Карабель “Саюз МС-25” з беларускай Васілеўскай стартаваў з касмадрома Байканур (дапоўнена)

23 сакавіка, Позірк. Карабель “Саюз МС-25” з экіпажам, у склад якога ўваходзіць беларуска Марына Васілеўская, стартаваў з касмадрома Байканур 23 сакавіка ў 15:36 паводле мінскага часу.
Праз тры хвіліны пасля запуску аддзялілася першая прыступка ракеты-носьбіта, праз дзесяць — другая, неўзабаве пасля гэтага — трэцяя.
Стыкоўка з Міжнароднай касмічнай станцыяй запланаваная на 18:10 25 сакавіка.
На борце акрамя Васілеўскай камандзір экіпажа Алег Навіцкі (РФ, ураджэнец Беларусі) і астранаўт НАСА Трэйсі Дайсан (ЗША).
Запуск павінен быў адбыцца 21 сакавіка ў 16:21, але здарылася “аўтаматычная адмена пуску”. Разгледзеўшы прычыны няштатнай сітуацыі, у выніку якой была “перапынена працэдура старту ракеты касмічнага прызначэння”, спецкамісія вырашыла правесці паўторны запуск карабля 23 сакавіка.
Згодна з першапачатковымі планамі, пасля кароткай экспедыцыі Навіцкі і Васілеўская павінны былі вярнуцца на Зямлю на караблі “Саюз МС-24” з астранаўтам Лорел О’Хара (Дайсан мусіла працягнуць палёт на МКС у складзе касмічнай экспедыцыі МКС-70/МКС-71 да верасня).
Праз перанос запуску была змененая і дата вяртання. Цяпер чакаецца, што Васілеўская вернецца на Зямлю 6 красавіка.

- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, ПалітыкаВальфовіч адсправаздачыўся аб завяршэнні першага этапу праверкі боегатоўнасці па распараджэнні ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- АнонсыАнонсы падзей на 2 лютага — 30 красавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаЗа 2025 год банкі ў Беларусі павялічылі прыбытак амаль на чвэрцьМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла на 12% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Навіны Германіі, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2025 год працэнтныя стаўкі па крэдытах выраслі на 0,61 п.п. — даныя Нацбанка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах за год вырасла ў 10 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка

