Пад Мінскам затрыманыя 54 мігранты, якія накіроўваліся ў ЕС — МУС

12 чэрвеня, Позірк. Супрацоўнікамі аддзела грамадзянства і міграцыі МУС пры падтрымцы АМАПа затрыманыя 54 нелегальныя мігранты ў аграгарадку Калодзішчы (Мінскі раён), паведаміла 12 чэрвеня прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што мігранты пражывалі “ў прыватных домаўладаннях”, сярод затрыманых грамадзяне Ірана, Індыі, Пакістана, Сірыі, Судана, Шры-Ланкі, у Беларусь яны прыбылі “наземным транспартам з Расіі”.
“Далей планавалі прайсці ў краіны Еўрасаюза. Беларускія візы ў іх адсутнічалі. Нелегалы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, прынятае рашэнне аб іх выдварэнні з краіны”, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.
27 траўня пракуратура Першамайскага раёна Мінска накіравала ў суд крымінальную справу паводле абвінавачвання двух замежных грамадзян у арганізацыі незаконнай міграцыі паводле ч. 2 арт. 3711 Крымінальнага кодэкса. Грамадзянства і краіна паходжання абвінавачаных не называюцца.
Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачаныя сумесна з грамадзянінам Беларусі “і іншымі асобамі”, “жадаючы атрымаць матэрыяльнае ўзнагароджанне”, арганізавалі канал нелегальнай міграцыі ў “замежныя дзяржавы”.
9 красавіка начальнік упраўлення грамадзянства і міграцыі УУС Мінаблвыканкама Юрый Бразінскі паведаміў, што ў аграгарадку Калодзішчы і вёсцы Вялікае Сціклева (Мінскі раён) супрацоўнікі міліцыі затрымалі дзве групы нелегальных мігрантаў з Афганістана, Емена і Сірыі.
“У прыватных домаўладаннях пражывалі 29 замежнікаў. У нашу краіну яны заехалі наземным транспартам з Расіі, далей планавалі прайсці ў краіны Еўрасаюза. Беларускія візы ў іх адсутнічалі”, — сказаў ён.
Паводле слоў Бразінскага, нелегалы прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці, прынятыя рашэнні аб іх выдварэнні з краіны. Устанаўліваюцца арганізатары канала нелегальнай міграцыі.

- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

