Кіраўнік Гомельскай вобласці анансаваў адкрыццё яшчэ дзвюх застаў на мяжы з Украінай у 2024 годзе

14 сакавіка, Позірк. На тэрыторыі Гомельскай вобласці ў 2024 годзе ўвядуць у строй дзве новыя пагранзаставы, яшчэ адну рэканструююць, заявіў старшыня аблвыканкама Іван Крупко 14 сакавіка на адкрыцці ў Мазырскім раёне заставы “Баравое” на мяжы з Украінай.
“Мір і бяспека — наш прыярытэт, асабліва ў сённяшні час, — цытуе чыноўніка прэс-служба выканкама, які ён узначальвае. — Таму рэгулярна праводзяцца вучэнні і ствараюцца ўмовы для забеспячэння суверэнітэту і бяспекі краіны”.
“Камфортныя ўмовы, падобныя тым, што створаныя на [пагранзаставе “Баравое”, якая адкрылася], будуць забяспечаныя і на іншых участках аховы мяжы”, — заявіў Крупко.
Заставу “Баравое” пачалі будаваць у 2022 годзе ў рамках праграмы “Удасканаленне пагранічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы”.
Працягласць мяжы паміж Беларуссю і Украінай складае 1.084,2 км, з іх 758,3 км на сухапутным участку, 325,9 км — па рэках Днепр, Сож і Прыпяць, каля 120 км — у зоне адчужэння каля Чарнобыльскай АЭС.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой улады ў Мінску падтрымліваюць Крэмль. На пачатку вайны расійскія войскі ўварваліся на ўкраінскую тэрыторыю ў тым ліку з боку Беларусі. Пасля таго, як захопнікі былі выгнаныя з паўночнай часткі Украіны, вайскоўцы пачалі мінаваць тэрыторыю, якая прымыкае да беларускай мяжы, працэс ідзе дагэтуль.
На мяжы з Украінай адкрылі новую заставу

- Эканоміка
- Бяспека, ГрамадстваНовыя праграмы ў галіне метэаралогіі ў рамках Саюзнай дзяржавы не падтрыманыя — прадстаўнік БелгідраметаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет выдаў 143 папярэджанні аб неспрыяльных метэаз'явах, інфармаванне стала ранейшым на 27 хвілін (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2025 годзе Белгідрамет увёў у эксплуатацыю пяць новых метэастанцый, у 2026-м збіраецца пабудаваць яшчэ пяць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБудаўніча-мантажныя работы за 2025 год падаражэлі на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 12 студзеня — 18 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
