Супольнасць сайта Саюза палякаў Беларусі прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем” (дапоўнена)

1 красавіка, Позірк. Камітэт дзяржаўнай бяспекі 26 сакавіка прызнаў “экстрэмісцкім фарміраваннем” групу асоб, што маюць дачыненне да сайта неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі (СПБ) znadniemna.pl. У пералік на сайце МУС адпаведная інфармацыя ўнесена 1 красавіка.
Сцвярджаецца, што да гэтага “фарміравання” маюць дачыненне Анджэй Пісальнік і Іна Тодрык-Пісальнік.
Аналагічнае рашэнне КДБ тады ж прыняў у дачыненні да супольнасці сталічнага “дваровага” тэлеграм-чата “Наш квартал Разам (пр. Машерова, ул. Красная, пр. Независимости, пл. Я. Коласа)”. Адметна, што з ім сілавікі звязваюць чацвярых чалавек — Іллю Ясінскага, Аляксея Мацвеева, Аляксандра Луцэвіча і Андрэя Басалыгу, а ў самім чаце ўсяго адзін удзельнік.
Кантэнт гэтага рэсурсу 20 сакавіка прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Сайт Саюза палякаў znadniemna.pl фігуруе ў спісе “экстрэмісцкіх матэрыялаў” са студзеня 2022 года. Тэхнічна ён ужо не існуе, пры спробе пераходу па пазначаным адрасе адбываецца аўтаматычная пераадрасацыя на актуальны рэсурс аб’яднання — glosznadniemna.pl.
Фігуранты “справы палякаў”, па якой праходзілі старшыня СПБ Анжаліка Борыс, яе намеснік журналіст Анджэй Пачобут, кіраўніца лідскай суполкі арганізацыі Ірэна Бярнацкая і дырэктар грамадскай школы пры саюзе ў Ваўкавыску (Гродзенская вобласць) Марыя Цішкоўская, дырэктар польскай школы ў Брэсце Ганна Панішава, былі затрыманыя ў сакавіку 2021 года. Іх абвінавацілі паводле арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы). Напрыканцы траўня Панішаву, Бярнацкую і Цішкоўскую вывезлі ў Польшчу без права на вяртанне.
Пасля яны падзякавалі за вызваленне польскаму прэзідэнту Анджэю Дуду.
Абвінавачанні супраць Борыс былі знятыя ў красавіку 2023 года. Да гэтага яна год знаходзілася пад вартай і пад хатнім арыштам.
8 лютага 2023 года Гродзенскі абласны суд прыгаварыў Пачобута да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суддзя Дзмітрый Бубенчык прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 і ч. 3 арт. 361 (заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) КК.
Фігуранты справы былі прызнаныя палітвязнямі.
Пасля вынясення палітычна матываванага выраку журналісту 10 лютага 2023 года Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух даступных для падарожнікаў пунктаў пропуску — Баброўнікі (з беларускага боку Бераставіца).

- Грамадства, ЭканомікаЯловыя лясы ў Беларусі ўсыхаюць з-за змены клімату, яны замяшчаюцца цвёрдалісцевымі пародамі — прадстаўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаАмбасадар Чарнагор: Беларусь для РФ — ваенны рэсурс, а для Еўропы — патэнцыйная крыніца пагрозы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ жніўні Літва надала статус уцекача пяці грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года вецер цалкам знішчыў больш за 6 тыс. га лесу, плошча лясных пажараў перавысіла 540 га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве працягвае змяншацца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ Грузіі выправаджаная чарговая група замежных грамадзян, у тым ліку беларускіхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


