Лукашэнка: Наша міралюбнасць — не пацыфізм

24 красавіка, Позірк. Беларусь “вельмі хочуць уцягнуць у вайну”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 24 красавіка падчас сёмага Усебеларускага народнага сходу ў Мінску.
“Пакуль яны нас правакуюць — рыюць акопы, мадэрнізуюць вайсковую інфраструктуру, узбраенне. Я ўжо казаў: мы на іншым боку мяжы, тут, будуем мірнае жыццё, сцены не ўзводзім, акопы не рыем. Але наша міралюбнасць — не пацыфізм. Я папрашу не блытаць. Па меры росту пагроз будзем рабіць сіметрычныя захады і нарошчваць баявую моц”, — сказаў ён.
Ён таксама звярнуўся “да іх” — краін Захаду — з просьбай: “Вы не штурхайце нас да асіметрычных захадаў”.
“Мы павінны быць моцнымі, каб ніхто не адважваўся паставіць нас на калені, як было часта ў нашай гісторыі”, — сказаў ён.
Лукашэнка таксама ў чарговы раз абвінаваціў суседнія з Беларуссю краіны ў нарошчванні абаронных сіл і неналежным абыходжанні з мігрантамі.
“Палякі разгарнулі на мяжы з намі баявыя падраздзяленні Узброеных сіл для абароны ад нібыта масавага пранікнення з беларускай тэрыторыі мігрантаў. Да зубоў узброеныя вайскоўцы стаяць на мяжы, каб забіваць жанчын і дзяцей бяззбройных людзей, якія ўцякаюць ад вайны з тых дзяржаў, якія яны спустошылі”, — заявіў аратар, адзначыўшы, што яны “калечаць, забіваюць, а потым падкідваюць трупы і калек” на беларускую тэрыторыю.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Еўрапейскія краіны неаднаразова абвінавачвалі беларускія ўлады ў патуранні гэтаму працэсу.
У 2023 годзе было спынена 42.078 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі (Польшча — 25.571, Латвія — 13.863, Літва — 2.644), у 2022-м — 31.892 (Польшча — 15.655, Латвія — 5.026, Літва — 11.211). Агульны рост склаў 31,9% (на польскім напрамку — у 1,6 раза, латвійскім — у 2,8 раза; на літоўскім зафіксавана зніжэнне ў 4,2 раза).
За 21 красавіка, суседнія краіны Еўрасаюза прадухілілі 155 спробаў нелегальнага пранікнення з беларускай тэрыторыі (за дзень да таго — 139), сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз статыстычных даных памежных ведамстваў.
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


