Лукашэнка: На выпадак ваеннага часу краіна павінна мець максімум свайго

29 траўня, Позірк. На выпадак ваеннага часу Беларусь павінна мець “максімум свайго”, у гэтым плане “ўжо шмат робіцца”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 29 траўня падчас наведвання аршанскага завода “Легмаш” (Віцебская вобласць).
Як паведамляе прэс-служба Лукашэнкі, “гаворка і пра стралковую зброю, абсталяванне для сувязі і па цэлым шэрагу іншых напрамкаў, уключаючы выпуск новай прадукцыі” ваенна-прамысловага комплексу (ВПК) на гэтым прадпрыемстве.
Паводле слоў візіцёра, ён робіць усё, каб вярнуць завод “на высоканавуковую, высокапрадукцыйную дакладную і прыбытковую вытворчасць”.
“Я перш за ўсё кажу пра вытворчасць вырабаў для ВПК, — сказаў Лукашэнка. — Вы разумееце, пра што ідзе гаворка. Вам не абыякава, будзе ў нас сур’ёзная абарона ў краіне ці не. Для мяне тым болей. Тое, што вы тут робіце, гэта нам у дзяржаве і за мяжой трэба заўжды. Гэтыя вырабы патрэбныя будуць заўжды”.
Лукашэнка таксама заявіў, што ў развіццё абноўленых Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны прымаюцца і распрацоўваюцца дакументы, дзе “адпаведныя пытанні атрымліваюць напаўненне ў выглядзе канкрэтыкі”, частка гэтых дакументаў мае закрыты характар.
“Канцэпцыя, дактрына — гэта законы, кірункі, па якіх мы будзем дзейнічаць. Але важная канкрэтыка. Калі мы кажам пра тое, што будзем абараняцца, паўстае пытанне, чым. Таму надаем вялікую ўвагу, у тым ліку ствараючы новыя вытворчасці”, — сказаў ён.
Паводле інфармацыі на сайце “Легмаша”, прадпрыемства выпускае прадукцыю з чыгуну, зменнае абсталяванне для металургіі, металаканструкцыі, спецадзенне ды іншае.
Альянс расследавальнікаў Беларусі сцвярджае, што завод можа працаваць на расійскі ваенпрам. Журналісты звярнулі ўвагу на тое, што на прадпрыемстве перад Лукашэнкам справаздачыўся старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус.
Расследавальнікі здолелі распазнаць таварны код наменклатуры і наймення прадукцыі, якую паказвалі Лукашэнку. “Гэта тармазныя колцы вялікія, малыя і падціскныя для выраба 9М22У: 9М22У.02.001 9М22У.02.003 9М22У.01.019. Пад гэтай абрэвіятурай хаваецца асноўны снарад для РСЗА “Град”, — падкрэслілі журналісты.
РФ актыўна выкарыстоўвае рэактыўныя сістэмы залпавага агню “Град” у развязанай ёю вайне супраць Украіны.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва спыніла рэкордную для лістапада сутачную колькасць спробаў нелегальна перайсці мяжу з боку БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка


