 2023 года колькасць банкнот наміналам 5 тыс. рублёў павялічылася ў 3,2 раза, не выяўляліся падробкі банкнот наміналам 1 тыс. рублёў”, — адзначыў рэгулятар.


- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаяўленнях, своечасовасць павялічылася на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаДа 2030 года плануецца павялічыць тэмпы рэканструкцыі электрасетак больш чым у 1,5 раза — міністр энергетыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка

