У Шуміліне затрымалі пробашча мясцовай каталіцкай парафіі Юхневіча і ксяндза Лемеха

9 траўня, Позірк. Затрыманыя пробашч шумілінскай парафіі касцёла Маці Божай Фацімскай (Віцебская вобласць) Анджэй Юхневіч і ксёндз Павел Лемех, вынікае з інфармацыі ініцыятывы “Хрысціянская візія”.
Адзначаецца, што гэта адбылося пасля сустрэчы святароў і кансэкраваных асоб Віцебскай дыяцэзіі, якая прайшла 8 траўня ў згаданым касцёле. Падставы затрымання невядомыя.
“Анджэй Юхневіч з’яўляецца старшынёй каардынацыйнай групы пробашчаў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі. Гэта касцёльны орган, які займаецца супрацай паміж манаскімі ордэнамі”, — паведамляе “Хрысціянская візія”.
Адметна, што затрыманне адбылося на наступны дзень пасля таго, як біскуп Віцебскі Алег Буткевіч перайшоў з пасады старшыні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі на пазіцыю віцэ-старшыні.
Згодна з маніторынгам ініцыятывы, з 2020 года пераслед зазналі не менш як 26 прадстаўнікоў Рымска-каталіцкага касцёла ў Беларусі.


- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі ў ЕС з пачатку 2026 года перавысіла 13 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 12–15 верасня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка

