Лукашэнка зноў заявіў, што гатовы быць пасярэднікам паміж Масквой і Кіевам

11 красавіка, Позірк. У выпадку неабходнасці Мінск “гатовы аказаць дапамогу” ў арганізацыі дыялогу паміж Масквой і Кіевам, заявіў журналістам 11 красавіка ў расійскай сталіцы Аляксандр Лукашэнка.
“Вы з імі (Расія з Украінай. – “Позірк”.) не размаўляеце і наўрад ці будзеце размаўляць, — падкрэсліў ён (на падставе відэафрагмента, апублікаванага расійскімі журналістамі). — Калі трэба ў гэтую размову ўклінавацца і дапамагчы, мы можам. Але імкнуцца вам туды з імі размаўляць я сэнсу не бачу. Навошта вам поўзаць перад некім і прасіцца пагаварыць?
На пытанне, ці патрэбная Беларусі на мяжы з Украінай “санітарная зона” па прыкладзе той, якую Пуцін прапанаваў стварыць у Белгарадскай і Курскай абласцях РФ, Лукашэнка адказаў: “Не патрэбная. <…> Мы там (на мяжы. — “Позірк”.) вельмі сур’ёзна працуем”.
“Цяпер Захад пачаў казаць пра перакідку ва Украіну сваіх вайскоўцаў, хутчэй за ўсё, на мяжу з Беларуссю. Чакаем, няхай перакідваюць”, — заявіў ён.
Напярэдадні прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што на сустрэчы з Пуціным плануецца абмеркаваць “тэматыку развіцця супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, пытанні, якія патрабуюць разгляду на найвышэйшым узроўні”.
“У цэнтры ўвагі на перагаворах таксама будзе рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў па рэагаванню на існыя выклікі і пагрозы”, — гаварылася ў паведамленні.
24 лютага 2022 года Расія развязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль. Нягледзячы на тое, што беларуская тэрыторыя і інфраструктура выкарыстоўваліся для нападу, некалькі раундаў перамоваў паміж Масквой і Кіевам на пачатку вайны прайшлі менавіта ў Беларусі.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская заявіла еўракамісару па пытаннях абароны аб узмацненні ваеннай прысутнасці Расіі ў Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЦіханоўская — спецпрадстаўніку ЕС: Беларускі рэжым ведае ўмовы зняцця санкцый (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь завяршыла 2025 год на апошнім месцы ў ЕАЭС паводле дынамікі прамвытворчасці, у 2024-м была на трэцімМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаЦіханоўская і генсакратар ПА НАТО дамовіліся правесці сумесныя мерапрыемствы па Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаПа выніках 2025 года Беларусь заняла апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


