Ціханоўская заклікала Ірландыю падтрымаць фонду дапамогі беларускім палітвязням

5 чэрвеня, Позірк. Далучыцца да падтрымкі міжнароднага гуманітарнага фонду дапамогі беларускім палітвязням заклікала Ірландыю дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
З такой ініцыятывай палітык звярнулася да генеральнага сакратара МЗС Ірландыі Джозэфа Хакетта падчас сустрэчы 5 чэрвеня.
Ціханоўская падзякавала Ірландыі за падтрымку культурных праектаў, а таксама за тое, што “ірландскія дыпламаты не ўручаюць дыктатару Лукашэнку даверчыя граматы”, адзначыў Вячорка.
На сустрэчы бакі таксама абмеркавалі санкцыі ЕС супраць Мінска. “У сувязі з тым, што прыняцце новага пакета санкцый чакаецца ў гэтым месяцы, Ціханоўская выказала надзею, што Еўрасаюз не зробіць ніякіх выключэнняў для калійных угнаенняў. Таксама яна выказалася на карысць спрашчэння працэдур легалізацыі ў краінах ЕС і атрымання віз простымі беларусамі”, — сказаў дарадца.
У сустрэчы таксама ўдзельнічала пасол Ірландыі ў Літве Шэна МакХ’ю.
Аб стварэнні міжнароднага фонду дапамогі беларускім палітвязням было абвешчана 30 красавіка 2024 года падчас візіту Ціханоўскай у Осла.
Першыя ўнёскі ў фонд зрабілі Нарвегія (850 тыс. еўра) і Швецыя (430 тыс. еўра).
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка