Большасць удзельнікаў дэбатаў у СПЧ ААН падтрымала абвінавачанні на адрас беларускіх уладаў

20 сакавіка, Позірк. Дэлегацыі Еўрасаюза, 25 дзяржаў, а таксама 11 міжнародных праваабарончых арганізацый падтрымалі даклад вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека “Становішча з правамі чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і пасля іх”.
Абмеркаванне дакумента ў інтэрактыўным фармаце адбылося 20 сакавіка на 55-й сесіі Савета ААН па правах чалавека (СПЧ).
Прадстаўляючы даклад, дырэктар Упраўлення палявых аперацый і тэхнічнага супрацоўніцтва ўпраўлення вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека (УВКПЧ) Крысціян Салазар Фолькман пацвердзіў наяўнасць падстаў кваліфікаваць учыненыя беларускімі ўладамі дзеянні як “злачынствы супраць чалавечнасці”.
Ён заклікаў Беларусь да неадкладнага вызвалення палітвязняў і спынення пераследу грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і апазіцыі.
У падтрымку дакладу выступілі дэлегацыі Аўстраліі, Аўстрыі, Албаніі, Бельгіі, Балгарыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, ЕС, Ірландыі, Кіпра, Ліхтэнштэйна, Люксембурга, Мальты, Малдовы, Польшчы, Румыніі, Славакіі, ЗША, Украіны, Францыі, Харватыі, Чарнагорыі, Чэхіі, Швейцарыі і Швецыі, а таксама ўсе праваабарончыя арганізацыі, якія выступілі.
Не падтрымалі даклад у той ці іншай ступені, заклікаўшы ўстрымацца ад “палітызацыі” пытання правоў чалавека, дэлегацыі 19 краін: Азербайджана, Бурундзі, Венесуэлы, Егіпта, Ірана, Зімбабвэ, Камбоджы, Кітая, КНДР, Кубы, Лаоса, Нігера, Нікарагуа, Расіі, Сірыі, Судана, Таджыкістана, Шры-Ланкі і Эрытрэі.
З рэзкай крытыкай дакумента выступіла пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе Ларыса Бельская.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка



