Ствараецца фонд падтрымкі беларускіх палітвязняў, першы ўнёсак робіць Нарвегія

30 красавіка, Позірк. Міжнародны гуманітарны фонд у падтрымку беларускіх палітвязняў ствараецца з ініцыятывы дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, паведаміў “Позірку” яе галоўны дарадца Франак Вячорка.
Першы ўнёсак робіць Нарвегія. Прэм’ер-міністр гэтай скандынаўскай дзяржавы Ёнас Гар Сторэ на сустрэчы з Ціханоўскай 30 красавіка ў Осла паведаміў, што краіна пералічвае ў фонд 10 млн нарвежскіх крон (850 тыс. еўра).
Фонд накіраваны на падтрымку сем’яў рэпрэсаваных і былых палітвязняў. Гаворка пра медыцынскую дапамогу і рэабілітацыю, матэрыяльную і псіхалагічную дапамогу вызваленым палітвязням і асобам, якія зазналі палітычныя рэпрэсіі. Распараджацца сродкамі фонда будуць беларускія арганізацыі ды ініцыятывы, якія дапамагаюць палітвязням.
Паводле інфармацыі Вячоркі, Міністэрства замежных спраў Нарвегіі працуе над фармалізацыяй працы фонду. Уносіць сродкі змогуць урады краін, міжнародныя арганізацыі і іншыя донары.
З ініцыятывай стварыць такі фонд Ціханоўская выступіла пасля таго як палітзняволены, заснавальнік і кіраўнік праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі быў уганараваны Нобелеўскай прэміяй міру у 2022 годзе.
Дэмлідар наведвае Нарвегію 29–30 красавіка.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ 2025 годзе зафіксавана ў 1,6 разу больш паездак у рамках уязнога турызму, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваЗа перыяд летніх канікул падлеткамі здзейснена на 13% менш злачынстваў, чым годам раней — МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ лагерах вайскова-патрыятычнага профілю ўлетку пабывала больш за 22 тыс. дзяцейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа першае паўгоддзе да медыкаў звярнулася 302 чалавекі, якія кантактавалі з шалёнымі жывёламіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

