Рэканструкцыя Чырвонага касцёла павінна пачацца ў першым квартале 2024 года — Мінгарвыканкам
25 кастрычніка, Позірк. Рэканструкцыя касцёла св. Сімяона і Алены (Чырвоны касцёл) у Мінску “вядзецца па плане”, заявіў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран 25 кастрычніка.

Паводле яго сцвярджэння, працы не спыняліся ні на адзін дзень.
“Падрыхтавана праектная дакументацыя, і ў першым квартале 2024 года павінны пачацца работы ў будынку”, — сказаў чыноўнік. Па выніках рэканструкцыі “будзе прынята рашэнне аб аднаўленні дзейнасці касцёла”.
Пасля пажару ў ноч на 26 верасня 2022 года Чырвоны касцёл быў зачынены на рамонт. Была пашкоджана маёмасць на плошчы каля 20 кв. м, людзі не пацярпелі. Улады закрылі будынак да аднаўлення пашкоджаных пажарам камунікацый і “атрымання вынікаў інструментальных даследаванняў будаўнічых канструкцый”.
6 кастрычніка таго ж года з прыходам скасавалі дамову бязвыплатнага карыстання будынкам касцёла. 14-га стала вядома, што ўлады забаранілі прыходу праводзіць богаслужэнні ў плябаніі, а 9 лістапада — у асобных памяшканнях і дворыку касцёла.
Каталіцызм — другая па колькасці паслядоўнікаў хрысціянская канфесія ў Беларусі. У краіне налічваецца каля 1,5 млн каталікоў (у тым ліку больш за 10 тыс. грэка-каталікоў). Рымска-каталіцкі касцёл у Беларусі прадстаўлены трыма дыяцэзіямі — Гродзенскай, Віцебскай і Пінскай, а таксама Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй.
Паводле маніторынгу ініцыятывы “Хрысціянская візія”, з 2020 года па сярэдзіну жніўня 2023-га тыя ці іншыя формы рэпрэсій у краіне зазналі не менш за 60 царкоўных служыцеляў: праваслаўных — 19, рымска-каталіцкіх — 22, грэка-каталіцкіх — 5, пратэстанцкіх — 14.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская выступіць у Бруселі на Форуме парламенцкай дэмакратыі ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій для замежных работнікаў перавысіла ў Беларусі 16 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



