Узмацняць бяспеку БелАЭС праз сітуацыю на Запарожскай атамнай станцыі не плануецца

29 красавіка, Позірк. Улады не бачаць неабходнасці пераглядаць канцэпцыю бяспекі Беларускай АЭС у сувязі з сітуацыяй на Запарожскай атамнай электрастанцыі, заявіў на прэс-канферэнцыі 29 красавіка ў Мінску намеснік начальніка Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС (Дзяржатамнагляд) Рыгор Асташка.
“Усё, што адбываецца на Запарожскай АЭС, ацэньваецца і разглядаецца. Сёння маецца разуменне, што радыкальнага перагляду канцэпцыі не патрабуецца”, — сказаў чыноўнік.
Паводле яго слоў, у свой час “было прынята правільнае рашэнне” размясціць побач з БелАЭС вайсковую часць.
Раней намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў заяўляў дзяржаўным СМІ, што вакол БелАЭС абсталявана “спецыяльная двух-трохкіламетровая зона, у якую ніхто са старонніх не павінен трапляць”. Станцыя, паводле яго слоў, ахоўваецца падраздзяленнем, якому нададзены статус “батальёна спецыяльнага прызначэння”.
Расійскія войскі захапілі Запароскую АЭС у сакавіку 2022 года, неўзабаве пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. Кіеў заяўляў, што захопнікі замінавалі тэрыторыю атамнай станцыі і размясцілі там цяжкае ўзбраенне, Масква гэта адмаўляла.
18 красавіка 2024 года кантраляваная “Расатамам” прэс-служба ЗАЭС паведаміла, што адзін з карпусоў навучальна-трэніровачнага цэнтра станцыі атакаваў беспілотнік, яго збілі над дахам будынка. 22 красавіка аб’ект праінспектавалі супрацоўнікі Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ). У іх не атрымалася абследаваць дах корпуса, пра тое, што ён не пашкоджаны, прадстаўнікі МАГАТЭ ведаюць толькі са слоў супрацоўніка навучальнага цэнтра.
25 красавіка кіраўнік МАГАТЭ Рафаэль Гросі заявіў, што сітуацыя на ЗАЭС “застаецца вельмі непрадказальнай”. “З досведу мы ведаем, што сітуацыя можа рэзка змяніцца ў горшы бок у любую хвіліну”, — адзначыў ён.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Прыклад Беларусі паказвае сілу тэхналогій і медыя (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заявіла еўракамісару па пытаннях абароны аб узмацненні ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка


