Выкарыстанне ядзернай зброі Беларуссю і Расіяй застаецца малаверагодным, лічыць ISW

8 траўня, Позірк. “Ні Расія, ні Беларусь не імкнуцца да ядзернай эскалацыі, выкарыстанне імі ядзернай зброі застаецца малаверагодным”, — да такой высновы прыйшоў амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW), прааналізаваўшы рыторыку прадстаўнікоў рэжымаў у Маскве і Мінску.
Загад Аляксандра Лукашэнкі правесці “праверку сродкаў — носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі” і словы міністра абароны Віктара Хрэніна пра прывядзенне ў гатоўнасць дывізіёна комплексу “Іскандэр” і эскадрыллі Су-25, на думку ISW, можа быць часткай “актывізаванай Крамлём кампаніі рэфлексіўнага кіравання” (стварэнне пэўных умоў, каб прымусіць апанента дзейнічаць патрэбным для маніпулятара чынам).
“Заява Лукашэнкі, якая прагучала праз дзень пасля абвяшчэння Мінабароны РФ аб падрыхтоўцы да нестратэгічных (тактычных) ядзерных вучэнняў па “адпрацоўцы падрыхтоўкі і прымянення” тактычнай ядзернай зброі, верагодна, заклікана падмацаваць намаганні Крамля па прымусе Захаду да таго, каб той самастойна адмовіўся ад надання дадатковай ваеннай дапамогі Украіне”, — гаворыцца ў справаздачы інстытута.
6 траўня Генштаб Мінабароны Расіі паведаміў пра пачатак падрыхтоўкі да вучэнняў з тактычнай ядзернай зброяй для “падвышэння гатоўнасці нестратэгічных ядзерных сіл да выканання баявых задач”. Вучэнні, удакладніў Генштаб МА РФ, будуць праведзеныя на даручэнне Уладзіміра Пуціна. Яны “скіраваныя на падтрыманне гатоўнасці асабовага складу і тэхнікі частак баявога прымянення нестратэгічнай ядзернай зброі” ў рамках “безумоўнага забеспячэння тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту расійскай дзяржавы ў адказ на правакацыйныя заявы і пагрозы асобных заходніх афіцыйных асоб”.
7 траўня Лукашэнка распарадзіўся правесці ва Узброеных сілах “раптоўную праверку сродкаў — носьбітаў нестратэгічнай ядзернай зброі”.
Намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка лічыць, што гэтыя вучэнні з’яўляюцца “глабальнай ІПСА (інфармацыйна-псіхалагічная спецыяльная аперацыя. — “Позірк”.) Крамля перад канферэнцыяй у Швейцарыі пра мір ва Украіне”. Паводле меркавання палітыка, такім чынам Масква спрабуе сарваць гэтую канферэнцыю.
Мірная канферэнцыя па Украіне пройдзе ў Швейцарыі 15–16 чэрвеня. Расія і Беларусь запрашэння не атрымалі.

Лукашэнка распарадзіўся правесці праверку носьбітаў ядзернай зброі (дапоўнена)

Праверка носьбітаў ядзернай зброі пройдзе пры падтрымцы расійскіх вайскоўцаў — Лукашэнка

- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка