Лукашэнка ўдастоіў касманаўтку Васілеўскую звання “Герой Беларусі”

11 красавіка, Позірк. Касманаўтка Марына Васілеўская ўдастоена звання “Герой Беларусі”, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі “Пул Першага”.
Адзначаецца, што “ўдзельнікам і арганізатарам касмічнага палёту” Лукашэнка ўручыў “высокія ўзнагароды”.
Акрамя Васілеўскай, узнагароджаныя кіраўнік Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў (ордэн Пашаны) і генеральны дырэктар авіякампаніі “Белавія” Ігар Чаргінец (медаль “За працоўныя заслугі”). Падзяка Лукашэнкі аб’яўленая касманаўту-дублёру Анастасіі Лянковай і намесніку начальніка ўпраўлення аэракасмічнай дзейнасці НАН Івану Бучы.
Падзячныя лісты ўручаныя таксама бацькам Васілеўскай і Лянковай.
Герой Беларусі — вышэйшая дзяржаўная ўзнагарода. Заснаваная 13 красавіка 1995 года, прысвойваецца Лукашэнкам за выключныя заслугі перад дзяржавай і грамадствам.
Да Васілеўскай гэтага звання былі ўдастоеныя 13 чалавек, у тым ліку мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч, спартсменка Дар’я Домрачава.
Пасля некалькіх пераносаў запуску, а таксама адмененага па тэхнічных прычынах старту 21 сакавіка Васілеўская адправілася на Міжнародную касмічную станцыю 23 сакавіка — разам з камандзірам экіпажа Алегам Навіцкім (РФ, ураджэнец Беларусі) і астранаўткай НАСА Трэйсі Дайсан (ЗША).
Васілеўская і Навіцкі прабылі на арбіце 14 сутак (з іх 12 на Міжнароднай касмічнай станцыі) і вярнуліся на зямлю 6 красавіка. Пасля гэтага беларуска праходзіла ў Маскве праграму пасляпалётнага аднаўлення. Вярнулася ў Беларусь 11 красавіка.
Бортправадніца авіякампаніі “Белавія” Марына Васілеўская была прызначаная членам экспедыцыі наведвання касмічнай станцыі 29 траўня 2023 года. Яе дублёрам стала дзіцячы хірург Анастасія Лянкова. Усяго ад Беларусі на палёт у космас прэтэндавала шэсць жанчын.

З нябёсаў на зямлю. Якую ролю будзе цяпер адыгрываць першая беларуская касманаўтка
- ЭканомікаУ ліпені без уліку сезоннага фактару больш за ўсё падаражэлі паштовыя паслугі, гарачае водазабеспячэнне і квіткі на міжнародныя цягнікі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар не лідзіруе ў ЕАЭС ні па адным з васьмі асноўных эканамічных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаГалоўным выклікам ёсць падзел паміж беларусамі ўнутры краіны і ў эміграцыі — гісторык ПашкевічМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ГрамадстваІнстытут гісторыі прапанаваў ураду забараніць фізічным асобам выкарыстоўваць металадэтэктары (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка