КР трэцяга складу ўступіла ў паўнамоцтвы

13 чэрвеня, Позірк. Каардынацыйная рада (КР) трэцяга склікання ўступіла ў паўнамоцтвы — такое рашэнне прынятае 12 чэрвеня па выніках пасяджэння прадстаўнікоў новага і папярэдняга складаў палітычнай структуры.
Пасяджэнне прайшло ў анлайн-фармаце, трансляцыя вялася ў ютуб-канале КР.
Пасля вітальнага слова дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай і спікера Каардынацыйнай рады другога склікання Андрэя Ягорава бачаннем працы КР падзяліліся Роза Турарбекава (кааліцыя “Наша справа”), Максім Шабуцкі (“Незалежныя беларусы”), Вадзім Пракоп’еў (“Блок Пракоп’ева — Ягорава”), Таццяна Мартынава (“Хопіць баяцца”), Лізавета Пракопчык (“Моладзевы наступ”).
Адсутнічалі на пасяджэнні прадстаўнікі спісаў “Воля” і “Еўрапейскі выбар”. Павел Латушка, адзін з лідараў кааліцыі “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”, прысутнічаў сярод удзельнікаў, але пакінуў пасяджэнне да яго заканчэння, так і не выступіўшы.
За некалькі гадзін да сходу пяць кааліцый КР трэцяга склікання абвясцілі аб намеры сфарміраваць працоўныя органы палітычнай структуры.
У сумеснай заяве спісаў “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”, “Еўрапейскі выбар”, “Незалежныя беларусы”, “Воля” і “Хопіць баяцца ” адзначаецца, што для рэалізацыі гэтай задачы будзе сфармаваны аргкамітэт, у які павінен быць вылучана па адным прадстаўніку ад кожнага спісу.
На выбарах у КР трэцяга складу, якія прайшлі 25–27 траўня, прагаласавала 6.723 чалавекі. Спіс “Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду” паказаў найлепшы вынік сярод 11 кааліцый — 2.358 галасоў, 28 мандатаў.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе цэнавыя парушэнні знайшлі ў 331 суб'екта, найбольшы штраф атрымаў аператар А1 — даныя МАРГМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства18 красавіка на ўсіх метэастанцыях Беларусі абноўленыя рэкорды цяпла, у тым ліку два месячныя максімумы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 красавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года па прамвытворчасці лідзіравала Мінская вобласць, у сельскай гаспадарцы — БрэсцкаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года больш за палову беларускага ВУП забяспечылі Мінск і Мінская вобласцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства