У Беларусі 21 сакавіка правераць сістэму цэнтралізаванага апавяшчэння

20 сакавіка, Позірк. Штогадовая праверка аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння (АСЦА) пройдзе 21 сакавіка, паведамляе прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ведамства, праверка пройдзе пры ўдзеле “суб’ектаў сістэмы апавяшчэння” — Белтэлерадыёкампаніі, тэлеканалаў АНТ і СТБ, кампаніі “Белтэлекам”.
АСЦА прызначаная для таго, каб інфармаваць жыхароў, органы ўлады, а таксама структуры сістэмы грамадзянскай абароны, папярэджання і ліквідацыі НС пра пагрозу або ўзнікненні надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, ход іх ліквідацыі, правілы паводзін насельніцтва ў гэтых умовах.
Сістэма запускае перадачу сігналу “Увага ўсім!” з дапамогай электрасірэн і сістэм гучнагаварыцельнай сувязі; маўленчай інфармацыі па гучнагаварыцелях; перахапляе сігналы тэле- і радыёканалаў (FM), якія вяшчаюць па ўсёй краіне, у абласных або раённых цэнтрах; уключае інфармацыйны бягучы радок у эфіры рэспубліканскіх тэлеканалаў; ініцыюе рассылку кароткіх паведамленняў з папярэджаннем абанентам сотавай сувязі.
Падчас праверкі ў эфіры FM-радыёстанцый будзе транслявацца паведамленне: “Увага! Праводзіцца тэхнічная праверка сістэмы апавяшчэння. Тэхнічная праверка завершана”.
МНС папрасіў жыхароў краіны “з разуменнем паставіцца да правадзімых мерапрыемстваў”. Дакладны час праверкі не паведамляецца.
18 сакавіка вучэнні з праверкай сістэмы апавяшчэння прайшлі ў Літве. Такім чынам балтыйская дзяржава рыхтуецца да патэнцыйнай аварыі на Беларускай АЭС.

- Бяспека, ГрамадстваУ 2025 годзе Польшча адмовіла ва ўездзе 1.135 беларусам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу перакрытыя тэмпературныя антырэкорды больш чым 40-гадовай даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ 2025 годзе арганізацыі спажыўкааперацыі набылі ў насельніцтва 367 тыс. т другаснай сыравіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБелстат: Інфляцыя ў студзені 2026 года склала 0,5%, у гадавым вымярэнні цэны выраслі на 6,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка


