Латушка: Бельгія далучыцца да групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ

8 красавіка, Позірк. Бельгія далучыцца да групы сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ, паведаміў на сустрэчы з намеснікам кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Паўлам Латушкам гендырэктар МЗС Бельгіі Ерон Курман.
Паводле прэс-службы АПК, палітыкі абмеркавалі рэалізацыю стратэгіі па падтрымцы беларускага грамадства, незалежных СМІ і нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў.
Гаворка таксама ішла аб падтрымцы з боку Бельгіі “у пытаннях прыцягнення Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці за ўчыненыя злачынствы супраць чалавечнасці (супраць беларускага народа) у рамках Міжнароднага крымінальнага суда і за ваенныя злачынствы, звязаныя з незаконным перамяшчэннем украінскіх дзяцей”.
Былі ўзняты пытанні функцыянавання інстытутаў дэмакратычных сіл Беларусі і іх падтрымку з боку МЗС Бельгіі, а таксама санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі.
Падчас сустрэчы Латушка “надаў асаблівую ўвагу магчымым санкцыям за выкарыстанне прымусовай працы палітзняволеных у турмах Беларусі і адзначыў, што адным з прыярытэтаў сёння з’яўляецца прыняцце агульнага рашэння аб гарманізацыі санкцый у дачыненні да рэжыму Лукашэнкі і Расійскай Федэрацыі за агрэсію супраць Украіны”.
У групу сяброў дэмакратычнай Беларусі ў АБСЕ ўваходзіць больш за 10 краін — партнёраў дэмакратычных сіл Беларусі.
Бельгія старшынствуе ў Еўрасаюзе.

- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Польшчы затрымліваюць беларусаў, якія скарысталіся "ілжывым транзітам", каб звярнуцца па міжнародную абарону (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПродажы беларускіх тавараў у краіны па-за СНД за год знізіліся на 13,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары